17-гадоваму хакеру з Пінскага раёна пагражае да 3 гадоў зняволення
Праваахоўнікі ўсталявалі 17-гадовага жыхара Пінскага раёна, які распрацаваў і распаўсюджваў у інтэрнэце шкоднасны софт. Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале МУС.
Праграма незаконна збірала рэквізіты банкаўскіх карт і персанальныя дадзеныя грамадзян. Яна аўтаматычна захоўвала інфармацыю, якую ўводзілі карыстальнікі, а злачынцы потым прадавалі яе ў дарквебе.
Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу за распрацоўку, выкарыстанне, распаўсюджванне альбо збыт шкоднасных праграм. Падлетку пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў. Зараз ўсталёўваюць пацярпелых ад яго дзеянняў.
Аршанец не распазнаў дыпфэйк і пазбавіўся $10K
Аршанец не распазнаў дыпфэйк і пазбавіўся $10K
У беларусаў скралі $20 млн праз інтэрнэт у мінулым годзе
У беларусаў скралі $20 млн праз інтэрнэт у мінулым годзе
Читать на dev.by