400 калег Маска назвалі яго самым пераацэненым СЕО. Вось хто самы недаацэнены

Рэдакцыя Fortune папрасіла некалькі сотняў топ-менеджараў назваць найбольш пераацэненых і недаацэненых, на іх думку, гендырэктараў ЗША. 

12 каментарыяў

Самым пераацэненым выявіўся СЕО Tesla, SpaceX, Х (экс-Twitter) і шэрага іншых кампаній Ілан Маск — ён набраў 399 (анты)галасоў. На другім месцы па незаслужанай распіяранасці апынуўся кіраўнік Disney Боб Айгер — супраць яго выказаліся 302 ягоныя калегі. Дарэчы, Макс недалюблівае Айгера за тое, што Disney адмовілася ад рэкламы ў ягонай сацсетцы Х. Ён нават асобна згадаў Айгера, калі са сцэны пасылаў к чорту разам з іншымі рэкламадаўцамі, якія сышлі.

А вось самым недаацэненым рэспандэнты Fortune ужо восем гадоў запар называюць СЕО Microsoft Сацью Надэла. На гэты раз за яго прагаласавалі 274 чалавекі. Колькі ўсяго рэспандэнтаў удзельнічала ў апытанні, не ўдакладняецца.

Маск и Альтман попали в десятку самых опасных людей в интернете в 2023 году
По теме
Маск и Альтман попали в десятку самых опасных людей в интернете в 2023 году
Сябры праўлення Tesla і SpaceX прымаюць наркотыкі разам з Маскам, каб не хваляваць яго
Па тэме
Сябры праўлення Tesla і SpaceX прымаюць наркотыкі разам з Маскам, каб не хваляваць яго
CEO Microsoft назваў навык, які складаней за ўсё развіць. І ён не звязаны з ІТ
Па тэме
CEO Microsoft назваў навык, які складаней за ўсё развіць. І ён не звязаны з ІТ

Читать на dev.by