Ведай нашых! Якія мабільныя гульні з беларускімі каранямі ўвайшлі ў сусветны топ-100

Беларускі геймдэв далей у сусветным топе! Я прааналізаваў рэйтынг найбольш папулярных мабільных гульняў гэтага жніўня, які зрабіла аналітычная платформа AppMagic, і знайшоў там шмат кампаніяў з беларускімі каранямі. Дзялюся імі і з вамі. 

1 комментарий

Хто піша: Уладзімір Галак, працаваў у крэатыўным маркетынгу Wargaming, Playrix. У блогах дзялюся інсайтамі з IT і крыптаіндустрыі. Тым, што было б цікава пачытаць самому.
Калі вы разбіраецеся ў гульнях і хочаце пра гэта распавесці камьюніці, пішыце на blog@dev.by


Самыя папулярныя гульні з беларускімі каранямі 

Згодна з аналітычнай платформай AppMagic, гульня беларусаў SayGames Ltd увайшла ў топ-10 у жніўні па спампоўках ва ўсім свеце.

Гаворка ідзе аб тайтле My Perfect Hotel. Па жанры гэта мікс з аркады, клікера і сімулятара. Па сюжэце, гульцы пачынаюць з менеджменту маленькага гатэля. Але з цягам прагрэсу па ўзроўнях дадаюцца новыя апдэйты і механікі, што трымае энгейджмент. Гульню спампавалі больш за 10 мільёнаў разоў. 

Скрыншот

У топ-100 за жнівень бачым яшчэ некалькіх беларусаў. На 34-м месцы Twerk Race 3D,  ранер ад Freeplay. У яго больш за 5 мільёнаў спамповак.

Скрыншот

На 37-м месцы заснаваўся тайтл Tomb of the Mask ад Playgendary Limited. Дзіўна, что першая версія гульні выйшла ў рэліз ажно ў 2016-м, але да сённяшняга дня яна трымаецца у топах.

Скриншот

І на 63-м месцы яшчэ адна гульня ад SayGames, сімулятар кіроўцы Vehicle Masters

/watch?v=ZhfwjmyNjFI&ab_channel=SayGames" target="_blank" rel="noopener">Скрыншот

Сярод трох кампаній фізічны офіс у Беларусі застаўся толькі ў Freeplay. Астатнія дзве ўжо ў кіпрскай юрысдыкцыі.

Меркаванне аўтара можа не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыі. 


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 
З Беларусі — праз Donorbox.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.


Што яшчэ можна прачытаць па-беларуску ў камьюніці:


Читать на dev.by