20% беларусаў на GitHub «пераехалі» ў іншую краіну за апошнія два гады

Даследчыкі аўстрыйскага цэнтра Complexity Science Hub Vienna (CSH) паспрабавалі ўскосна вымераць маштабы эміграцыі расійскіх і беларускіх оўпэнсорсных распрацоўшчыкаў на аснове метаданых GitHub. Пра вынікі аналізу расказвае «Новая газета Еўропа».

Для аналізу навукоўцы выкарыстоўвалі базу з 45 тысяч профіляў платформы, геалакаваных у лютым 2021 года ў краінах Усходняй Еўропы, уключна з Расіяй, Беларуссю і Украінай. У выбарку трапілі толькі актыўныя распрацоўшчыкі, якія зрабілі не менш за 100 пастоў на GitHub на працягу двух папярэдніх гадоў.

18 каментарыяў

Так, пры канцы чэрвеня 2022 года 8,6% праграмістаў з Расіі змянілі краіну ў профілі, а яшчэ 11,3% выдалілі звесткі пра краіну. Для параўнання, у сярэднім за той жа перыяд змянілі лакацыю ў профілі 2,4% і выдалілі 1,9% праграмістаў з Усходняй Еўропы (за выключэннем Расіі, Беларусі і Украіны). Даныя другой хвалі даследавання сабраныя на пачатку лістапада і дазваляюць часткова ацаніць уплыў мабілізацыі на ІТ-эміграцыю. За чэрвень–кастрычнік новую краіну пазначылі ў сваіх профілях яшчэ 4,6% (сумарна 13,2% у параўнанні з лютым 2021 года), а выдалілі звесткі пра лакацыю 1,9% оўпэнсорс-распрацоўшчыкаў (таксама 13,2% у лютым 2021-га).

Выданне мяркуе, што частка спецыялістаў, якія схавалі інфармацыю пра сваё знаходжанне, больш не застаецца ў Расіі. Прытым адзначаецца, што гэтыя даныя нерэпрэзентатыўныя, паколькі далёка не ўсе праграмісты маюць або актыўна вядуць профілі на GitHub, і нават факт змены краіны ў запісе неабавязкова азначае пераезд.

Адток распрацоўшчыкаў з Беларусі яшчэ больш уражвае. У чэрвені 2022 года новую краіну ў профілі GitHub пазначылі 13,6% карыстальнікаў, а ў лістападзе — 19,2%, то-бок актыўныя ўцёкі з Беларусі працягваюцца і цяпер, піша «Новая газета». Пры гэтым карыстальнікі з Беларусі менш схільныя проста выдаляць інфармацыю пра месца знаходжання: так паступілі 8,8% карыстальнікаў. Гэта можа быць звязана з тым, што ў іх вачах асацыяцыя з Беларуссю менш «таксічная», ніж з Расіяй, мяркуюць журналісты.

За «пункт адліку» ўзятая база даных GitHub за люты 2021 года, то-бок у названых маштабах эміграцыі для ўсіх краін улічваюцца карыстальнікі, якія пераехалі на працягу 2021 года. Гэта, напрыклад, тлумачыць высокія значэнні эміграцыі з Беларусі: масавы адток ІТ-спецыялістаў адсюль пачаўся пасля падаўлення пратэстаў летам 2020-га і працягваўся праз 2021–2022 гады. У выпадку з Расіяй значнае змяненне параметра, які даследуецца, паміж чэрвенем і лістападам 2022 года дазваляе з высокай верагоднасцю выказаць здагадку, што эміграцыя ў большай частцы звязаная з вайной ва Украіне і мабілізацыяй.

Больш за ўсё расійскіх оўпэнсорсных распрацоўшчыкаў пераехала ў ЗША, Германію, Нідэрланды і Вялікабрытанію. Вялікі паток накіраваўся ў найбліжэйшыя да Расіі краіны з магчымасцю бязвізавага ўезду.

У Грузію і Арменію прыехала так шмат расійскіх і беларускіх айцішнікаў, што колькасць карыстальнікаў GitHub у гэтых краінах узляцела на 41% у Арменіі і на 94% у Грузіі. Галоўны кірунак эміграцыі беларускіх спецыялістаў — Польшча, туды з’ехала амаль палова (46%) распрацоўшчыкаў; таксама многія з’ехалі ў Грузію (11%), Літву (8%) і ЗША (6%).

«Новая газета» падкрэслівае, што масавы ад’езд распрацоўшчыкаў негатыўна адаб’ецца на бягучым стане і перспектывах ІТ-галіны дзвюх краін, аднак на аснове даследавання нельга рабіць высновы аб усёй індустрыі. Ключавое значэнне мае прафесійны ўзровень спецыялістаў, што эмігравалі: калі недахоп джуноў можна хутка папоўніць, то страта высакакласных кадраў будзе адчувацца больш балюча.

Паводле звестак расійскага Мінлічбы, краіну пакінула 100 тысяч ІТ-спецыялістаў, то-бок прыкладна кожны дзясяты. Там адзначалі, што 80% з іх працягваюць працаваць на расійскі рынак з-за мяжы.

~ 30% уехали, ~ 30% планируют. В топе Польша и Грузия. Узнали планы трёх тысяч айтишников
По теме
~ 30% уехали, ~ 30% планируют. В топе Польша и Грузия. Узнали планы трёх тысяч айтишников
Самыя задаволеныя — у Грузіі. Як беларускія айцішнікі ацэньваюць свой заробак
Па тэме
Самыя задаволеныя — у Грузіі. Як беларускія айцішнікі ацэньваюць свой заробак

Читать на dev.by