ABBYY масава звольніла расійцаў з офісаў на Кіпры, у Венгрыі і Сербіі

Кампанія скараціла расійскіх супрацоўнікаў у сваіх офісах на Кіпры, у Венгрыі і Сербіі. Пра гэта ў сацсетках расказалі самі звольненыя супрацоўнікі.

5 каментарыяў

Дагэтуль невядомая дакладная колькасць звольненых працаўнікоў кампаніі. Паводле слоў былых супрацоўнікаў, гаворка ідзе пра больш як сотню чалавек, а пад скарачэнне трапілі толькі ўладальнікі расійскага грамадзянства.

«У часе сустрэчы ўсім забаранілі пісаць у чат і ўсім адключылі відэа і мікрафоны. Сказалі, што ўсе звольненыя, што на пошту ліст прыйдзе. Адразу пасля сустрэчы выключыліся карпаратыўныя доступы паўсюль (а там, як зразумела, і пэйсліпы і наогул усё). Спачатку абвясцілі кіпрскаму офісу, потым сербскаму, потым венгерскаму. Звольнілі ўсіх, хто з пашпартам РФ», — напісала адная з супрацоўніц.

У кастрычніку 2022 года ABBYY абвясціла аб закрыцці расійскага прадстаўніцтва, асноўная частка супрацоўнікаў закрытага офіса пераехала на Кіпр, у Сербію і Венгрыю.

ABBYY заснаваў у 1989 годзе прадпрымальнік Давід Ян. Цяпер штаб-кватэра кампаніі размешчаная ў ЗША. Кампанія займаецца распрацоўкай прадуктаў для працы з дакументамі.

Salesforce закрывае офіс, супрацоўнікаў прымушае рэлакавацца або звальняцца
Па тэме
Salesforce закрывае офіс, супрацоўнікаў прымушае рэлакавацца або звальняцца
9 з 10 супрацоўнікаў Amazon незадаволеныя пяцідзёнкай, тры чвэрці гатовыя звальняцца
Па тэме
9 з 10 супрацоўнікаў Amazon незадаволеныя пяцідзёнкай, тры чвэрці гатовыя звальняцца
«За два гады пяць скарачэнняў з праектаў». Як звальнялі з ІТ-кампаній у 2024 годзе
Па тэме
«За два гады пяць скарачэнняў з праектаў». Як звальнялі з ІТ-кампаній у 2024 годзе

Читать на dev.by