Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

40% менеджараў лічаць, што выпускнікі-зумеры не гатовыя да працоўнага жыцця. Некаторыя нават не хочуць іх наймаць

Паводле апытання, якое правёў анлайн-часопіс пра студэнцкае жыццё Intelligent, 4 з 10 топ-менеджараў кампаній лічаць сённяшніх выпускнікоў ВНУ негатовымі да працы, а некаторыя нават не хочуць наймаць іх.

3 каментарыя

У даследаванні ўдзельнічалі 1243 менеджары. Іх пыталі пра працу з моладдзю, якая скончыла ВНУ ў 2020–2023 гадах.

З 500 тых рэспандэнтаў, якія лічаць зумераў непадрыхтаванымі да працы, 94% сказалі, што імкнуцца іх не наймаць. Сярод іх 7% заўсёды пазбягаюць выпускнікоў-зумераў, 27% — звычайна, 40% — часам і 20% — зрэдку.

Сярод недахопаў зумераў як работнікаў менеджары называлі нізкую працоўную этыку, дрэнныя камунікацыйныя навыкі і пачуццё, што ім усе абавязаныя.

Зумеры маюць праблемы з тэхналагічнымі навыкамі: даследаванне
Зумеры маюць праблемы з тэхналагічнымі навыкамі: даследаванне
Па тэме
Зумеры маюць праблемы з тэхналагічнымі навыкамі: даследаванне

З гэтых 40% рэспандэнтаў 62% вінавацяць ва ўсім сучасную культуру, 48% — пандэмію каранавіруса. Некаторыя лічаць, што са сваёй задачай не справіліся бацькі і настаўнікі, і таму з зумерамі цяжка працаваць. 88% з тых менеджараў, якія лічаць зумераў непадрыхтаванымі да працоўнага жыцця, мяркуюць, што ім не зашкодзіла б узяць урокі этыкету.

Вынікі гэтага даследавання пераклікаюцца з іншымі. Так, у красавіцкім апытанні Resume Builder 74% менеджараў адказалі, што з зумерамі складаней працаваць, ніж з папярэднімі пакаленнямі.

Як пісаць імэйлы і апранацца на працу: зумерам патрэбныя курсы офіснага этыкету
Як пісаць імэйлы і апранацца на працу: зумерам патрэбныя курсы офіснага этыкету
Па тэме
Як пісаць імэйлы і апранацца на працу: зумерам патрэбныя курсы офіснага этыкету

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

74% менеджеров ответили, что с зумерами сложнее работать, чем с предыдущими поколениями.

Эта "сложность" называется разница в возрасте.

Ну, не нанимайте, другие наймут.

2

да, зумеры будут нанимать зумеров, факапить и потом вместе искать норм работу)

-1

тоже мне новость. они ничего кроме json переварить не могут