Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

9 з 10 супрацоўнікаў Amazon незадаволеныя пяцідзёнкай, тры чвэрці гатовыя звальняцца

Мінулага тыдня гендырэктар Amazon Эндзі Джэсі абвясціў пра ўсеагульную пяцідзёнку ад новага года. Платформа Blind, дзе айцішнікі ананімна абмяркоўваюць працадаўцаў, апытала больш за 2500 супрацоўнікаў тэхнагіганта наконт новай RTO-палітыкі.

7 каментарыяў

Толькі 9% рэспандэнтаў былі задаволеныя тым, што ім давядзецца вярнуцца ў офіс. А 73% заявілі, што цяпер падумваюць пра змену працадаўцы.

32% апытаных знаюць кагосьці, хто звольніўся праз новыя патрабаванні. А 80% знаюць людзей, якія задумаліся пра сыход.

Адзін супрацоўнік адзначыў, што навіна вельмі нязручная для людзей з сям’ёй і дзецьмі, якія не хочуць пераязджаць — асабліва з улікам таго, што ёсць рызыка ў найбліжэйшыя месяцы трапіць пад скарачэнне. «Такія рашэнні — вельмі важная прычына, чаму ў мяне няма дзяцей. Не хачу, каб іншыя ставілі ўмовы, якія псуюць якасць майго жыцця», — кажа яшчэ адзін.

Пяцідзёнка Amazon можа ўдарыць не толькі па ўтрыманні супрацоўнікаў, але і па найманні. У абмеркаванне на Blind уключыліся карыстальнікі з іншых кампаній: адзін супрацоўнік Microsoft сказаў, што чуў пра праблемы з хайрынгам у Amazon, а супрацоўнікі SpaceX і іншых кампаній пагадзіліся, што праз RTO-палітыку больш не разглядаюць Amazon як патэнцыйнага працадаўцу.

Аднаго падраздзялення Amazon не закране пяцідзёнка ў офісе
Аднаго падраздзялення Amazon не закране пяцідзёнка ў офісе
Па тэме
Аднаго падраздзялення Amazon не закране пяцідзёнка ў офісе
Як супрацоўнікі Amazon адрэагавалі на вяртанне да пяцідзёнкі ў офісе
Як супрацоўнікі Amazon адрэагавалі на вяртанне да пяцідзёнкі ў офісе
Па тэме
Як супрацоўнікі Amazon адрэагавалі на вяртанне да пяцідзёнкі ў офісе

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

Поворчат-поворчат и останутся работать.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Мы в начале карьеры работали на стульях без спинок, лишь бы закрепиться в перспективных айти компаниях Беларуси.

1

Их место займут более сговорчивые работники из других стран. Все как обычно, ничего нового.

Sczveik Soldier
Sczveik Soldier Trader в binance

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

0

Там не просто пятидневка. Они хотят, чтобы вся команда собиралась в одном офисе - больше нельзя будет просто ездить в ближайший. Печально в общем. Но Амазон один такой суровый - интересно, подхватят ли остальные

Anonymous
Anonymous
0

План по сокращению поголовья без объявления увольнений, а соответственно выплат и негативной publicity работает как и планировалось.

0

Поясните, раньше у них была четырехдневка или шестидневка? Новость звучит как будто их с удалёнки в офис переводят, но при чём тут пятидневка? На ремоуте не пятидневка была?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 верасня 2024, 11:31