Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Амерыканскія зумеры сыходзяць на абед паплакаць і паспаць, каб справіцца з працай

Зумеры ў Нью-Ёрку выкарыстоўваюць абедзенны перапынак, каб паспаць ці паплакаць. Не праз ляноту, а каб хоць неяк вытрымаць працоўны дзень, піша New York Post.

Пакінуць каментарый
Амерыканскія зумеры сыходзяць на абед паплакаць і паспаць, каб справіцца з працай

Зумеры ў Нью-Ёрку выкарыстоўваюць абедзенны перапынак, каб паспаць ці паплакаць. Не праз ляноту, а каб хоць неяк вытрымаць працоўны дзень, піша New York Post.

У Нью-Ёрку ў маладых офісных супрацоўнікаў ёсць цэлыя спісы месцаў, куды можна збегчы ў сярэдзіне дня — наладзіць «сонны час» ці выдыхнуць. У TikTok завірусіўся ролік блогера, які падчас абеду ходзіць спаць у кінатэатр: набывае квіток, садзіцца ў крэсла, надзявае шапку на вочы, уключае навушнікі — і спіць. Ён лічыць кінатэатры ідэальным месцам для сну для тых, хто дабіраецца на працу здалёк і не можа проста з’ездзіць дадому, каб прылегчы.

Іншы папулярны варыянт — спецыяльныя капсулы для сну Nap York: гэта гукаізаляваныя кабіны з матрацам, святлом і вентыляцыяй, якія можна зняць на гадзіну, каб «перазагрузіцца» або проста схавацца ад горада. Каштуе нятанна — каля $27 за гадзіну, але попыт ёсць.

Адна дзяўчына расказвала, што можа спакойна паплакаць у прымерачнай Zara — там зачыненыя кабінкі. Яшчэ яна раіла ехаць на ровары праз Вільямсбургскі мост і плакаць па дарозе, таму што ў гэты момант «адчувае сябе галоўным героем фільма». У спіс месцаў для паплакаць у яе таксама ўваходзілі гарачая станцыя метро Bowery (там ніхто не зразумее, ты плачаш ці папросту спацеў), кандытарская Veniero’s — «плакаць над канолі вельмі супакойвае», поле на Губернатарскім востраве з відам на Статую Свабоды, Музей натуральнай гісторыі, двор капліцы Святога Паўла, калі патрэбна цішыня, і розныя іншыя.

Старэйшыя пакаленні часта закочваюць вочы на такія гісторыі, але нейрапсіхолаг Санам Хафіз кажа, што справа не толькі ў характары ці «распешчанасці», а ў фізіялогіі. Паводле яе, калі чалавек месяцамі і гадамі працуе ў рэжыме дэдлайнаў, нявызначанасці, і нармальна не аднаўляецца, у нейкі момант нервовая сістэма перастае ветліва прасіць адпачынак і пачынае яго патрабаваць. Таму ўцёкі на сон ці на прагулку — гэта ў многім спроба арганізма ў самарэгуляцыю. Нават кароткі сон на 10-20 хвілін сапраўды можа перазагрузіць мозг, палепшыць здольнасць прымаць рашэнні і вярнуць цярпенне.

Хафіз таксама кажа, што раней проста не існавала культуры адпачынку на працягу працоўнага дня, таму цяпер людзі самі спрабуюць неяк вырашыць праблему тымі спосабамі, якія ў іх ёсць. На ейную думку, гэта пакаленне не прыдумала стрэс і выгаранне, а толькі адмовілася рабіць выгляд, што ўсё нармальна, і пачало адкрыта гаварыць пра гэта.

Пры гэтым яна падкрэслівае, што адпачынак сам па сабе не выправіць дрэннага боса, непад’ёмную нагрузку або таксічную карпаратыўную культуру. Калі такая праца, ніякія істэрыкі «паводле раскладу» праблему не вырашаць. Але кароткія паўзы, дыханне і прагулкі сапраўды дапамагаюць хоць крыху стабілізаваць стан, калі ў чалавека няма магчымасці сысці з працы і паспаць.

Ёсць і супрацьлеглы погляд. Некаторыя бізнес-коўчы і прадпрымальнікі кажуць, што частка маладых супрацоўнікаў расклейваецца нават ад невялікага стрэсу, што з імі даводзіцца абыходзіцца, як з крыштальнымі, каб не закрануць, і што ў многіх праблемы з базавымі навыкамі, напрыклад са зносінамі на сустрэчах і ўпэўненасцю ў сабе.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.