Adobe выпусціла поўнафункцыянальны Photoshop для iPhone
Кампанія выпусціла поўнафункцыянальную праграму Photoshop для iPhone, версія для Android з’явіцца пазней сёлета. Новая мабільная праграма Photoshop уключае большасць запатрабаваных інструментаў для рэдагавання і падтрымлівае генератыўны АІ.
У адрозненне ад спрошчанай версіі Photoshop Express, новая праграма дае шырэйшы спектр магчымасцяў, набліжаных да версіі для ПК. Бясплатная версія дае доступ да многіх інструментаў рэдагавання, такіх як «Кропкавы пэндзаль аднаўлення», Tap Select, слаі, вылучэнні, маскі, а таксама функцыі для кампаноўкі і змешвання выяў.
Таксама даступныя рэсурсы Adobe Stock І інтэграцыя з Creative Cloud, уключаючы Adobe Express, Lightroom і Fresco. Бясплатны рэжым уключае інструменты «Генератыўнага запаўнення» і «Генератыўнага пашырэння» на базе АІ Adobe Firefly.
Платная падпіска дае доступ да прасунутых функцый, такіх як «Чароўная палачка», «Вылучэнне аб’екта», «Заліванне з улікам змесціва», інструменты «Штамп» і «Выдаленне». Кошт падпіскі складае $8 на месяц або $70 на год.
Падпісчыкі атрымліваюць доступ да налад святла і цені, пашыраных рэжымаў накладання, каляровых эфектаў, стыляў і інтэграцыі з Photoshop у інтэрнэце, а таксама да Generate Similar і Reference Image на вэб-платформе. Усе платныя падпісчыкі Photoshop для ПК атрымліваюць прэміум-доступ да Photoshop на мабільных прыладах.
Читать на dev.by