Adobe Acrobat атрымаў бота для расшыфроўкі юрыдычных дакументаў
Adobe Acrobat укараніў новыя функцыі штучнага інтэлекту, якія дазваляюць карыстальнікам лягчэй разумець складаныя юрыдычныя дакументы.

Абноўлены АІ-памочнік Acrobat здольны апрацоўваць файлы і сканаваныя дакументы, якія змяшчаюць юрыдычныя фармулёўкі. Бот аналізуе складаныя тэксты і перапрацоўвае іх у больш зразумелым стылі. Паводле сцвярджэння Adobe, гэта дапаможа зэканоміць час карыстальнікаў, які яны звычайна марнуюць на вывучэнне доўгіх і заблытаных дакументаў.
АІ-асістэнт умее знаходзіць і паказваць ключавыя юрыдычныя тэрміны, генераваць цытаты і рэкамендаваць пытанні па канкрэтных дакументах. Ён таксама можа параўноўваць да дзесяці версій кантракта, каб выяўляць узгодненасці і разыходжанні. Гэта спрашчае пошук важнай інфармацыі ў доўгіх кантрактах, такіх як даты, умовы і выдаткі і г. д.
AI памочнік даступны як дадатак за $4,99 на месяц для карыстальнікаў Acrobat з бясплатнымі або платнымі ўліковымі запісамі. Абнаўленне даступнае ва ўсім свеце на ПК, мабільных прыладах і ў вэб-сэрвісах. Цяпер інструмент падтрымлівае толькі англійскую мову, але Adobe абяцае дадаць падтрымку іншых моў у будучыні.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.