«4 дні папрацавала і збегла». Айцішнікі расказалі пра самыя хуткія звальненні
Сабралі гісторыі пра рэкордна кароткія перыяды працы ў адной кампаніі.
Сабралі гісторыі пра рэкордна кароткія перыяды працы ў адной кампаніі.
Сабралі гісторыі пра рэкордна кароткія перыяды працы ў адной кампаніі.
— Я працаваў у буйной аўтсорсінгавай кампаніі. На пачатку 2021 года актыўна шукаў магчымасці з’ехаць з Беларусі праз абстаноўку ў краіне. Атрымаў офер ад буйной лагістычнай кампаніі Kuehne + Nagel на пазіцыю software engineer. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Швейцарыі, я ж рэлакаваўся ў эстонскі офіс у Таліне.
У кампаніі было падраздзяленне, якое займалася распрацоўкай софту для прылад па ўліку адпрацаванага часу. Але працэс быў вельмі дзіўны, я такога ні да, ні пасля не бачыў. Файлы з чыстым JavaScript кодам трэба было ўручную капіяваць у нейкую ўнутраную сістэму і чакаць наступнага дня, каб зразумець, ці спрацавала як трэба, ці не. Ніякай дакументацыі або API не было. Усю інфармацыю я атрымліваў першы тыдзень. Кожны дзень стэлефаноўваўся з новымі калегамі, і яны мне гадзінамі расказвалі, чым займаюцца.
На гэтую працу я пагадзіўся, каб проста з’ехаць і хутчэй. Але праз тры тыдні вырашыў сысці. Якраз пасля пераезду ў Талін я атрымаў офер ад Microsoft.
Адпусцілі мяне без праблем і нават выплацілі заробак за ўвесь час — 1300 еўра. Але на рукі я атрымаў толькі 200 еўра, бо з заробку вылічылі выдаткі на маё працаўладкаванне ў памеры 1000 еўра. У гэтую суму ўвайшлі афармленне візы D, паслугі кансультанта па рэлакацыі, які мне дапамагаў, пакуль я быў у РБ, плюс у мяне ўжо быў запіс на атрыманне дазволу на жыхарства. Ані пераезд, ані арэнду жытла, ані ўладкаванне працоўнага месца мне не аплачвалі. Ноўтбук, які мне прывезлі кур’ерам, я здаў у апошні працоўны дзень.
Я перайшоў працаваць у талінскі офіс Microsoft, таму не давялося нікуды з’язджаць. У камандзе каля 300 чалавек, ёсць некалькі спецыялістаў з Беларусі. Займаюся кліенцкай логікай у teams for web.
— Улетку 2021 года ўладкавалася Project Manager у невялікую аўтсорсінгавую кампанію ў Мінску. Вакансію знайшла праз rabota.by. паспела папрацаваць 4 дні і збегла.
Ужо ў першы працоўны дзень мяне збянтэжыла, што кожнай раніцы я мелася пісаць свайму кіраўніку план на дзень, прычым дэталёвы: праверка пошты, мітынг з камандай, чытанне дакументацыі, мітынг з кліентам і г. д. А пры канцы дня мелася тлумачыць, што зрабіла, а што не, і чаму так адбылося. Калі, напрыклад, у нейкі дзень быў запланаваны мітынг, але яго не было, бо кліент скасаваў, гэта трэба было абавязкова растлумачыць.
На складанне планаў і тлумачэнняў сыходзіла палова працоўнага дня. Больш за тое, усе дзеянні па працы трэба было яшчэ і трэкаць у Jira.
Падпісваеш дакументы — трэкай 3 хвіліны. Быў мітынг 21 хвіліну — таксама трэкай. Паглядзела я на гэта ўсё ад панядзелка і ў чацвер сышла.
Адпусцілі без праблем. Выявілася, што афіцыйна мяне на той момант яшчэ не паспелі аформіць, так што нават запісу ў працоўнай няма. Новую працу знайшла хутка. У мяне было некалькі офераў. Я напісала ў адную з кампаній, у якой дагэтуль працую.
— Будучы студэнтам, уладкаваўся джуном у невялікую аўтсорсінгавую кампанію. Трапіў у .NET каманду, а дакладней Xamarin (фрэймворк для кросплатформавай распрацоўкі мабільных праграм — заўв. dev.by).
Мы працавалі над невялікім праектам для «разумнага дома». Але праз тры тыдні мяне звольнілі. Адбылося ўсё даволі дзіўна. Проста падышоў цімлід і спытаў, ці гатовы я дзеля каманды кінуць курыць. Я адмовіўся, а праз паўгадзіны даведаўся, што мяне звальняюць.
Магчыма, рэальная прычына звальнення магла быць іншай. Напрыклад, досведу працы з Xamarin ў мяне дагэтуль не было, і мог сыграць ролю мой перформанс. Але ў выніку ўсё выглядала так, што звольнілі менавіта праз адмову «кінуць курыць дзеля каманды».
Юрыдычна звольнілі на пагадненне бакоў. Але штосьці аспрэчваць я нават не думаў. Дый наўрад ці б штосьці з гэтага выйшла, бо «альбо мы дамовіліся на пагадненне, альбо мы цябе звальняем з занясеннем <у працоўную>». Для зялёнага джуна, калі яшчэ баішся, што гэта на штосьці ўплывае, такое было падобна да кляйма. Таму нават не спрабаваў нічога рабіць.
Потым знайшоў фрыланс і так працаваў некалькі гадоў. У іншых кампаніях курэнне не выклікала праблем, галоўнае — выконваць працу. Ну і ў маёй практыцы больш не было заядлых «зожнікаў» у пакоі 3×4 метры.
— Мяне ўзялі ў мінскую аўтсорсінгавую кампанію, штат 70-100 чалавек. Я выявіўся там першым .NET распрацоўшчыкам, і мне прапанавалі заняцца новым праектам.
Кампанія знайшла нейкага стартапера, які хацеў заказаць у нас распрацоўку. Пасля першага ж сазвону з заказчыкам для ўдакладнення патрабаванняў я зразумеў, што ён хоча MVP з мінімальным бюджэтам. Працы на два тыдні, але кампанія размазала маю працу на тры месяцы, завысіўшы яе кошт, і яшчэ дадала ў ацэнкі праекта працу PM на паўстаўкі.
Кампанія не ўлічыла, што ў заказчыка можа не быць грошай, ад пачатку кепска ацаніла ўвесь праект. Натуральна, стартапер спалохаўся такога нахабства і адмовіўся.
Мяне запэўнівалі, што будзе і буйны праект. Пасля адмовы заказчыка прапанавалі паспрабавацца на С++. Але я сказаў, што не знаю яе. Тады мне прапанавалі пашукаць багі ў Unity праекце. І я зразумеў, што калі мне як сеньёру па .NET такое прапаноўваюць, значыць, я не на сваім месцы і нічым добрым гэта не скончыцца. Звальненне было пытаннем часу, бо занадта ўжо дарагі выходзіў з мяне тэсціроўшчык. А пошукі новага .NET праекта маглі зацягнуцца на месяцы.
У выніку праз 3 тыдні я вырашыў звольніцца. Адпусцілі спакойна, больш за тое, нават заплацілі за ўсе адпрацаваныя гадзіны. Хоць бралі мяне як сеньёра, але ў гэтай якасці я папрацаваў пару дзён на сазвонах з кліентам і ацэнцы праекта.
— Больш за год таму ўладкавалася Business development manager у прадуктовую кампанію са штатам каля 300 супрацоўнікаў. Мяне перавабілі з іншай прадуктовай кампаніі, прапанаваўшы аклад на 40% большы і шматабяцальную бонусную сістэму.
Але ўжо праз месяц зразумела, што характар працы ўнутры каманды ў новай кампаніі мне не пасуе. Хаос у храналогіі пастаўленых задач, пастаянныя ціск і крытыка. Вырашыла не марнаваць свайго і чужога часу і не чакаць канца выпрабавальнага тэрміну. Паведаміла цімліду пра намер сысці і мяне неўзабаве адпусцілі.
Што не падабалася? На дзень ставіліся пэўныя задачы, у працэсе выканання якой-небудзь з іх мяне маглі экстранна перапыніць для незапланаванага one-to-one з цімлідам. Такі міт часта выходзіў за рамкі таймінгу.
Часта выдзіралі з адной задачы дзеля пазапланавай працы. А пры канцы працоўнага дня намякалі, што зранку будуць пытаць з мяне за тую кінутую задачу, і мне варта затрымацца на працы.
Усё гэта збіралася як снежны ком, аб’ёмы працы, умовы выканання і дэдлайны мяняліся. Чаканні цімліда і хэда былі нерэалістычнымі. Пры гэтым мяне рэгулярная крытыкавалі.
Таксама ў мяне часта мяняўся фармат працы. Цімлід магла за суткі 3-4 разы памяняць патрабаванні, дзе мне працаваць канкрэтнага дня — у офісе або дома. Напрыклад, заўтра яна вядзе дзіця ў сад, «таму мне зручней працаваць з дому, і ты таксама можаш з дому». Але праз гадзіну-дзве ўсё мяняецца. «Вой, не, угаварыла мужа пасядзець з дзіцем, так што скасаванне. Будзь у офісе заўтра, а 9».
На сустрэчы па выніках першага месяца выпрабавальнага тэрміну высветлілася, што гэтая праца прадугледжвае перапрацоўкі. Я разумею, што ў першыя месяцы ў новай кампаніі з новым прадуктам гэта нармальна. Але ў маім выпадку аб’ём задач стаў выходзіць за рамкі нармальнасці. У іншых аддзелах працоўныя працэсы былі пастаўленыя інакш.
— Пару гадоў таму я ўладкаваўся на працу ў EdTech кампанію (уваходзіла ў топ-3 у СНД) на пасаду Growth Hacker. Мне далі карт-бланш: «Выкарыстоўвай любыя рэсурсы, але не адцягвай людзей ад працы».
Кампанія хацела павялічыць колькасць карыстальнікаў і долю рынку. Для гэтага патрабавалася выбудаваць эфектыўны маркетынг, выкарыстоўваючы нестандартныя метады, так як стандартнымі ўперліся ў столь. Атрымліваць лідоў ужо было няма адкуль, а калі атрымлівалася, то па вельмі высокай цане.
Я склаў стратэгію і прыкладныя прагнозы яе вынікаў. Каманда мне не дапамагла. Кожнага разу, калі я выдзіраў спецыялістаў, мне казалі, што «трэба даць рады без гэтага працаўніка». Будучы вельмі адказным чалавекам, я прыкладна 10 дзён спрабаваў змагацца з гэтай сістэмай. Наступныя 10 дзён працаваў на знос — не менш за 12 гадзін на дзень. У прыватнасці, сам наладзіў 8+ рэкламных кампаній, пачаў рабіць СЕО прасоўванне. Знайшоў канал на аўдыторыю ў 16 мільёнаў карыстальнікаў і запусціў рэкламу, якая выявілася эфектыўнай.
Я стварыў цэлую сістэму, трохі складаную, але — галоўнае — працоўную. Пасля таго, як сталі вядомыя вынікі маёй працы, у мяне адбылася сустрэча з адным з заснавальнікаў. Ён пахваліў мяне, паабяцаў хутчэйшае ўладкаванне, 50+ чалавек у асабістую каманду і апцыёны. Я на той момант быў на кароткім выпрабавальным тэрміне, таму яшчэ не быў аформлены афіцыйна.
Але таго ж дня мяне нечакана звольнілі. Такое рашэнне прыняў другі заснавальнік. Прычыны толкам не патлумачыў. Нешта ў духу «нам не па дарозе», або што проста не пасую. Заснавальнік, які мяне хваліў, наступнага дня яшчэ даваў задачы. Здаецца, нават не ведаў, што мяне звольнілі.
Я пакрыўдзіўся на кіраўніцтва і прадаў свае напрацоўкі топ-менеджару іншай буйной EdTech-кампаніі.
— Я працаваў адмінам у дзяржкампаніі і вырашыў вярнуцца ў распрацоўшчыкі (працаваў раней). Спачатку пайшоў на платныя курсы, каб падцягнуць/навучыцца Java або C#. Пасля атрымалася трапіць на вонкавыя курсы буйной аўтсорсінгавай кампаніі. Паралельна хадзіў на курсы яшчэ адной невялікай кампаніі (штат каля 250 чалавек). Увесь гэты час працягваў працаваць у дзяржкампаніі.
Паспяхова здаўшы «курсавую» працу ў буйной кампаніі, я стаў чакаць вынікаў. Але праз некалькі месяцаў адказу так і не атрымаў. Затое адгукнулася другая кампанія, куды я хадзіў на курсы. Спачатку мне прапанавалі стажыроўку, а праз месяц — офер.
Што праўда, прапанаваны заробак выявіўся ў тры разы ніжэйшым, ніж у дзяржкампаніі. Параіўся з жонкай і вырашыў прыняць офер.
Чаму? Па-першае, разлічваў, што ў перспектыве даход вырасце ў 2-3 разы адносна дзяржкампаніі. І ў нас былі ашчаджанні, якіх павінна было хапіць на год для падтрымання ўзроўню жыцця. Па-другое, мне распрацоўка падабаецца больш, а змяніць сферу ўнутры дзяржкампаніі было б праблематычна.
На новым месцы я паспеў папрацаваць 20 дзён, як са мной звязаліся ўжо з буйной аўтсорсінгавай кампаніі, і запрасілі пагутарыць. Сказалі, што я добра прайшоў курсы, добра займаюся на лабах і хацелі б прапанаваць офер. Я агучыў свае пажаданні па заробку, папрасіўшы ў два разы больш, ніж атрымліваў на той момант, і кампанія без праблем пагадзілася.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Вообще, это прямое нарушение трудового законодательства. Было такое у меня в одной не ИТ компании, до сих пор обидно что не дал ход делу в суде, не собирал доказательства присутствия на рабочем месте, очень был наивный ещё.
Даже, вспомнил, не в одной - а в двух компаниях. Как говорится, кто-то учится на чужих ошибках, а кто-то...
И в обоих кормили завтраками, мол оформим завтра - первая "Вече-светотехника", вторая "Гран-Система-С".
Работал в аутсорс РБ компании. После смены проекта в первый месяц меня просят меньше общаться с командой по проекту, потому-что видимо она чем-то, кроме проекта, занята еще. В итоге разбирался с проектом и задачами сам. Спустя время команда заявила, что я нифига не знаю и вообще далек от проекта. Сама же команда не всегда могли правильно проревьюить мои солюшены из-за образовавшихся уже у них гэпов. Уволился.
Ты похоже банально плохо пах куревом.
На первом проекте мучал лид "мегамозг", чтобы меньше спрашивал, когда пришёл ещё зелёным и ничего не было понятно с этим бюррократизмом как там checkin'нить. Мучился пару лет на нём и потом меня уволили с него, а не я сбежал, а дальше больше 10 лет работаю на одном проекте, так и остался на нём девелопером.
Обязательно сейчас кто-то напишет историю, о том как он сбежал из компании из-за того, что к латте не было ванильного сиропа или сырки были вчерашними) многие к сожалению не представляют, что такое работа за пределами уютных IT офисов)
Почему к сожалению? По-моему, это неплохой показатель того, что эти многие все делаю правильно
Хоть в офисе будут массаж тебе делать или бассейн с оранжереей. Ездить каждый день на работу, слушать чужие разогоры, постоянный контроль: во сколько ушёл, во сколько пришёл, что делаешь. Нет желания возращаться в уютные офисы.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 сакавіка 2023, 21:07
Интересные истории, очень понравилось. Парня уволили за курево, а он утверждает, что за результаты работы. Только у нас такое может быть.:)
Две дамы конечно не сработались. Что не удивительно - не одна из них же не была "настоящим мужиком", который бы всё на себя взял и терпел, терпел, терпел.
Специалист по раскрутке компании, сделанное в процессе работы на одной компании, продал другой компании. А так можно?:)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 сакавіка 2023, 21:20