Што зроблена для здароўя, што – для адпачынку? Дзелавы цэнтр недалёка ад цэнтра

Свет ужо не будзе ранейшым, і мы таксама. За час пандэміі нашы ўяўленні пра працоўную прастору моцна змяніліся. Мы звыклі працаваць на кухні, на гаўбцы, у спальні (ці нават у ложку). Але працаваць у адной кватэры з сям’ёй, а часам і з дзецьмі — выпрабаванне з тых яшчэ! Шматлікія мараць адправіцца ў офіс, каб у камандным становішчы заняцца агульнымі задачамі. Ясна адно, што пасля ізаляцыі патрабаванні да працоўнага асяроддзя стануць значна цвярдзейшыя — усім захочацца зусім іншага ўзроўня камфорту. Некаторыя офісы ўжо прыгатавалі новыя формы арганізацыі прасторы. У дзелавым цэнтры П.А.Р.К. па вуліцы Філімонава падышлі да новай рэальнасці з асаблівым імпэтам. Давайце разбяромся, што і як там уладкована.

Оставить комментарий

Што зроблена для здароўя?

Усе памяшканні будынка (за выключэннем некалькіх оўпэнспэйсаў па 120-200 кв. м) падзеленыя на асобныя невялікія кабінеты па 20-40-60 кв. м. Гэта частка нашай філасофіі. Хоць могуць быць і аб’яднаны ў оўпэнспэйсы па патрабаванні замоўца.

У кожны блок офісаў закупленыя азанатары і бактэрыцыдныя цыркулятары паветра. Апроч абеззаражання памяшканняў, яны выдатна спраўляюцца з выдаленнем пахаў і дэзінфекцыяй кандыцыянераў. Таму пры любым раскладзе спатрэбяцца і ў будучыні.

Праводзяцца замеры наступных паказчыкаў якасці паветра ўсярэдзіне памяшканняў: цвёрдыя часціцы РМ2.5, РМ10, фармальдэгід, СО2, tVOC (лятучыя арганічныя злучэнні ў суме), вільготнасць, тэмпература.

На дзверы галоўнага ўваходу ў дзелавы цэнтр і на дзверы санвузлоў хуткім часам будуць усталяваны аўтаматычныя даводчыкі для таго, каб рукамі не дакранацца ручак дзвярэй.

Перыядычна праводзіцца дэзінфекцыя лобі, калідораў і санвузлоў усяго дзелавога цэнтра.

Вентыляцыя зараз працуе з кратнасцю поўнай змены паветра 1,8 разоў у гадзіну. Пры жаданні можна яшчэ павялічыць.

Што зроблена для арганізацыі працоўнай прасторы?

Ва ўсіх памяшканнях выкананы чыставы рамонт «пад ключ». Ва ўсе серверныя падведзены зімовыя кандыцыянеры і цалкам разведзена сетка да працоўных месцаў. Праведзена сістэма доступу ў блокі офісаў і на паверхі, неўзабаве з’явяцца турнікеты, вядома ж ёсць кандыцыянаванне і відэаназіранне.

Варта адзначыць, што ўсе памяшканні ў дзелавым цэнтры маюць глыбіню да акна 6-7 метра, таму дзе б ні было ваша працоўнае месца — сонечнага святла будзе заўсёды досыць. На ўсіх вокнах плісэ.

У кожным блоку вылучаны дзве перагаворныя па 20 кв. м і дзве мэнэджарскія па 20 кв. м. Ніякага шуму з суседняга офіса і калідораў: ва ўсіх элементах будынка выканана палепшаная гукаізаляцыя. А з-за падаленасці будынка ад магістралі (вуліцы Філімонава) на 100 метраў нават з адкрытымі вокнамі не чуваць струменя машын. Побач няма чыгуначных шляхоў і іншых неспрыяльных аб’ектаў.

Колькасць і грузападымальнасць ліфтаў першапачаткова разлічана з запасам па пасажыраплыні, таму перад ліфтамі не бывае чэргаў. Ліфты Schindler.

Офісы 9-10 паверхаў маюць выйсці на ўтульныя тэрасы з класным выглядам.

Што зроблена для адпачынку?

Можна камфортна размясціцца ў адным з масажных крэслаў прэміум-класа і атрымаць масаж усяго цела ад галавы да ног! Жывога масажыста можа і не заменіць, але штука неверагодна прыемная! Для актыўнага адпачынку можна паспаборнічаць у аэрахакей ды іншыя гульні, пракаціцца на велаэргометры з уласным генератарам падзарадзіўшы тэлефон сваёй энергіяй (Ілан не дарыў), прытуліцца ў лаунж-фатэлях, падцягнуцца-адціснуцца на сілавой станцыі. Усё пазначанае вышэй ёсць у кожным блоку! Як і ўласная ўтульная кухня. Як і дастатковая колькасць (7) санвузлоў на паверсе (паверх агульнай плошчай 670 кв. м разлічаны ў сярэднім на 100 чалавек).

Для шануючых чыстае паветра: у некалькіх кроках ад дзелавога цэнтра размешчаны парк, водная сістэма і велізарны лес памерам з Гайд-парк. Прабежкі, заняткі ёгай, шпацыры па лесе, медытацыі і левітацыя над вадой:) — тут магчыма ўсё! А калі гэтым заняцца з раніцы — то натхнення хопіць на цэлы працоўны дзень.

Усталяваныя ў калідорах тэлефонныя акустычныя кабіны з вентыляцыяй і аўтаасвятленнем даюць магчымасць здзяйсняць прыватныя тэлефонныя і скайп гутаркі. А жывыя гутаркі можна таксама праводзіць у парку ці ў лаўнж-зонах на тэрасе (эксплуатаваным даху).

А дзе паабедаць?       

У дзелавым цэнтры П.А.Р.К. ёсць два кафэ з абедзенным меню, а ў суседнім будынку — карпаратыўная сталовая з самаабслугоўваннем. Плюс уласныя кухні ў кожным блоку.

Дзе знаходзіцца?

Дзелавы цэнтр П.А.Р.К. знаходзіцца ў Менску па вул. Філімонава, 25Г — што ў 6-ці хвілінах на тралейбусе ад мятро «Ўсход».

Па суседстве: парк, водная сістэма, лясны масіў, ЖК Аквамарын, фітнэс-клуб Аквамарын, медцэнтр і салон прыгажосці Айрыс, цырульня Bloom, аддзяленне Альфа Private, шаурменная Grill Room, крама Еўраопт, кавярня Клевер і інш.

Як дабрацца на ровары/самакаце?

Лёгка! Уздоўж воднай сістэмы можна даехаць да Ўсходу, Зялёнага луга, Копіща, Новай Баравой, Сляпянкі, Серабранкі, Чыжоўкі ды інш. мікрараёнаў.

Ёсць крытая велапаркоўка. Мужчынскія і жаночыя душавыя.

Што з паркоўкай?

Парк-месца для машыны ёсць заўсёды! Таму што плоскасцевая паркоўка месціць 254 машыны. Плюс каля 200 стыхійных госцевых месцаў у радыусе 100 метраў.

Доступ на паркоўку па картах ці GSM.

Магчымы ўезд для госцяў — перад кожным шлагбаўмам прадугледжана аўдыё- і відэасувязь са службай аховы.

Якім кампаніям падыдзе?

Офісныя прасторы падыдуць як стартапам і невялікім кампаніям, якія жадаюць атрымаць максімум выгод, але якія не гатовыя пераплачваць за «шкляныя» бізнэс-цэнтры, так і кампаніям з сотняй і больш супрацоўнікаў, для якіх адкрываюцца дадатковыя мажлівасці ў выглядзе карыстання тэрасамі на апошніх паверхах, уладкаванай спартзалай, асобным масажным кабінетам, уласнымі душавымі і інш.

Для засялення ўжо гатовыя асобныя офісы плошчай 30-40-60 кв.м або блокі офісаў 100-200-400-5000 кв. м.

Колькі ўсё гэта каштуе?

Антыкрызісная стаўка арэнды 12 еўра за кв. м. Акрамя таго, дамову арэнды можна скласці ў беларускіх рублях. Камунальныя паслугі за кв. м: 3,19 руб ўзімку (лічбы за студзень 2020), 2,00 руб ўлетку (лічбы за студзень 2020 мінус апал).

Што яшчэ трэба ведаць пра дзелавы цэнтр П.А.Р.К.:

  • ёсць банкамат, сезонны шынамантаж, паслугі клінінгу, аўдыту, бухгалтарскія паслугі, юрыдычная кансультацыя, спартзала, масажны кабінет і інш.,
  • кругласуткавая ахова і астатнія базавыя функцыі нават не пералічваем, гэта ў парадку рэчаў.

Дзелавы цэнтр П.А.Р.К. — PARK YOUR OFFICE IN A COZY SPACE!

Тэлефон +375296091616

6091616@gmail.com


Читать на dev.by