Activision Blizzard баіцца, што ўгода з Microsoft можа сарвацца
Кіраўніцтва студыі пачынае баяцца, што рэкордная ўгода з Microsoft можа сарвацца праз праверкі рэгулятараў.

Паводле даных крыніц the New York Post, праблемы з ухвалай угоды прывялі да рознагалоссяў паміж Microsoft і Activision Blizzard, аднак публічна кампаніі выказваюць упэўненасць у закрыцці ўгоды. На думку аналітыкаў, Microsoft не чакала такога актыўнага супраціву з боку антыманапольных рэгулятараў.
Эксперты адзначаюць, што саступкі, на якія можа пайсці Microsoft для таго, каб закрыць угоду, падрываюць увесь яе сэнс. Адной з такіх саступак можа стаць Call Of Duty, калі гульня застанецца даступнай на PlayStation без абмежаванняў. Раней кіраўнік Xbox Філ Спенсер заявіў, што дбайная праверка ўгоды не паўплывае на вынік. Перамовы Microsoft і Sony з нагоды Call Of Duty ні да чога не прывялі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.