«Не засталося амаль нікога». Преподаватель об увольнениях в БГУ и утечке мозгов
І ведаеце, пра што яны паміж сабой размаўляюць? Яны на памяць ведаюць графік алімпіяд расійскага «Россотрудничества», ведаюць акалічнасці паступлення і навучання ў Польшчы, вучаць чэскую мову і пішуць матывацыйныя лісты ў амерыканскія вузы. Амаль ніхто з іх нават не задумваецца, каб застацца зараз тут. Мяне заўсёды крыху растройвала, што выпускнікі, якія добра ведаюць фізіку, чамусьці замест фізфака БДУ рвуцца ў маскоўскі МФТІ. Сам я скончыў фізфак 15 год таму і заўсёды ганарыўся сваім факультэтам і яго выкладчыкамі.
Я быў вельмі рады, калі два гады таму адна мая вучаніца паступіла на наш фізфак. Але калі мы ўбачыліся праз пару месяцаў, то ў яе вачах нешта зусім не было энтузіязму. Я пачаў пералічваць тых выкладчыкаў, ад якіх сам быў у захапленні — аказалася, што з іх не засталося амаль нікога: 15 год моцна састарылі іх, прымусіўшы адправіцца на пенсію. Адной з тых нямногіх, каго я паспеў застаць, з’яўляецца Наталля Абрашына-Жадаева — прафесар і доктар навук. Яна бездакорна чытала нам некалькі матэматычных курсаў, і, без сумніваў, з’яўлялася адной з тых, на кім трымаецца і кім павінен ганарыцца факультэт.
Цяпер спадарыню Наталлю звальняюць. Прафкам ужо ўхваліў прапанову па звальненні (не аднагалосна — адшукалася яшчэ 20 сумленных чалавек, што прагаласавалі супраць), засталося толькі дачакацца загаду. Загаду, падпісанага тым чалавекам, які яшчэ паўтара гады таму выступаў з відэазваротам і казаў, што ніхто з удзельнікаў мірных пратэстаў не будзе звольнены (ёсць на ютубе, можаце пераглядзець). Калі за мірнае выказванне думкі не звальняюць, то атрымліваецца, што Наталля Абрашына-Жадаева або на днях звольнены з фізфака Максім Шундалаў білі вітрыны і кідалі кактэйлі Молатава?
Вчера (17 февраля) профессор кафедры высшей математики БГУ Наталья Абрашина-Жадаева написала в фейсбуке, что её собираются уволить. Соответствующее извещение она получила от вуза. Увольнение может быть связано с гражданской позицией педагога. В январе этого года Наталья Абрашина-Жадаева записала видеообращение в поддержку своего уволенного коллеги Максима Шундалова.
Читать на dev.by