Зумеры адпісваюцца ад Spotify і вяртаюцца да MP3-плеераў

Маладыя меламаны масава адмаўляюцца ад Spotify Premium, тлумачачы гэта коштамі, што ўзрастаюць, і нежаданнем плаціць «арэнду» за музыку. Адна прылада за £20 здаецца ім больш выгоднай, чым гадавая падпіска за £145, піша брытанскае выданне Daily Mail.

7 каментарыяў

Папулярныя ў нулявых і тыя, што здаваліся састарэлымі MP3-плееры зноў у трэндзе. У TikTok і Instagram набіраюць сотні тысяч праглядаў ролікі, дзе карыстальнікі дзеляцца знаходкамі: нехта ажывіў 18-гадовы iPod, нехта — Sony Walkman, а нехта купіў новы плеер на 64 Гб і радуецца, што на яго змесціцца 12 тысяч трэкаў без рэкламы і алгарытмаў.

Амерыканская блогерка Simonalisa ў нядаўнім посце адзначыла, што яўна не адзіная, хто не хоча плаціць за прэміяльную падпіску $100 у год і купіў сабе MP3-плеер. Пост сабраў больш за 11 тысяч лайкаў, а ў каментарыях карыстальнікі пачалі дзяліцца ўспамінамі пра тое, як некалі запісвалі дыскі і абменьваліся плэйлістамі афлайн.

Для адных MP3-плеер — настальгія па нулявых, для іншых — эканомія і спосаб сысці ад назойлівых алгарытмаў. «Прапаганда, на якую я ніколі не павядуся: Spotify Premium», — заявіў адзін з карыстальнікаў. «Пішу плэйлісты на CD, таму што стамілася ад алгарытмаў Spotify», — адзначыў іншы. Некаторыя атрымалі плееры «ў спадчыну» ад сясцёр ці бацькоў. А нехта прапанаваў самой Spotify выпусціць «рэтра-плеер».

Гэта адбываецца на фоне росту моды на фізічныя носьбіты. У 2023 годзе продажы вінілу ў Вялікабрытаніі дасягнулі рэкорду за апошнія 33 гады, CD і касеты таксама набіраюць абароты. Эксперты кажуць пра «стомленасць ад стрымінгу»: музыка ўсё часцей падаецца як алгарытмічна вывераны фон, а слухачы шукаюць адчуванне кантролю і «фізічнага валодання» сваёй калекцыяй.

Зумеры цяпер не кажуць «алё» і маўчаць у слухаўку
Па тэме
Зумеры цяпер не кажуць «алё» і маўчаць у слухаўку
Зумеры не любяць дэйтынг-аплікацыі, а ШІ-функцыі ім не патрэбны
Па тэме
Зумеры не любяць дэйтынг-аплікацыі, а ШІ-функцыі ім не патрэбны

Читать на dev.by