ШІ-агента закрылі ў лічбавай турме і прапанавалі ўцячы. Ён спрабаваў 11 спосабаў
Журналіст ZDNET папрасіў свайго ШІ-агента паспрабаваць вырвацца з ізаляванай сістэмы і атрымаць правы адміністратара. Агент прыдумаў 11 спосабаў абыйсці абарону, але ўсе яны правалiліся.
Журналіст ZDNET папрасіў свайго ШІ-агента паспрабаваць вырвацца з ізаляванай сістэмы і атрымаць правы адміністратара. Агент прыдумаў 11 спосабаў абыйсці абарону, але ўсе яны правалiліся.
Для эксперыменту журналіст Дэвід Гевірц усталяваў ШІ-агента OpenClaw на асобны Mac Studio. Агент працаваў пад уліковым запісам без правоў адміністратара і не меў доступу да асабістых дадзеных уладальніка і хатніх сервераў.
Кіраваць OpenClaw дапамагаў Claude Code, запушчаны на іншым кампутары. Ён падключаўся да сістэмы праз абароненае SSH-злучэнне. Сам журналіст параўнаў такую канструкцыю з турмой: Claude быў дазорнікам, а OpenClaw — вязнем.
Падчас наладкі Claude выявіў некалькі праблем з бяспекай. Напрыклад, OpenClaw не счытваў два важных правілы: пытаць дазволу перад дзеяннямі за межамі кампутара і не паведамляць пра паспяховае выкананне каманд, якія завяршыліся памылкай. Праз абмежаванне на памер файла агент проста не даходзіў да гэтых інструкцый.
Затым журналіст даручыў Claude праверыць абарону. З ягонага дазволу OpenClaw паспрабаваў атрымаць адміністратарскія правы і дабрацца да закрытых файлаў.
Агент, які працаваў на кітайскай мадэлі GLM-5.2, спрабаваў змяняць файлы адміністратара, абыходзіць абмежаванні з дапамогай скрыптаў і спасылак, а таксама адкрываць абароненыя файлы праз браўзер ды інструменты загрузкі вэб-старонак.
Усяго OpenClaw зрабіў 11 спробаў, але ўсе яны правалiліся. Абарона macOS вытрымала праверку. Пасля эксперыменту журналіст папрасіў Claude выдаліць з памяці OpenClaw звесткі пра тэставанне ды існаванне асобнага адміністрацыйнага ўліковага запісу.
Цяпер агент кругласутачна адсочвае навіны ШІ-кампаній у X і адпраўляе ўладальніку апавяшчэнні. Для працы журналіст выкарыстоўвае мадэль GLM-5.2 праз воблачную падпіску Ollama за $20 у месяц.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.