Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Адчуваю сябе дурнем»: Маск адхрысціўся ад MAGA пасля правалу рэспубліканцаў, у якіх ён уклаў амаль паўмільярда долараў

Ілан Маск заявіў, што не адносіць сябе да руху MAGA, і прызнаў правалам свае шматмільённыя ўкладанні ў перадвыбарчыя кампаніі рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах у ЗША. Такія заявы мільярдэр зрабіў у інтэрв’ю New York Times.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google

Маск выдаў амаль $500 млн (некаторыя выданні пішуць пра $445 млн) на падтрыманне рэспубліканскіх кандыдатаў і саюзнікаў Дональда Трампа перад прамежкавымі выбарамі — і больш за $250 млн на кампанію самога Трампа ў 2024 годзе. Цяпер ён заняў значна больш умераную пазіцыю. Кажа, што не падзяляе безагаворачнай прыхільнасці партыйнай лініі.

«Я не MAGA. Калі гэта азначае нейкую сляпую адданасць набору палітычных установак Рэспубліканскай партыі, то ў мяне гэтага дакладна няма», — заявіў Маск на канферэнцыі DealBook Summit.

Бізнесмен растлумачыў свае буйныя ахвяраванні імкненнем захаваць «баланс сіл», дадаўшы, што ў цэлым не хацеў бы, каб прэзідэнцкая пасада, Сенат і Палата прадстаўнікоў знаходзіліся ў руках адной партыі. Ягонай мэтай было ўтрымаць за рэспубліканцамі большасць у 51 месца да 2029 года — план, які, паводле прызнання самога Маска, «відавочна правалiўся».

«Я адчуваю сябе дурнем праз тое, што патраціў столькі грошай і не ўбачыў ад гэтага асаблівага выніку. Але гэта пэўна паказвае, што амерыканскія выбары — гэта не толькі пра грошы. Мабыць, калі б я мог адматаць час назад, я б патраціў менш», — сказаў ён, дадаўшы, што плюсы і мінусы ёсць у абедзвюх партый.

«Зрэзалі мышцы, а не тлушч». Больш за 26 тысяч амерыканскіх дзяржслужачых, звольненых супрацоўнікамі Маска, узялі назад
«Зрэзалі мышцы, а не тлушч». Больш за 26 тысяч амерыканскіх дзяржслужачых, звольненых супрацоўнікамі Маска, узялі назад
Па тэме
«Зрэзалі мышцы, а не тлушч». Больш за 26 тысяч амерыканскіх дзяржслужачых, звольненых супрацоўнікамі Маска, узялі назад

Асабліва балючай паразай аказалася сітуацыя ў Тэхасе, куды Маск перавёз свае кампаніі ў 2020 годзе. На падтрымку саюзнікаў Трампа ў гэтым штаце, у тым кандыдата ў Сенат Кена Пэкстана і губернатара Грэга Эбата, мільярдэр выдаў не менш за $168 млн, аднак абодва прайгралі выбары. Пры гэтым Маск нечакана цёпла адгукнуўся пра абранага губернатара-дэмакрата Джыну Хінахосу, выказаўшы меркаванне, што яна будзе «досыць умераным» палітыкам, а не «ультралевым», і пры ёй у Тэхасе «ўсё будзе ў парадку».

У 2025 годзе ўкладанні Маска ўжо абярнуліся няўдачай на выбарах у Вярхоўны суд штата Вісконсін: тады ён накіраваў на кампанію не менш за $20 млн і раздаваў выбарцам чэкі ў $1 млн за падтрыманне кансерватыўнага кандыдата, але той у выніку прайграў з адрывам у 10 п. п.

На фоне змены ўлады ў Тэхасе супраць Маска ўжо выступаюць будучыя чыноўнікі штата. Абраны генпракурор штата сенатар Нэйтан Джонсан абяцаў правесці расследаванне ў дачыненні да SpaceX праз падазрэнні ў несправядлівым атрыманні дзяржаўных грантаў на развіццё шырокапалоснага інтэрнэту ў сельскай мясцовасці. Хінахоса абвінаваціла Маска ў тым, што ён атрымаў падатковыя льготы пасля ахвяраванняў Эбату, а абраны сенатар-дэмакрат Джэймс Тэларыка раскрытыкаваў мільярдэра за жаданне мець «свайго ўласнага асабістага сенатара ЗША».

Акрамя таго, дэмакраты ў Кангрэсе крытыкуюць Маска за празмерны ўплыў на Белы дом і наступствы ягонай працы на чале Дэпартамента эфектыўнасці ўрада (DOGE) пасля вяртання Трампа ў офіс. Па стане на жнівень 2026 года праз скарачэнні, ініцыяваня DOGE, федэральны дзяржапарат пазбавіўся больш чым 377 тысяч супрацоўнікаў. Таксама ведамства дамаглося ліквідацыі Агенцтва ЗША ў міжнародным развіцці (USAID) і маштабнага скарачэння замежнай дапамогі.

Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай мярзотай»
Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай мярзотай»
Па тэме
Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай мярзотай»
«Высаджвайце лясы пад павесткі»: біgtехі заігрывалі з Трампам, цяпер іх чакае шквал расследаванняў
«Высаджвайце лясы пад павесткі»: біgtехі заігрывалі з Трампам, цяпер іх чакае шквал расследаванняў
Па тэме
«Высаджвайце лясы пад павесткі»: бігтэхі заігрывалі з Трампам, цяпер іх чакае шквал расследаванняў
Чытайце таксама
Багацце Маска перавысіла $600 млрд
Багацце Маска перавысіла $600 млрд
Багацце Маска перавысіла $600 млрд
Ryanair абвясціла распродаж квіткоў «для вялікіх ідыётаў» — «спецыяльна для Ілана»
Ryanair абвясціла распродаж квіткоў «для вялікіх ідыётаў» — «спецыяльна для Ілана»
Ryanair абвясціла распродаж квіткоў «для вялікіх ідыётаў» — «спецыяльна для Ілана»
Імперыя Ілана Маска на парозе мегазліцця: чаму акцыянеры не змогуць спыніць аб'яднанне Tesla і SpaceX

Крэмніевая даліна паставіла на Трампа і прайграла. Цяпер ёй пагражаюць расследаванні дэмакратаў
Крэмніевая даліна паставіла на Трампа і прайграла. Цяпер ёй пагражаюць расследаванні дэмакратаў
Крэмніевая даліна паставіла на Трампа і прайграла. Цяпер ёй пагражаюць расследаванні дэмакратаў
4 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.