Веды студэнтаў могуць стаць неактуальныя на момант выпуску — усё праз АІ
Універсітэцкай «паперкі» можа стаць зусім не дастаткова, каб быць канкурэнтаздольным і спаборнічаць са штучным інтэлектам на рынку працы. Такое меркаванне выказаў гендырэктар папулярнага джабборда Indeed Крыс Хаямс у калонцы для Fortune. У ёй ён апісаў свае асцярогі з нагоды таго, як тэхналогіі накшталт ChatGPT паўплываюць на рынак.

Хаямс параўноўвае хуткасць развіцця АІ з прамысловай рэвалюцыяй. Але, на яго думку, цыклы тэхналагічных інавацый з часам сталі карацейшымі. Калі эфект ад прамысловай рэвалюцыі адчуваўся праз пакаленні, то інтэрнэт перавярнуў сферу падарожжаў, рознічнага гандлю і музыкі ўсяго за дзесяцігоддзе.
Бурнае развіццё генератыўнага АІ можа прывесці да таго, што ён яшчэ ў карацейшы тэрмін зможа рабіць тое, чаму людзі гадамі вучацца ва ўніверсітэце. І гэта напраўду падстава для турботы для студэнтаў.
«Праз АІ цалкам можа здарыцца, што студэнты ў ВНУ цяпер вывучаюць навыкі, якія састарэюць да таго часу, калі яны выпусцяцца», — піша Хаямс.
Сузаснавальнік Google DeepMind прапанаваў, як зрабіць, каб АІ дакладна не знішчыў чалавецтва
Якія менавіта навыкі могуць пацярпець, прадпрымальнік не ўдакладніў. Тым не менш у нядаўнім даследаванні Indeed аднымі з самых уразлівых перад генератыўным АІ названыя прафесіі ў сферы распрацоўкі софту. А найменш уразлівымі лічацца, напрыклад, дальнабойнікі і таксісты, работнікі санітарнай сферы і індустрыі прыгажосці.
«Чым вышэйшая верагоднасць таго, што праца можа выконвацца аддалена, тым вышэйшая верагоднасць таго, што яна будзе закранутая генератыўным ІІ, які развіваецца», — перакананы Хаямс.
Але не ўсё так дрэнна, лічыць ён. Пры правільным выкарыстанні АІ можа наадварот дапамагчы людзям атрымаць працу. Напрыклад, розныя функцыі для спрашчэння пошуку працы ўкараняе ў сваю платформу сам Indeed. Але пра рызыкі таксама нельга забываць.
«Нягледзячы на ашаламляльныя інавацыі вакол нас, АІ усё яшчэ знаходзіцца на сваіх самых ранніх этапах. Калі мы і далей хочам здабываць карысць з яго патэнцыялу, нам трэба засяродзіць значную колькасць часу і сіл на пераадоленні гэтых рызык», — заключае Хаямс.
Смотря какие знания. Инженер так да. Военный или силовик "[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]" - так не сильно и и устареют.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Смотря какие знания. Инженер так да. Военный или силовик "[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]" - так не сильно и и устареют.
Т.е. он хочет сказать, что развитие беспилотных автомобилей никак не затронет сферу пассажиро- и грузоперевозок?