Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Супрацоўнікам Amazon у Германіі дазволілі быць у офісе 3 дні замест 5

Супрацоўнікам Amazon у Германіі па заяўцы будуць дазваляць працаваць з дому да двух дзён на тыдзень пасля ўступлення ў сілу новай глабальнай RTO-палітыкі налета, даведаўся Business Insider.

1 каментарый

Пра выключэнне менеджмент кампаніі паведаміў падначаленым у электроннай рассылцы і праз Slack пры канцы тыдня. Падаваць заяўкі на працу ў гібрыдным фармаце яны змогуць ад 15 снежня, гаворыцца ў дакуменце. Нормай будзе дамовіцца на адзін дзень, але ў якасці выключэння можна будзе на два — і не даўжэй чым на год. На работнікаў сэрвісаў Twitch і Audible, якія належаць Amazon, патуранне распаўсюджвацца не будзе.

У верасні Amazon абвясціла, што ад студзеня ўсе яе карпаратыўныя супрацоўнікі ва ўсіх краінах павінны будуць 100% часу прысутнічаць на працоўным месцы. Гендырэктар кампаніі Эндзі Джэсі казаў, што гэта робіцца ў імя ўмацавання карпаратыўнай культуры і згуртавання каманд.

Пры гэтым Amazon усё роўна чакае ад сваіх нямецкіх супрацоўнікаў, што яны будуць сумленна наведваць офіс усе пяць дзён, а таксама адзначае, што такі ж гнуткі фармат працы дзейнічаў у яе ў краіне яшчэ да пандэміі.

Што паслужыла падставай для такога рашэння па Германіі, выданне не ўдакладняе. Пры гэтым Amazon падкрэсліла, што можа «на сваё меркаванне ў любы час» змяняць або скасоўваць нефармальныя парадкі. Згодна з дакументам, фармальна супрацоўнікі могуць папрасіць дазвол змяніць свой графік і працаваць аддалена да двух дзён на тыдзень. Гэта мае на ўвазе змяненне ўмоў дамовы з супрацоўнікам, і яно мае быць зафіксаванае. Нефармальна менеджары могуць ухваляць спантанныя просьбы, зробленыя не пазней чым за 24 гадзіны да таго моманту, як супрацоўніку трэба будзе папрацаваць з хаты.

Да тых, хто будзе парушаць патрабаванне працаваць у офісе, будуць прымяняцца дысцыплінарныя спагнанні аж да звальнення.

У чэрвені Amazon паведамляла, што пры канцы года колькасць яе штатных супрацоўнікаў у Германіі мае перавысіць 40 тысяч чалавек.

CEO Amazon: вяртанне ў офіс — не скарачэнне пад прыкрыццём
CEO Amazon: вяртанне ў офіс — не скарачэнне пад прыкрыццём
Па тэме
CEO Amazon: вяртанне ў офіс — не скарачэнне пад прыкрыццём
Топы Amazon: «Не нравится в офисе — увольняйтесь»
Топы Amazon: «Не нравится в офисе — увольняйтесь»
По теме
Топы Amazon: «Не нравится в офисе — увольняйтесь»
Amazon — хутчэй выключэнне: большасць ІТ-кампаній свету прытрымліваецца гібрыднага фармату
Amazon — хутчэй, выключэнне: большасць ІТ-кампаній свету прытрымліваецца гібрыднага фармату
Па тэме
Amazon — хутчэй, выключэнне: большасць ІТ-кампаній свету прытрымліваецца гібрыднага фармату

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Сортировать посылки из дома? Что-то я про такое припоминаю, из 90х