10 найгоршых прафесій для ўваходу ў ІТ
Паводле даных трэкера layoffs.fyi, колькасць звольненых за 2022 год ІТ-супрацоўнікаў на глабальным узроўні перавысіла 150 тысяч. Тым не менш многія людзі па-ранейшаму імкнуцца «ўвайсці ў айці», а шматлікія кампаніі актыўна наймаюць.
Insider апытаў айцішных кар’ерных коўчаў і саміх ІТ-спецыялістаў, а таксама праштудзіраваў форумы Blind, Fishbowl і Reddit і склаў спіс самых неспрыяльных на дадзены момант прафесій для старту ў ІТ. Пад увагу браліся такія фактары, як заробак, стрэсавасць, перспектывы кар’ернага росту і пачуццё задаволенасці працай.
10. Спецыяліст тэхнічнай падтрымкі
Мінусы: Узаемадзеянне з цяжкімі кліентамі, нізкая аплата ў шараговых супрацоўнікаў, абмежаваныя магчымасці прасоўвання.
9. Спецыяліст па працы з кліентамі
Мінусы: як і ў папярэднім пункце, гэта складаныя і злыя кліенты, аднастайнасць, хуткі рытм працы, праца з некалькімі кліентамі адначасова. Усё гэта выліваецца ў псіхалагічныя праблемы, стрэс і выгаранне за нізкі заробак.
8. Каардынатар сацсетак
Мінусы: манатоннасць, працаваць прыйдзецца доўга пры нізкай стаўцы, стрэс, мала прасторы для кар’ернага росту. Часам на іх плечы кладуцца сумежныя задачы накшталт лічбавага ды імэйл-маркетынгу.
7. ІТ-рекруцёр
Мінусы: стрэс; непрадказальнасць рынку, паводзін суіскальнікаў і зменлівасць запытаў саміх кампаній, праз што складана дасягаць мэтавых паказчыкаў. Акрамя таго, шматлікія кампаніі цяпер бяруць рэкруцёраў не на фултайм, а па дамове падраду.
6. Сеткавы інжынер
Мінусы: нізкі заробак на старце (які, аднак, нядрэнна расце з часам), праца начамі і выходнымі, складаныя кліенты. Праца цяжкая з пункту гледжання фізічнай нагрузкі.
5. Мадэратар кантэнту
Мінусы: прагляд жорсткага кантэнту непазбежна адбіваецца на псіхіцы; мала магчымасцей для прафесійнага росту; часцей за ўсё іх наймаюць не ў штат, а як падрадчыкаў.
4. Проджэкт-менеджар
Мінусы: Insider адзначае велізарную адказнасць пры невялікім уплыве на прыняцце ключавых рашэнняў; праца з супрацоўнікамі са складанымі тыпамі асобы, якія могуць вас ненавідзець. У некаторых бываюць сумненні ў значнасці сваёй працы.
3. Наглядчык у Amazon
Мінусы: людзі, якія мінімум 8 гадзін бесперапынна праглядаюць відэазапісы працы складскіх працаўнікоў рытэйлера, скардзяцца на галаўныя болі, боль у вачах і пагаршэнне зроку; трэба выконваць планы пакаранняў, ёсць строгі трэкінг прастою па-за перапынкамі.
2. Аналітык кібербяспекі
Мінусы: даводзіцца праводзіць шмат часу за праглядам журналаў, барацьба з пастаяннымі атакамі. Некаторыя лічаць іх бескарыснымі.
1. Спецыяліст уводу даных
Мінусы: вельмі розны — але звычайна невысокі — заробак у розных галінах, працаваць прыходзіцца па шмат гадзін; сумнасць, можа пачаць здавацца, што вы марнуеце час і губляеце сапраўды важныя ўменні і навыкі.
Читать на dev.by