FT: основатель Alibaba Джек Ма уехал из Китая

Заснавальнік кампаніі Alibaba Джэк Ма пакінуў Кітай і ўжо амаль паўгода жыве ў Токіа.

Оставить комментарий

Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з месцазнаходжаннем мільярдэра. Выданне падкрэслівае, што Джэк Ма з’ехаў з Кітая «на тле ціску Пекіна на тэхналагічны сектар краіны і яе самых уплывовых бізнэсоўцаў».

Крыніца сцвярджае, што Ма з’ехаў у Японію разам з сям’ёй, асабістым поварам і аховай. Газета паведамляе, што бізнэсовец трымаецца ў цені, наведвае прыватныя клубы ў Токіа, «стаў гарачым калекцыянерам» і пачаў маляваць акварэллю, «каб прабавіць час». Таксама мільярдэр рэгулярна ездзіць у ЗША і Ізраіль.

Ма практычна перастаў з’яўляцца на публіцы пасля таго, як у кастрычніку 2020 года раскрытыкаваў кітайскіх рэгулятараў і абвінаваціў дзяржаўныя банкі ў «менталітэце ламбарда». Пасля заявы кітайскія фінансавыя рэгулятары выклікалі бізнэсоўца на гутарку.

У лістападзе 2020 года Ма ў апошні момант адклаў выхад на біржу фінтэх-кампаніі Ant Group, чыё IPO магло стаць найбуйнейшым у гісторыі. У 2021 годзе Alibaba аштрафавалі на рэкордныя для краіны 2,8 мільярда долараў за парушэнні антыманапольнага заканадаўства.

Основатель Alibaba Джек Ма спустя три месяца нашёлся и вышел на связь. Но вопросы остались
По теме
Основатель Alibaba Джек Ма спустя три месяца нашёлся и вышел на связь. Но вопросы остались
Основатель Alibaba Джек Ма уходит на пенсию
По теме
Основатель Alibaba Джек Ма уходит на пенсию
Китай планирует построить базу на Луне к 2028 году
По теме
Китай планирует построить базу на Луне к 2028 году

Читать на dev.by