Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

36 млн карыстальнікаў у Брытаніі выйгралі справу супраць Apple на £1,5 млрд

Кампанія прайграла гістарычны антыманапольны працэс у Вялікабрытаніі аб несправядлівых камісіях у App Store. Кампенсацыі карыстальнікам могуць дасягнуць £1,5 мільярда.

Пакінуць каментарый

Лонданскі апеляцыйны трыбунал па справах канкурэнцыі (CAT) прызнаў, што Apple злоўжывала сваім дамінуючым становішчам на рынку алпікацый, спаганяючы «празмерна высокія і несправядлівыя камісіі» з распрацоўшчыкаў у App Store.

Пазоў быў пададзены ад імя 36 мільёнаў брытанскіх карыстальнікаў iPhone і iPad — як прыватных асоб, так і кампаній. Гэта рашэнне стала першым буйным поспехам для калектыўных пазоваў супраць тэхналагічных гігантаў у Вялікабрытаніі і можа каштаваць Apple прыкладна £1,5 мільярда.

На думку суда, кампанія з 2015 па 2020 год фактычна абмяжоўвала канкурэнцыю, забараняючы альтэрнатыўныя крамы аплікацый і ўсталёўваючы камісію ў памеры 30% на продажы і убудаваныя плацяжы. Распрацоўшчыкі, як паказана ў рашэнні, перакладалі каля паловы гэтай пераплаты на спажыўцоў.

Аўтары пазову, на чале з брытанскім даследчыкам лічбавых рынкаў доктарам Рэйчэл Кент, сцвярджалі, што Apple атрымала «празмерны прыбытак» за кошт манапалізацыі распаўсюджвання аплікацый. Пасля рашэння суда Кент назвала вердыкт «знакавай падзеяй і перамогай не толькі для карыстальнікаў App Store, але і для ўсіх, хто адчуваў сябе бяссільным перад глабальнымі тэхнакарпарацыямі».

«Ніякая кампанія, якой бы багатай ці ўплывовай яна ні была, не стаіць вышэй за закон», — падкрэсліла яна. Apple ў адказ заявіла, што «рашуча не згодна» з высновамі суда і мае намер падаць апеляцыю. У заяве кампанія адзначыла, што 85% аплікацый у App Store не плацяць камісію наогул, а для малога бізнесу дзейнічае праграма са зніжанай стаўкай да 15%.

«Гэта рашэнне ігнаруе той факт, што App Store стварае бяспечную і надзейную платформу для карыстальнікаў і дапамагае распрацоўшчыкам дабівацца поспеху», — гаворыцца ў заяве Apple. Кампанія таксама падкрэсліла, што App Store сутыкаецца з «жорсткай канкурэнцыяй» з боку іншых платформаў, якія часта маюць «значна меншы ўзровень канфідэнцыйнасці і абароны дадзеных».

Рашэнне CAT супала з аб’явай брытанскага антыманапольнага ведамства (CMA) аб прысваенні Apple і Google статусу кампаній са «стратэгічным рынкавым уплывам». Гэты крок адкрывае магчымасць абавязаць Apple дазволіць старонім распрацоўшчыкам запуск уласных крам аплікацый на прыладах iPhone — што стане сур’ёзным ударам па яе закрытай экасістэме.

iPhone 17 стаў самым паспяховым запускам Apple з часоў пандэміі
iPhone 17 стаў самым паспяховым запускам Apple з часоў пандэміі
Па тэме
iPhone 17 стаў самым паспяховым запускам Apple з часоў пандэміі
Apple прэзентавала iPhone 17 і самы тонкі iPhone Air
Apple прэзентавала iPhone 17 і самы тонкі iPhone Air
Па тэме
Apple прэзентавала iPhone 17 і самы тонкі iPhone Air
Стала вядома хто хутчэй за ўсё стане новым генеральным дырэктарам Apple
Стала вядома, хто, хутчэй за ўсё, стане новым генеральным дырэктарам Apple
Па тэме
Стала вядома, хто, хутчэй за ўсё, стане новым генеральным дырэктарам Apple
Чытайце таксама
iPhone 17 стаў самым паспяховым запускам Apple з часоў пандэміі
iPhone 17 стаў самым паспяховым запускам Apple з часоў пандэміі
iPhone 17 стаў самым паспяховым запускам Apple з часоў пандэміі
ІТ без джуноў: у Брытаніі вакансій для выпускнікоў стала ў два разы менш
ІТ без джуноў: у Брытаніі вакансій для выпускнікоў стала ў два разы менш
ІТ без джуноў: у Брытаніі вакансій для выпускнікоў стала ў два разы менш
У ЗША выпусцяць манету ў гонар Стыва Джобса
У ЗША выпусцяць манету ў гонар Стыва Джобса
У ЗША выпусцяць манету ў гонар Стыва Джобса
Роботаксі Google выходзіць у Еўропу
Роботаксі Google выходзіць у Еўропу
Роботаксі Google выходзіць у Еўропу

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.