«Трэба $1 млн». Беларусы шукаюць інвестара. Іх гульня трапіла ў падборку App Store
7tam — стартап з беларускімі каранямі. У 2021 Станіслаў Малчанаў і Андрэй Цвяткоў, заснавальнікі і ўніверсітэцкія сябры, зарэлізілі першую гульню — Sparkle Piglet. Прадукт запусцілі за ўласныя грошы. Гульня атрымала ўзнагароду Game of the Day у Вялікабрытаніі. Распавядаем гісторыю стартапа і планы заснавальнікаў.
Содержание
Гісторыя
Ідэю заснаваць стартап Стас і Андрэй упершыню пачалі абмяркоўваць яшчэ ў 2017. Канец універсітэцкага навучання: ніякай бізнэс-экспертызы ці капіталу, затое шмат ігравога вопыту і энтузіазму.
— Ва ўніверсітэце мы са Стасам мелі цесныя зносіны, шмат ігралі разам. Стас любіў шутэры, больш за ўсё Point Blank, а я аддаваў перавагу ролевым гульням, асабліва Perfect World. Мне падаецца, калі іграеш у гульні, непазбежна думаеш, як бы ты хацеў, каб гэтая гульня выглядала, што б ты змяніў… І рана ці позна прыходзіш да таго, што ўжо гатовы стварыць нешта ўласнае.
Два гады пайшло на распрацоўку ідэі, яе абмеркаванне і накапленне капіталу — ужо ва ўніверсітэце Стас і Андрэй бралі аўтсорсныя праекты, і за два гады яны здолелі назбіраць грошаў, каб адкрыць кампанію.
Першыя паўгода працавалі над бізнэс-часткай, збіралі ідэі, рабілі прататыпы. І працягвалі супрацоўнічаць з аўтсорс-партнёрамі.
— У нас былі кліенты, якім мы аказвалі паслугі па дызайне, менеджменце, распрацоўцы. Вырашылі гэтых жа кліентаў ператварыць у першых кліентаў стартапа. Каб інвеставаць даходы ў прыцягванне талентаў для нашага першага прадукту, — тлумачыць Стас.
Паралельна каманда прапрацоўвала першыя ідэі, Стас і Андрэй займаліся продакт менеджментам, гейм-дызайнам, бізнес-часткуай, займаліся і распрацоўкай.
Першая ідэя, якая дайшла да белай дошкі, — гэта гульня з тэставай назвай Arcame. Яе канкурэнт — Subway Surfers.
— У Subway Surfers персанаж бяжыць па вагонах, а ў нашым выпадку — па сферы. Меркавалася, што герой падарожнічае па шарападобных аб’ектах-планетах і зорках, тэрафармуе іх і такім чынам ажыўляе ўсё больш і больш. Плюс мы хацелі зрабіць multiplayer-гісторыю: не ты адзін тэрафармуеш планету, але і іншыя гульцы. І чым даўжэй ты і іншыя ўдзельнікі бяжыце, тым больш планета засяляецца. Гэта нават гучыць складана, што ўжо казаць пра рэалізацыю, — распавядае Андрэй.
Анімацыя, распрацоўка, мультыплэер-версія — усё гэта цягнула за сабой велізарныя затраты, у тым ліку на сервернае абслугоўванне.
«Для нас зрабіць мультыплэер гульню было тое самае, што стрэліць сабе ў нагу» — Андрэй.
— Таму мы вырашылі яе не рэалізоўваць. Але на ёй мы навучыліся ўвогуле ствараць гульню, зразумелі, як заліваць яе ў App Store, Google Play, навучыліся падлучаць аналітыку, інструменты манетызацыі. Гэты тэставы праект зараз на паўзе, але, магчыма, калісьці вернецца.
Sparkle Piglet: ідэя иі рэалізацыя
Першы прадукт 7tam Sparkle Piglet — гэта сюжэтная прыгодніцкая RPG. Парася спрабуе збегчы з фермы і на шляху сустракае мноства перашкод. Гульня арыентавана на карыстальнікаў 4+ гадоў і даступная на 11 мовах.
Sparkle Piglet адразу трапіў у падборку New Games We Love. З App Store UK хлопцам напісалі: «Нам вельмі спадабалася вашая гульня, таму пару тыдняў таму мы дадалі яе ў штотыднёвую падборку „Новыя гульні“ у App Store (прынамсі, для нас яна была новай!)». Але на самой справе, прызнаюцца стартаперы, у гульні яны выкарысталі старую механіку.
— Мы заўважылі тэндэнцыю: многія кінарэжысёры, музычныя выканаўцы, гульнявыя гіганты выкарыстоўваюць падыходы, якія ўжо былі выкарыстаныя 30 гадоў таму. Бяруць ужо працоўную механіку, крыху яе шліфуюць, дадаюць новыя тэндэнцыі — атрымліваецца чарговы хіт. Мы вырашылі паступіць такім жа чынам, — кажа Стас.
Хлопцы зрабілі спіс ідэй, праглядзелі гульні, якія выйшлі 20-30 гадоў таму. І прыйшлі да высновы, што механікі гульняў Bomberman і Neighbours from Hell — гэта тое, што цяпер не развіваецца, але калісьці было вельмі папулярным.
— І мы зразумелі: вось гэтае акно, вось гэтая механіка, якую мы можам выкарыстаць, пашырыць яе, дадаць элементы RPG, спаборніцкія элементы — і прынесці класічную, але абноўленую хітовую ідэю да сучаснага пакалення. І разам з тым закрануць аўдыторыю таго часу, — распавядае Стас.
Sparkle Piglet зарэлізілі ў 2021. Цалкам на грошы заснавальнікаў. На дадзены момант Стас і Андрэс інвеставалі ў гульню ўжо больш за $200 тысяч. Але трэба больш — каб аднаўляць гульню і паралельна ствараць іншыя прадукты.
— Каб развіваць гульню далей, трэба больш талентаў у каманду, якім трэба плаціць за экспертызу, — тлумачыць Стас.
Зараз у Sparkle Piglet 30+ тысяч спамповак. Яна таксама атрымала ўзнагароду Game of The Day у App Store у Вялікабрытаніі. Цяпер каманда стартапераў шукае інвестара, каб развіць прадукт у франшызу.
Каманда
Каманда 7tam — гэта 36 чалавек. Але толькі два з іх — самі заснавальнікі — у штаце. Грошай, каб плаціць паўнавартасныя зарплаты распрацоўшчыкам, дызайнерам і іншым спецыялістам у стартапераў пакуль няма.
Андрэй і Стас працуюць з Чарнагорыі, там зарэгістравана кампанія. Астатнія — з Грузіі, Украіны, Канады, Польшчы, Расіі, Сербіі.
— У асноўным гэта Unity-распрацоўшчыкі, тэсціроўшчыкі, мастакі, аніматары, гейм-дызайнеры, UX/UI, гукары, вэб-распрацоўшчыкі, — распавядае Андрэй.
Каманды падзелены на два кірункі: хтосьці займаецца непасрэдна прадуктам, іншыя — аўтсорснымі праектамі — гэта пакуль адзіная крыніца фінансавання стартапа.
— Каманда расце, але павольна, нам патрэбен анёл — тады мы будзем расці хутчэй, — тлумачыць Стас.
Планы
7tam Андрэй і Стас хочуць развіваць як прадуктовую кампанію. Зараз каманда працуе над чарговым прадуктам. Ён пакуль на стадыі ідэі: ужо прадуманы сюжэт, але не падабрана гульнявая механіка.
— Калі праводзіць паралель з фільмамі, то гэта падобна на «Пачатак» Нолана. Гісторыя пра часовыя разрывы і розныя вымярэнні. А героі сюжэту — звычайныя людзі. Гэта будзе гісторыя кахання, раставання, падзення, багацця, галечы — усяго таго, што адгукаецца ў кожным з нас, — распавядае Андрэй.
Гэты прадукт Стас і Андрэй таксама распрацоўваюць на ўласныя грошы. Але шукаюць інвестара. Для пачатку — каб фінансаваць Sparkle Piglet — не яго развіццё патрэбны $ 1 млн.
— Мы хочам, каб у гульцоў Sparkle Piglet з’явілася магчымасць рабіць уласны кантэнт: ствараць персанажаў, гульнявыя лакацыі, супернікаў, ладзіць турніры і нават прадаваць свой кантэнт, па сутнасці рабіць гульню ў гульні. Плюс хочам дадаць магчымасць аўтаматычнай прапановы прыгожых маўленчых абаротаў для гульцоў з дапамогай AI, — кажа Стас.
— Мы шукаем бізнес-анёла, які не будзе чакаць манетызацыі проста зараз. Любы прадуманы прадукт пачынае прыносіць прыбытак з часам, у першую чаргу неабходна заслужыць давер гульцоў, — кажа Андрэй.
— Усе гэтыя гады мы фінансавалі ўсё з уласнай кішэні, — працягвае Стас. — Так адбываецца і сёння. І мы зарэлізілі гульню! Гэта паказвае, што мы поўныя энтузіязму і даводзім да канца тое, што пачалі. Калі б мы не гарэлі гэтым, то ўжо даўно кінулі б. Нам патрэбен чалавек, які паверыць у нас.
Читать на dev.by