«Жыццё — гэта праца»: СЕО Zoom кажа, што балансу паміж асабістым жыццём і працай не існуе. Але ёсць выключэнне

Заснавальнік і CEO Zoom Эрык Юань у нядаўнім падкасце Grit выказаўся пра працу і адпачынак, а таксама пра перспектывы скарочанага працоўнага тыдня дзякуючы ШІ.

Пакінуць каментарый

Юань прызнаў, што інструменты кшталту Zoom дазваляюць людзям працаваць і зручна выходзіць на сувязь з любога пункту свету. Але ў дадатку выявіўся пабочны эфект: ён сцёр межы паміж працай і вольным часам.

«Тут немагчыма знайсці баланс. Праца — гэта жыццё, жыццё — гэта праца», — кажа прадпрымальнік.

Ён сказаў, што ў яго нават няма хобі — усё яго жыццё прысвечана «сям'і і Zoom». Але ў выпадках, калі даводзіцца выбіраць паміж імі, ён заўсёды на першае месца ставіць сям’ю.

Таксама Юань казаў пра ШІ. Ён лічыць, што тэхналогія зменіць свет да лепшага, але прызнае, што моладзі сёння цяжка прабіцца на рынак працы. У Юаня трое дзяцей-зумераў.

«Часам мяне гэта вельмі турбуе. Стала не так проста знайсці працу. Гэта вар’яцтва», — сказаў ён, прывёўшы ў прыклад студэнтаў-інфарматыкаў.

На думку бізнесмена, праз 10-20 гадоў большасць сучасных прафесій могуць быць цалкам або часткова заменены ШІ. Але замест панікі ён раіць рыхтавацца да такога развіцця падзей: «Гранічна сканцэнтруйцеся на паўсядзённасці. Добра вучыцеся і атрымлівайце асалоду ад студэнцкага жыцця. Але ў той жа час вывучайце ШІ. Паступова маральна рыхтуйцеся».

Нягледзячы на тое, што збалансаваць працу і асабістае жыццё сёння бывае складана, Юань лічыць, што пакутаваць людзям, магчыма, засталося нядоўга. Ён мяркуе, што ў бліжэйшыя гады ў людзей усё часцей будуць з’яўляцца лічбавыя агенты — асабістыя «двайнікі», і што дзякуючы ШІ мы зможам працаваць менш.

«Уявіце, што ў будучыні ў нас будзе вельмі развіты ШІ. Можа быць, нам не давядзецца працаваць пяць дзён на тыдзень? Можа, гэта будзе тры дні, ці два?» — адзначыў Юань.

Безос: «Забудьте о „балансе“ между работой и личной жизнью. Это цикл»
Па тэме
Безос: «Забудьте о „балансе“ между работой и личной жизнью. Это цикл»
Топ бигтехов с худшим и лучшим балансом между работой и личной жизнью (есть про EPAM)
Па тэме
Топ бигтехов с худшим и лучшим балансом между работой и личной жизнью (есть про EPAM)

Читать на dev.by