Каб аплаціць праезд у «Аплаці», цяпер трэба набыць падпіску на паслугу

З 22 верасня ў аплікацыі «Аплаці» з’явіцца паслуга «Транспарт». Яна будзе абавязковай для куплі квіткоў на грамадскі транспарт — і платнай. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце аплікацыі.

2 каментарыя

Для доступу да куплі квіткоў з асноўнага гаманца карыстальніка спішуць 1 рубель у дзень падлучэння, далей — штомесяц у той жа дзень. Калі ў месяцы няма адпаведнага дня (напрыклад 31-га), спісанне адбудзецца ў апошні дзень месяца.

Калі на гаманцы недастаткова сродкаў, падпіска адключыцца, і яе трэба будзе актываваць нанова. Без актыўнай падпіскі купіць квіток у «Аплаці» будзе немагчыма.

Для актыўных карыстальнікаў паслуга можа быць бясплатнай. Калі ў бягучым месяцы купіць ад 25 квіткоў па QR-кодзе або праязны на суму ад 15 рублёў, плата за наступны месяц спаганяцца не будзе. Умовы трэба выконваць нанова ў кожным месяцы — назапасіць або перанесці права на бясплатны месяц нельга.

60-гадовы ІТ-спецыяліст атрымаў 9 гадоў калоніі за «дзяржаўную здраду»
Па тэме
60-гадовы ІТ-спецыяліст атрымаў 9 гадоў калоніі за «дзяржаўную здраду»
IBA запустит оплату проезда со смартфона в Бресте
Па тэме
IBA запустит оплату проезда со смартфона в Бресте

Читать на dev.by