Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Спачатку было складана». Як цімлід папрасіла графік 4/3 — і кампанія пагадзілася

devby.io раней размаўляў з супрацоўнікамі кампаній, якія перайшлі на чатырохдзёнку. А цяпер паспрабаваў знайсці тых, хто сам для сябе арганізаваў падобны графік. Адгукнулася толькі Ганна (імя змененае). 

Яна хацела звольніцца, але потым вырашыла прапанаваць працадаўцу іншы варыянт працы па графіку 4/3. Даведаліся, як ёй гэты досвед і на што дзяўчына траціла пятніцу.

19 каментарыяў
«Спачатку было складана». Як цімлід папрасіла графік 4/3 — і кампанія пагадзілася

devby.io раней размаўляў з супрацоўнікамі кампаній, якія перайшлі на чатырохдзёнку. А цяпер паспрабаваў знайсці тых, хто сам для сябе арганізаваў падобны графік. Адгукнулася толькі Ганна (імя змененае). 

Яна хацела звольніцца, але потым вырашыла прапанаваць працадаўцу іншы варыянт працы па графіку 4/3. Даведаліся, як ёй гэты досвед і на што дзяўчына траціла пятніцу.

Ганна — распрацоўшчыца ў аўтсорс-кампаніі з беларускімі каранямі. Год таму яна адчула, што выгарала. Дзяўчына хацела сысці, а потым вырашыла прапанаваць працадаўцу кампраміс — яна застаецца, але на чатырохдзёнцы.

— Улічваючы, што мой галоўны кліент — з Ізраіля і не працуе ў пятніцы, мне пайшлі насустрач. 

Нашая сістэма прадугледжвала аплату за адпрацаваны час па гадзінах, таму па факце мой заробак паменшыўся, але мне не забаранялі працаваць больш у іншыя дні. То-бок я магла тыя ж 40 гадзін адпрацаваць і за 4 дні, галоўнае — у цэлым траціць на працу не менш за 32 гадзіны на тыдзень. 

Ганна кажа, што стала працаваць па 32 гадзіны. Прывыкла да новага графіку не адразу — спатрэбілася 4-6 месяцаў: «Спачатку складана было ў пятніцы не заходзіць у пошту і не праглядаць працоўных чатаў». А вось каманда пераключылася на новы фармат працы даволі хутка.

— Я апавясціла ўсіх, што з адгэтуль ад пятніцы да нядзелі недаступная. І так як у пятніцу кліент таксама не працуе, то ў гэты дзень усе маглі абысціся і без мяне. Аднак так як я была лідам, то, безумоўна, па тэрміновых пытаннях была на сувязі заўсёды. Але каманда не злоўжывала гэтым.

Ганна лічыць, што на чатырохдзёнцы стала працаваць нават эфектыўней. Яе прыклад выявіўся заразлівым — яшчэ два чалавекі ў кампаніі таксама дамовіліся пра падобны фармат працы. Але яны працавалі на іншых праектах, таму падрабязнасці Ганне невядомыя.

— Што дакладна ведаю: яны былі вельмі задаволеныя, — дадае айцішніца.

Вынік працы на чатырохдзёнцы такі: новы графік на цэлы год адклаў сыход Ганны з кампаніі, але «выгаранне, на жаль, перамагчы не здолеў». 

— Я атрымала магчымасць хоць на дзень адцягвацца ад інтэнсіўнай працы. Пятніца як быццам стала толькі маім днём, які я магла правесці ў цішыні і выдаткаваць на розныя прыемныя штукі — манікюр/педыкюр, чытанне кніг, садоўніцтва, шпацыры і гэтак далей. 

У цэлым, думка пра тое, што ўсе працуюць, а ты — не, у цябе самой у галаве як быццам бы асацыюецца з прагулам у школе. Але гэта ж дапамагае табе вучыцца шанаваць свой час удвая.

Ганна звольнілася і плануе нейкі час адпачыць — максімум да новага года. Але цікавыя прапановы разглядае, дадае распрацоўшчыца. Чатырохдзёнка — не самы галоўны крытэр для яе ў пошуку працы, але «прывабны».

— А наогул, пакуль мяне мала што з прапаноў прыцягвае. Ёсць жаданне вывучаць новыя тэхналогіі, а можа, і рэалізоўваць свае ўласныя праекты.


Калі вы таксама, як і Ганна, працуеце па графіку 4/3 або нейкаму свайму, раскажыце пра гэта ў каментарах.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Разработчик на рыбалке — куда меньшая потеря чем выгоревший разработчик». У минской команды Spiral Scout дважды в месяц — четырёхдневка (не в ущерб зарплате)
«Разработчик на рыбалке — куда меньшая потеря, чем выгоревший разработчик». У минской команды Spiral Scout дважды в месяц — четырёхдневка (не в ущерб зарплате)
По теме
«Разработчик на рыбалке — куда меньшая потеря, чем выгоревший разработчик». У минской команды Spiral Scout дважды в месяц — четырёхдневка (не в ущерб зарплате)
Эксперимент: четырёхдневка сделала работников на 20% продуктивнее
Эксперимент: четырёхдневка сделала работников на 20% продуктивнее
По теме
Эксперимент: четырёхдневка сделала работников на 20% продуктивнее
«За год набегает ещё один отпуск». Spiral Scout про три года с четырёхдневкой
«За год набегает ещё один отпуск». Spiral Scout про три года с четырёхдневкой
По теме
«За год набегает ещё один отпуск». Spiral Scout про три года с четырёхдневкой

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-4

Угнетатели добились того, что девушка выгорела. Обычная история в нашем патриархальном мире.

-3

потратить на разные приятные штуки — маникюр/педикюр

Анна (имя изменено), а может ты выгороаешь не из-за угнетателей, а просто это не твоё?

-2

А вообще пока меня мало что из предложений привлекает

Всё правильно, Анна (имя изменено)! Двумя ручками за тебя. Угнетатели пытаются заставить тебя работать и вообще. Но ты же себя не на помойке нашла чтобы вджобывать! Ты достойна лучшего и вообще получать деньги за просто так, за красивые глазки. Так и должно быть. Сильная и целеустремлённая девушка, удачи тебе!

2

Тебя что баба обидела? Строчишь однотипный коммент уже 100 раз.

-5

Ну вот и зачем пытаться тут использовать таблицу ТП-бинго?

0

Гоша-Лаврентий, ты ли это со своим нытьем ?

9

Шиз-семен заспамил комменты, Анна - кайф, все правильно, бей жабу по капиталу. Вообще считаю в таких случаях не зазорно и больничный взять по выгоранию, а то выходит, что бизнес соки из тебя выжимает, ещё и платит по часам, а последствия из своего кармана разгребать. А так бы каждый выгоревший сваливал за счёт работодателя на больничный по выгоранию на полгодика, глядишь и эффективные менеджеры бы сто раз подумали перед тем как что-то дополнительное сваливать на людей, которые не могут сказать им "нет"

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
-9

Левачок, спокойнее.

3

А ты чо, правачок, в Китае наверное батрачишь, 12 часов в день 6 дней в неделю? Или кайфуешь в цивилизованном мире, где левачки выбили тебе 5 дневку и 8 часовой рабочий день, отпуска, и социальные гарантии?

7

знакомая тема: как бесплатно поовертаймить, так мы "семья, команда", а как зп проиндексировать хотя бы, то "у компании трудности, войди в положение" ))

9

Вот понравилось. Без пафоса и по сути по делу. Анна молодец. Про выгорание ну лишнее. Такое ощущение что сейчас это просто должны говорить все! Если не выгорил то ты л*х. Так что даже те кто не выгорил должны выгорить хотябы насловах. Где вы это находите? Но к этой теме я отдельно вренусь. Может и сегодня.

Но вообще молодец. Только я бы брал понедельники вместо пятницы.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 кастрычніка 2023, 15:56

0

Про свой график, типа просили в коментах оставить. Всё просто. Компания продуктовая. Конечный продукт не софт а дорогостоящее оборудование. Т.е. это полное производство, включая собственный софт. Инженерный отдел - свободный график. По умолчанию просто всем 40 часов, не важно был ты хоть раз в офисе или нет. Критерий производство. Главное чтобы не остановился production line и соблюдались сроки. Как, сколько и откуда ты работаешь никого не интересует. Если процесс идёт - все довольны.

Работы много, очень, и не смотря на свободный график иногда и по 12 а то и больше часов приходится целый месяц сидеть. Но окупается в спокойное время.

2

Что значит 4/3? Я сперва подумал, что героиня впахивает 1.33333 ставки, но речь про четырёхдневку. Что в этой записи значит 3?

0

Мне тоже была интересна эта математика поэтому изначально и читал. А потом просто забыл. Утро раннее а работы хватает.

0

Что в этой записи значит 3?

Количество выходных дней, после 4 рабочих?
Ведь можно работать и 4/1, 4/2, 2/2, 4/4 итд итп.

-1

Количество выходных дней, после 4 рабочих?
Ведь можно работать и 4/1, 4/2, 2/2, 4/4 итд итп.

ох ё

Ну спасибо за объяснение.

-1

О даааа. Очередной бородатый мальчик-[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie], который никогда не работал по графику например 2/2, 2 дня работаешь 2 дня отдыхаешь. Для меня 4/3 сразу понятно абсолютно всё - 4 рабочих 3 выходных, а значит целая неделя
Ты сейчас, мальчик, работаешь на дядю по графику 5/2, а девушка захотела 4/3.

И такие вот [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie] потом доказывают, что они достойны получать зарплаты выше женщин! До сих пор гендерная дискриминация по зарплатам, а devby недостаточно эту тему освещает.

0

О даааа. Очередной бородатый мальчик

Подгузник поменял?

-2

Ничо, скоро возраст возьмет своё. Есть вероятность что после 40-50 придется работать как в 20. Рейт и ликвидность упадет, а расходы вырастут, и welcome 9x9x5.