Лукашенко и Тихановская упомянули ИТ в новогоднем обращении

2020 всё. Александр Лукашенко и Светлана Тихановская поздравили белорусов с Новым годом, упомянув и айтишников.

Оставить комментарий
Александр Лукашенко
— Беларусь стала ядерной державой, шагнула в космос, освоила производство легковых автомобилей и электромобилей, создала биотехнологическую корпорацию, освоила ракетное производство, развила IT. Но самое главное — мы сохранили продовольственную безопасность. 

Полный текст обращения.

Светлана Тихановская
— А хто там ідзе? Ідзе доктарка, якая пасьля працоўнага дня ў перапоўненай бальніцы ратуе параненых падчас акцый. Ідзе журналіст, які працуе, каб увесь свет пабачыў кадры з беларускіх вуліц і даведаўся пра герояў пратэстаў. Ідзе аўтамеханік, што бясплатна рамантуе пашкоджаныя дубінкамі і выбухамі машыны. Ідзе валанцёр, які прысвяціў месяцы свайго жыцця іншым. Ідзе колішні міліцыянер, што адмовіўся выконваць злачынны загад. Ідзе праваслаўны вернік, які маліўся за вяртанне каталіцкага арцыбіскупа дадому. Ідзе адвакатка, якая абараняе палітвязня, рызыкуючы згубіць ліцэнзію. Ідзе спартсменка, якая адмовілася ад узнагарод, якія больш не даюць ёй гонару. Ідзе праграміст, які ахвяруе на дапамогу пацярпелым. Ідзе пенсіянерка, якая не хоча, каб ейны ўнук з’ехаў з краіны. Ідзе шахцёр, які далучыўся да стачкі, бо гэта яго законны спосаб патрабаваць новых сумленных выбараў. Ідзе бізнэсовец, які адкрыў дзверы сваёй кавярні для пратэстоўцаў, а зараз хвалюецца за тых, каму ён даў працу. Ідзе настаўніца, у якой дагэтуль у сумцы ляжыць белая стужка. Ідзе мастак, які марыць, як аднойчы ўсе аўтазакі спішуць і аддадуць пад арт-аб’екты. Ідзе студэнт, які заступіўся за аднагрупніцу, таму што каханне падчас рэвалюцыі — гэта каханне на ўсё жыццё. Ідзе жыхар мікрараёна, які насуперак страху ўпрыгожвае свой двор сцягамі, хоць гэта і «хлопотное дельце». Ідзе сусед, які ўчора зрываў лістоўкі з пад’ездаў, а сёння сам іх распаўсюджвае. Ідзе беларус, які прагне павагі да сябе як да чалавека. У думках і сэрцы з намі ідзе кожны палітвязень і кожны затрыманы за сваю годнасць. Ідзяце вы — хто зараз глядзіць гэтае відэа.

Полный текст обращения.


Читать на dev.by