+1 стартап ад беларуса на Product Hunt. Ад распрацоўшчыка MSQRD

Былы распрацоўшчык MSQRD беларус Зміцер Курыла запусціў на Product Hunt стартап у галіне даследавання крыві. 

1 каментарый

На Product Hunt сёння выйшаў CarrotCare — персанальны памочнік у галіне здароўя, які захоўвае, тлумачыць і візуалізуе інфармацыю пра аналізы крыві. 

CarrotCare абяцае:

— бяспечнае захоўванне вынікаў аналізаў;

— візуалізацыю біямаркераў крыві;

— сачэнне за зменамі біямаркераў;

— комплекснае тлумачэнне біямаркераў;

— рэкамендацыі для дадатковых аналізаў.

Заснавальнік CarrotCare — Зміцер Курыла, адзін з распрацоўшчыкаў MSQRD. Пасля продажу тэхналогіі MSQRD карпарацыі Facebook/Meta ён пераехаў у Лондан і працаваў у брытанскім офісе сацсеткі. Мяркуючы з профілю Курылы ў лінкедзіне, працу ў Meta ён скончыў у жніўні 2024 года. Цяпер ён прэзентуе сваю ролю ў CarrotCare як «кіраванне камандай з некалькіх інжынераў, дактароў, прадуктавікоў і сапорту».


Читать на dev.by