Любіце гульні і мову? Глядзiце, якi «Праграмісцкі кут» стварыў aйцішнік

У беларускім YouTube папаўненне — стрымер GomZik, які вядзе /channel/UCuiDZxXCitdDLsbWVU29SDg" target="_blank" rel="noopener">канал «VR па-беларуску», запусціў новы праект. Ён называецца /@prahramiscki_kut" target="_blank" rel="noopener">«Праграмісцкі кут» і прысвечаны стварэнню гульняў.

Пакуль на канале выйшла два паўнавартасных відэа — агляд PICO-8 і працэс напісання клона Flappy Bird. Але ў аўтара ёсць планы на будучыню. dev.by пагутарыў з ім пра сам канал і долю беларускага відэаблогера.

12 комментариев

«Што наступным мяне захапляць пачне, пра тое далей здымаць і будзем»

— Першае пытанне — для тых, хто з вамі яшчэ не знаёмы. Хто такі GomZik? Які ў вас вопыт у геймдэве/праграмаванні, і чаму вы вырашылі акрамя аглядаў гульняў яшчэ і паказваць, як гэтыя самыя гульні робяцца?

— Аляксей aka Гомзік Гомза праграмуе цягам, можа, гадоў 13, са школы яшчэ распачаў. У 7 класе я напісаў першую невялічкую гульню з «выдраннымі» мадэлькамі з усім вядомай CS (1.6 на той момант,) дзе трэба было страляць па кубах.

Заўсёды цікавілі гульні і як яны створаныя, але грошыкі я зарабляю, праграмуючы бэкэнды. У вольны ад працы час, бывае, натхняюся і спрабую напісаць нейкую сваю гульню, але звычайна далей за накіды не дахадзіла.

Некалькі месяцаў таму я набыў дэвайс, які створаны для эмуляцыі старых гульняў. Ён падаўся мне такім зручным для гэтай справы, што мне зноў стрэльнула думка ў галаву — а ці дам я рады сваю гульню на ёй запусціць?

Пасля невялічкага гуглення даведаўся, што ёсць такая штука як PICO-8 (Фэнтэзійная гульнявая кансоль, якая імітуе абмежаваныя графічныя і гукавыя магчымасці 8-бітных сістэм 1980-х гадоў. — Прым.). Што гэта даволі хутка і проста, і ўсё, што трэба, каб зрабіць невялічкую гульню, ужо ёсць у асяроддзі распрацоўкі, якая ўбудаваная ў сам пакет PICO-8. Што ёсць падабенства з ужо вядомым мне рухавіком love2d (Фрэймворк для двухмерных гульняў. — Прым.), і не трэба вывучаць усе гэтыя шэйдэры, каб атрымаць нейкі вынiк.

І так мне ўсё ў гэтым прадукце спадабалася, ён так натхняе на тое, каб вучыцца і вучыць, што думка стварыць канал не прымусіла сябе доўга чакаць.

— Якія відэа вы плануеце выкладваць на канале? Можа, кожны выпуск будзе прысвечаны якой-небудзь адной класічнай гульне? 

— Канкрэтнага плана няма, працуем па абставінах. Планую зрабіць некалькі праектаў на PICO-8 у фармаце «праграмуй са мной разам». Можа, некалькі відосаў накшталт «вось вам цікавінка, пра якую вы маглі не даведацца самастойна».

Што далей, пакуль адказаць не магу, заўсёды хацелася зрабіць нейкі больш «дарослы» праект на больш «дарослых» тэхналогіях і рухавіках. Але адчуванне, быццам бы аднаму чалавеку такія рэчы ў сучасным свеце складана пацягнуць. Трэба і мадэляваць добра, і музыку і гукі ствараць, нейкі арт і гейм дызайн рабіць, ды яшчэ і праграмаваць добра. Таму гісторыі накшталт «сам у адзін твар зрабіў нейкі бамбічны праект» мяне заўсёды натхняюць, але кожны раз я не разумею — як. Пэўна, што наступным мяне захапляць пачне, пра тое далей здымаць і будзем.

— Хто, як вы думаеце, вашая мэтавая аўдыторыя? 

— На гэтае пытанне мне заўсёды складана адказваць. Здаецца, з аднаго боку — праграмісты, якія, як і я, працуюць у іншай сферы, але заўсёды цікавіліся гульнямі з «навуковага» пункту гледжання. З іншага боку, гэтыя відэа падыдуць і нейкім пачаткоўцам. Няхай я і не спрабую навучыць мове праграмавання, але ўсё роўна, хочаш не хочаш, а ў некаторыя дэталі залезеш.

PICO-8 сам па сабе такі прадукт, які ўражвае цябе амаль як дзіця. Таму ёсць адчуванне, што такі кантэнт мог бы падысці нават падлеткам. Але тут я ўжо не ўпэўнены, бо справа не толькі ў інфармацыі, якую ты распавядаеш. Вельмі важна і як ты гэта робіш. 

То бок, я не кажу, што гэта не важна даросламу — вядома важна! Але калі дарослы ведае, навошта ён гэта глядзіць, то лёгка можа цярпець нейкія хібы. А вось утрымаць фокус дзіцяці — гэта яшчэ адна вялікая задача (калі ты хочаш арыентавацца на іх). Так што думаю, мая мэтавая аўдыторыя — больш дарослыя людзі. Сам я не адчуваю, што магу даваць інфармацыю па-сапраўднаму прыгожа і захапляльна.

«Беларусы, на жаль, жывуць у расійскай інфрапрасторы, і я бачу ў гэтым шмат кепскага»

— Часам пад нашымі навінамі пра беларускамоўныя праекты для айцішнікаў пішуць — «навошта гэта, калі можна па-англійску». Што вы думаеце наконт гэтага? Ці трэба нам болей кантэнту для айцішнікаў на беларускай?

— Вядома, можна і па-англійску. Больш за тое, у англійскім сектары інтэрнэту заўжды будзе больш актуальная, больш дакладная і дасканалая інфармацыя па вашай з намі тэме.

Але ж сам я беларус, размаўляю беларускай мовай (так, нават з сябрамі і нават на працы, калі не англійскай), не гледзячы на тое, што рос я ў расейскамоўным атачэнні. 

Беларусы, на жаль, жывуць у расійскай інфрапрасторы, і ўласна я бачу ў гэтым шмат кепскага (няхай і бачыць я гэта пачаў не так даўно). Пэўна, некаторыя каментатары скажуць, што валоданне расійскай мовай — гэта доступ да шматлікіх крыніц з інфармацыяй і гэтак далей. Аднак у дадзеным выпадку магу сказаць, што англійская мова дае доступ да яшчэ больш шматлікіх крыніц, але, наколькі я магу назіраць, не тое каб адсотак беларусаў, якія ведаюць англійскую, імкнуўся да 100. Таму аргумент гэты крыху крывадушны, на мой погляд. 

Мая мара — што беларус будзе карыстацца беларускай па ўмаўчанні. Відавочна, гэта складаны працэс, які не надта залежыць ад аматараў накшталт мяне. Але на выпадак, калі з’явіцца попыт на кантэнт беларускай, у нас будзе што прапанаваць. А цяпер я гэта раблю бо… Проста падабаецца!

Што тычыцца болей кантэнту для айцішнікаў, тут я адкажу проста: болей кантэнту беларускай, будзь якога, не абавязкова для айцішнікаў — гэта супер, гэта нам трэба.

— Якога наогул кантэнту не хапае на беларускім YouTube? У вас наогул ёсць «канкурэнты» ў вашай сферы?

— Ох, ды шмат чаго не хапае. Не тое, каб я аматар такога кантэнту, але розныя там трэш-шоў вельмі папулярныя ў свеце. Рэакцыі на такія трэш-шоў таксама папулярныя. А ў беларускім YouTubе нічога такога быццам і няма.

Вядома, гэта не адзіны недахоп, шмат яшчэ чаго няма. Дазволю сабе перафразаваць, ужо дакладна не помню, хто гэта сказаў — што беларуская мова тады будзе жывой, калі ты з яе дапамогай і квіток у оперу набыць можаш, і калі ў цябе сталы наведвальнік крам ранішняй раніцай будзе дробязь пытаць. З тым сэнсам, што ў ідэальным свеце беларуская мова пранізвае ўсё беларускае грамадства, незалежна ад месца і абставін.

Сваіх прамых канкурэнтаў я не ведаю. Але кожны раз, калі запускаецца нейкі новы канал альбо з’яўляецца новы стрымер, я радуюся як дзіця і абавязкова спрабую распаўсюдзіць такую інфармацыю па сваіх каналах. Бо праз канкурэнцыю звычайна перамагае той, хто з’яўляецца спажывальнікам прадукту ці паслугі. А мяне гэта не можа не радаваць.


Чытачы! Мы перажылі яшчэ адзін складаны год. У 2023 наша каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.

Без вас у нас бы не атрымалася! Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны не знаходзіліся. 

Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. Сёлета нам заданацілі 678 чалавек. Гэта неверагодна кранальна і значна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.

Даб’ём да 700? Падтрымайце нас:

— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй. 

Як айцiшнiкi (і не толькі) падтрымлівалі беларускую мову ў 2023 — i вы таксама можаце
По теме
Як айцiшнiкi (і не толькі) падтрымлівалі беларускую мову ў 2023 — i вы таксама можаце
Ад навукі да блогаў і тэхналогій: што пачытаць і паглядзець айцішніку на беларускай мове
По теме
Ад навукі да блогаў і тэхналогій: што пачытаць і паглядзець айцішніку на беларускай мове

Читать на dev.by