Да 1,35 млрд чалавек могуць страціць слых праз занадта гучную музыку ў слухаўках

Міжнародная група навукоўцаў высветліла, што праз гучную музыку ў слухаўках і на канцэртах да 1,35 мільярда чалавек ва ўсім свеце падвяргаюць сябе рызыцы аглухнуць.

Пакінуць каментарый

Даследчыкі прааналізавалі больш за 30 навуковых работ па гэтай тэме за апошнія 20 гадоў. Навукоўцы лічаць праслухоўванне музыкі небяспечным, калі яе гучнасць вышэйшая за 60% ад максімальнай на прайгравальнай прыладзе. Наведванне канцэртаў без затычак даследчыкі называюць небяспечным для слыху ў любым выпадку.

У даследаваннях, якія былі прааналізаваныя, удзельнічалі каля 20 тысяч чалавек. Высветлілася, што ў 24% выпадкаў праслухоўванне музыкі ў слухаўках можна назваць небяспечным. У выпадку канцэртаў гэты паказчык дасягае 50%. Таксама праслухоўванне гучнай музыкі звязана са «зменамі парогаў чутнасці». Гэта адбываецца праз тое, што ў людзей пашкоджваюцца сэнсарныя клеткі, для іх аднаўлення патрабуюцца гады.

На думку даследчыкаў, ад 670 мільёнаў да 1,35 мільярда маладых людзей рызыкуюць страціць слых ад шкоднага праслухоўвання музыкі. «Гэта паступовы працэс, таму праблему цяжка распазнаць адразу. Вы можаце зведаць рызыку незваротнай страты слыху ў доўгатэрміновай перспектыве», — адзначаюць даследчыкі.

Навукоўцы адправяць макак займацца сэксам у космасе
Па тэме
Навукоўцы адправяць макак займацца сэксам у космасе
Навукоўцы выявілі астэроід-«забойцу планет». Яго арбіта перасякаецца з зямной
Па тэме
Навукоўцы выявілі астэроід-«забойцу планет». Яго арбіта перасякаецца з зямной
Навукоўцы знайшлі на Марсе сляды берагавой лініі на месцы старажытнага акіяна
Па тэме
Навукоўцы знайшлі на Марсе сляды берагавой лініі на месцы старажытнага акіяна

Читать на dev.by