40% расійцаў-рэлакантаў вярнуліся. Але гэта не дакладна

У Расію вярнуліся да 40% рэлакантаў, якія з’ехалі ў 2022 годзе, высветлілі «Известия».

12 каментарыяў

Гэтую лічбу прыводзяць спецыялісты кампаніі «Фініён», якая дапамагае з афармленнем ДНЖ у іншых краінах. Там дадалі, што агулам попыт расійцаў на такія паслугі ўпаў у дзясяткі разоў за 2023 год. Па статыстыцы кампаніі Tranio, сёлета ў расійцаў знізіўся попыт на куплю замежнай нерухомасці з мэтай афармлення грамадзянства або ДНЖ — за 11 месяцаў такіх заявак паступіла на 24% менш, ніж за аналагічны перыяд мінулага года.

Пра тое, што расійцы сталі вяртацца з-за мяжы, ужо казалі ўлады — у чэрвені колькасць тых, хто прыехаў назад, ацэньвалі ў 50%. У рэкрутынгавай кампаніі HeadHunter, зыходзячы з аналізу таго, як мяняўся пазначаны рэгіён у рэзюмэ суіскальнікаў, казалі пра 26% рэлакантаў, якія вярнуліся.

Паводле ацэнкі Расстата, у 2022 годзе з Расіі за мяжу выбыла 668,4 тысячы чалавек. Такім чынам, у краіну вырашылі прыехаць 174-334 тысячы расійцаў. У кастрычніку Financial Times са спасылкай на Інстытут Еўрапейскага ўніверсітэта называў падобныя лічбы: паводле ягоных звестак, у Расію вярнулася каля 15% ад 820 тысяч грамадзян, то-бок прыкладна 120 тысяч.

Расійскім ІТ-кампаніям раздалі льготныя крэдыты пад 3%. Але грошай няма — стаўку паднялі да 18,5%
Па тэме
Расійскім ІТ-кампаніям раздалі льготныя крэдыты пад 3%. Але грошай няма — стаўку паднялі да 18,5%

Самымі папулярнымі краінамі, грамадзянства або ДНЖ у якіх атрымлівалі расійцы, сталі Ізраіль, Турцыя, Арменія, Германія, ААЭ, Украіна, Іспанія, Фінляндыя, Казахстан, Грузія, Кіпр і ЗША.

Эксперты лічаць адной з галоўных прычын вяртання расійцаў пастражэнне правілаў атрымання ДНЖ і тэрмінаў знаходжання на тэрыторыі іншых дзяржаў. Гаворка пра павелічэнне мінімальнага кошту інвестыцый для атрымання ДНЖ, рэгулярныя праверкі, ці жыве атрымальнік ДНЖ па пэўным адрасе, апытанні суседзяў. Таксама ДНЖ могуць не падоўжыць праз складанасці з працай. Некаторыя краіны перастаюць падаўжаць ДНЖ расійцам нават пры выкананні ўсіх патрабаванняў мясцовага заканадаўства альбо патрабуюць выканання новых, «палітычна ангажаваных умоў».

Таксама вяртанне можа быць звязанае з адсутнасцю даходаў, у тым ліку праз праблемы з працаўладкаваннем за мяжой, дадаюць эксперты. Не ўсе рэлаканты змаглі працягваць працаваць аддалена або пераехалі на прапанову замежнага працадаўцы.

Падштурхнуць вяртанне могуць складанасці з інтэграцыяй у жыццё грамадства за мяжой, а таксама грашовыя пытанні. Калі той, хто з’ехаў, стаў нерэзідэнтам, то ён абавязаны плаціць падатак на даходы фізічных асоб па стаўцы 30%, а не 13%, у дадатак да збораў у краіне рэлакацыі.

Расійскія кампаніі актыўна судзяцца з пастаўшчыкамі софту, якія пайшлі
Па тэме
Расійскія кампаніі актыўна судзяцца з пастаўшчыкамі софту, якія пайшлі
У Расіі рэкордна запаволіўся рост заробкаў праграмістаў
Па тэме
У Расіі рэкордна запаволіўся рост заробкаў праграмістаў

Читать на dev.by