Вы ў Еўропе на аўто? 5 (не) варыянтаў вярнуцца пасля закрыцця польскай мяжы
+ 1 загваздка.
+ 1 загваздка.
+ 1 загваздка.
Часовае закрыццё пагранпераходаў на польска-беларускай мяжы ўсё больш набывае рысы пастаяннага. І бліжэйшыя дні напэўна адкрыюць мноства звязаных з гэтым праблем, якія проста не былі відавочныя ў першыя суткі дрэнных навін. Але ёсць і такія, што ляжаць больш-менш на паверхні.
Напрыклад, што будуць рабіць людзі, якія засталіся ў ЕС з тэрмінамі польскіх віз і ВНЖ, што сканчаюцца? Дапусцім, яны кінуцца ў Вільню і сядуць там на аўтобус да Мінска/Гродна/Ліды. Ці даедуць з Польшчы на аўтобусе да Калінінграда і там перасядуць на цягнік ці самалёт у Мінск. Ёсць і больш складаныя авіямаршруты — праз Грузію ці Турцыю.
Але што калі ў гэтую задачу дадаць яшчэ адну ўмову — грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў Польшчы/Германіі/Італіі/Грэцыі/etc на машыне з беларускімі нумарамі і ў яго няма літоўскай візы/ВНЖ, якая дазволіла б яму ўехаць у Літву і выехаць праз «Мядзінінкай» ці «Шальчынінкай»?
Пасля таго як Літва і Латвія ўвялі забарону для легкавых машын на BY-нумарах, КПП «Брэст», па сутнасці, заставаўся адзінай магчымасцю для беларускіх турыстаў (а таксама для тых, хто жыве ў ЕС, але не змяніў рэгістрацыю аўто) уехаць у ЕС на сваім аўтамабілі. І выехаць.
А што цяпер? Калі зыходзіць з бягучай сітуацыі, шляхоў для прамога вяртання дадому праз беларускую мяжу ў такіх аўтамабілістаў не застаецца.
Нагадаем, у Літву на BY-нумарах адкрыты шлях толькі дыпламатам, уладальнікам літоўскіх віз і ВНЖ (яшчэ грамадзянам ЕС, якія жывуць у Беларусі). Права ўезду ў Літву ёсць таксама ў тых машын на беларускіх нумарах, у якіх перавозяць чалавечыя парэшткі (дрэнны сцэнар, адкідваем). У астатніх выпадках для праезду патрабуецца дазвол Міністэрства эканомікі і інавацый Літвы. Сумнеўна, што яно будзе масава выдаваць іх беларусам, якія засталіся пад Тэрэспалем.
Такім чынам, якія ёсць альтэрнатыўныя шляхі вяртання дадому на аўто? Мы паглядзелі на карту і ўбачылі такія (не) варыянты.
На першы погляд, варыянт працоўны. Ёсць сайт агента ТАА «ІмэксСэрвіс», ёсць сайт перавозчыка «Трансбізнесконсалтынг», дзе гаворыцца, што яны аказваюць «паслугі па перавозцы транспарту і пасажыраў». Час у шляху складае 36-40 гадзін для лініі Балтыйск — Усць-Луга і 56-60 гадзін на напрамку Балтыйск — Санкт-Пецярбург. Ёсць актуальны расклад паромаў, але пры спробе забраніраваць рэйс нічога не выходзіць — даступных дат для браніравання няма.
Пры гэтым у тг-канале «Паром-Калінінград» знаходзім інфармацыю ад 14 ліпеня аб тым, што «грузапасажырскі паром АНТЭЙ не карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў» і што з чэрвеня па сярэдзіну жніўня паром не працаваў.
«Прычынай паўзы паромнага паведамлення да сярэдзіны жніўня сталі нізкая пасажырская загрузка і эканамічная немэтазгоднасць перавозак. Падарожжа на пароме займае трое сутак, а кошт каюты перавышае цану авіябілета. Асноўнымі пасажырамі „Антэя“ аказаліся не адпачывальнікі, а дальнабойшчыкі», — гаворыцца ў паведамленні.
Калі вам удасца атрымаць выразную інфармацыю аб працы парома, дзяліцеся з намі.
З Любека (порт Травемюндэ) у Хельсінкі і далей — у РФ?
Не атрымаецца. Пагранпераходы на фінска-расійскай мяжы зачыненыя.
Мы хацелі было прапанаваць з Хельсінкі на пароме перабрацца ў Талін (эстонска-расійская мяжа пакуль адкрытая), але ўспомнілі, што ў Эстонію на машынах з беларускімі нумарамі таксама нельга.
Што ж рабіць? Прыйдзецца ехаць на поўдзень.
Дэ-юрэ (калі візы хопіць), здаецца, нішто не перашкаджае турысту на беларускім аўто спусціцца да Чорнага мора і аб’ехаць яго па колу. З Варшавы да Мінска гэта ўсяго 5900 км, ці 70 гадзін бесперапыннай язды. Па шляху, кажа гугл, будзе шмат месцаў для фатаграфавання.
Чорнае мора можна не аб’язджаць, а перасекчы на пароме Варна — Батумі. Кампанія «Укрферры» прапануе паромную пераправу па дастаўцы грузаў і транспартных сродкаў на пароме «Вільня» (такі гэта шанц абыйсці забарону і трапіць у «Літву»). Час у шляху — 62 гадзіны. Сістэма анлайн-браніравання працуе. Для легкавога аўто і двух пасажыраў у стандартнай каюце перавозка абыдзецца ў 51424 грыўні, ці крыху больш за 1000 еўра. Зразумела, што гэта толькі частка выдаткаў на дарогу.
ChatGPT падказвае, што забарона на ўезд у тую ж Літву дзейнічае толькі для беларускіх аўтамабіляў на хаду, але не распаўсюджваецца на грузаперавозкі. Калі аформіць машыну як груз і адправіць, дапусцім, з Германіі ў РФ, то яе прапусцяць праз тую ж Літву.
Калі шчыра, мы не вельмі разумеем, дакладна ці гэтая схема працоўная і якія там нюансы. Сумнеўна!
Калі вы ведаеце прычыны, па якіх гэтая опцыя немагчымая, пішыце ў каментарыях і у наш чат-бот.
Калі бачыце яшчэ варыянты, як аўтамабілісту вярнуцца ў Беларусь пасля 11 верасня, пішыце таксама.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
К сожалению, практика показала что действительно информационные потоки нужно контролировать. Та же Великобритания, США - везде есть контроль. А иначе очень хорошо начинают радикалы появляться, которые думают что только им одним известно как должно функционировать государство, а все вокруг неграмотные.
Товарищ капитан, не та статья.
Это какие-то проблемы у девбая.
PS: Если я товарищ капитан - то ты бот, написавший с одного из 100 своих аккаунтов. Окей?
Судя по острой реакции — майор.
Какие "информационные потоки"?? Какая практика? Что она показала? Что ты такое несешь?! Какие радикалы?! И что ты куришь, пацан?
Рота пост кинула не туда
Варианта подождать неделю нет?
а ничего не изменится. Закрытие бессрочное.
И так и должно было быть с самого начала, а не эти полумеры.
И как это повлияет на Беларусь? Последнее время все больше убеждаюсь что ЕС управляет стадо идиотов. И такие же их поддерживают.
массовую нелегальную миграцию, захват заложников с целью выкупа и участие в войне на стороне агрессора товарищ лейтенант не рассматривает?
Беларусь будут показательно пороть как прокси России, которую, в отличие от России, выпороть намного проще и безопаснее. По-моему, это теперь вполне очевидно. Баш на баш - выпускает заключенных, делает, что скажут - получает послабления, а иначе санкции постепенно выкрутят на максимум.
Не могу сказать, что меня это радует. Но пока перспективы выглядят так.
такова судьба любой сдавшейся оккупантам территории.
какие санкции? принять снова 100500 пакет для пакетов?) Напугали как грится ежа. Граница - это был единственный хоть какой-то рычаг, и то примененный максимально не вовремя, когда США выводит Беларусь из изоляции. Для беларусов в скором времени будет доступна вся планета для путешествий, кроме клочка земли под названием ЕС, который решил самоизолироваться. Проблемы как раз таки начнутся у вас, так как будете сидеть запертыми в загибающимся евросовке, на птичьих правах, без документов на самоизоляции "в кольце врагов". Даже жаль вас))
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 верасня 2025, 14:08
На сайте с 10 сентября 2025 года
Азаренок, это ты что-ли?))
В каком времени и как доступна вся планета?)) А что сейчас недоступно?))
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 верасня 2025, 15:13
Скоро (с) 🤣🤣🤣
США поможет, да... Ты главное следи, чтобы методичка свежей была, а то как бы невовремя разойдешься с руководящей линией, когда "наш слоняра" станет "проклятым пинд...ом".
Никак. Они не для Беларуси это делают. А стадо идетотов это те, кто считает себя умнее всех... С дополнительной хромосомой. 🤦♂️