Нейрасеткі пішуць амаль увесь код для стартапаў, але гэта стварыла новую небяспечную праблему
У 2026 годзе ШІ стаў галоўным аўтарам кода для большасці маладых тэхкампаній. Паводле ацэнак заснавальнікаў стартапаў і венчурных капіталістаў, сёння алгарытмы ствараюць ад 60% да амаль 100% усяго кода. Самым папулярным інструментам сярод распрацоўшчыкаў стаў Claude Code.
У 2026 годзе ШІ стаў галоўным аўтарам кода для большасці маладых тэхкампаній. Паводле ацэнак заснавальнікаў стартапаў і венчурных капіталістаў, сёння алгарытмы ствараюць ад 60% да амаль 100% усяго кода. Самым папулярным інструментам сярод распрацоўшчыкаў стаў Claude Code.
Індустрыя перажывае тэктанічны зрух: працэсы, на якія раней сыходзілі тыдні і месяцы, цяпер займаюць лічаныя гадзіны. Інвестары ўліваюць мільярды ў ШІ-кодынг, а маштабы рынку пацвярджаюцца нядаўнім паглынаннем SpaceX стартапа Cursor за ўражальныя $60 млрд. Сама ж Anthropic ужо рыхтуе дакументы для выхаду на біржу ў канцы года.
Кіраўнік кібербяспечнай кампаніі Chainguard Дэн Лорэнц параўноўвае гэты пераход з эвалюцыяй інструментаў у дрэваапрацоўцы: «ШІ раздаў усім цыркулярныя пілы. Праца пайшла значна хутчэй, але цяпер і палец сабе адрэзаць куды прасцей. Сёння ўвесь ІТ-свет спрабуе зразумець, якія ахоўныя бар’еры трэба ўсталяваць, каб карыстацца гэтымі тэхналогіямі бяспечна».
Тэхнічны дырэктар платформы Wordsmith AI Уладзімір Гігіняк пацвярджае, што людзі сёння пішуць код уручную вельмі рэдка. На ягоную думку, прафесія інжынера не знікае, але радыкальна перабудоўваецца — цяпер цэняцца тыя, хто ўмее наладжваць правільнае рабочае асяроддзе для ШІ-агентаў. Ужо праз год нейрасеткі будуць выконваць аўтаномна да 90% усіх задач.
Аднак у неверагоднай хуткасці ёсць адваротны бок, які аналітыкі фонду Menlo Ventures назвалі «падаткам на ўборку». Праз тое, што ШІ генеруе код хутчэй, чым людзі паспяваюць яго правяраць, стартапы захлынула хваля багаў і нізкаякаснага лічбавага «смецця». Кампаніі тратяць занадта шмат часу на выпраўленне памылак за нейрасеткамі, што зводзіць на нішто ўсю першапачатковую выгаду ў прадукцыйнасці.
Футурыст і сузаснавальнік праектаў SuperTruth і Artists & Robots Джэйсан Алан Снайдэр бачыць у гэтым сур’ёзную пагрозу: паводле яго, вайб-кодынг спародзіць хвалю далікатных, неналаджаных прадуктаў, створаных людзьмі, якія проста не здолеюць падтрымліваць іх пасля запуску.
Заснавальнік стартапа Blueprint Дэні Фрыд згаджаецца, што на фоне засілля ШІ-кода каштоўнасць жывых супрацоўнікаў толькі вырасла. На ягоную думку, сёння густ, чалавечае меркаванне і крытычнае мысленне важныя як ніколі, і далёка не ўсё, што нейрасетка здольная імгненна напісаць, сапраўды варта выпускаць на рынак.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.