Калі 10 інжынераў робяць працу 50-100: у Y Combinator яшчэ раз растлумачылі, чаму вайб-кодынг — будучыня Крамянёвай даліны

СЕО бізнес-інкубатара Y Combinator Гэры Тан перакананы, што вайб-кодынг радыкальна зменіць стартап-экасістэму, бо робіць кампаніі значна больш эфектыўнымі і эканамічнымі.

16 каментарыяў

«[Стартапы] дасягаюць гадавой выручкі ў мільён, 10 мільёнаў долараў, маючы менш за 10 чалавек. Такога ніколі раней не было на ранніх стадыях фінансавання», — адзначыў ён у інтэрв’ю CNBC.

Тэрмін «вайб-кодынг» прапанаваў сузаснавальнік OpenAI Андрэй Карпаты ў лютым. Ён прадугледжвае актыўнае выкарыстанне ШІ-інструментаў для стварэння софту, і цяпер вакол яго вялікі ажыятаж у ІТ-асяроддзі і сацсетках.

«Вы проста размаўляеце з вялікімі моўнымі мадэлямі, а яны пішуць для вас цэлыя аплікацыі. А калі не — калі патрапіўся баг, або вы хочаце ўнесці праўкі, або каб усё выглядала па-іншаму, — вам не трэба паглыбляцца ў код і пісаць яго самастойна», — растлумачыў Тан. Гэта паскарае і спрашчае працэс распрацоўкі, дадаў ён. Акрамя таго, гэты падыход лепш апраўдвае выдаткі рэсурсаў на распрацоўку нішавага ПЗ для вузкаспецыялізаваных або малых рынкаў.

Тое, з чым раней спраўлялася каманда з «50 або 100» чалавек, цяпер робяць 10 чалавек — умелыя вайб-кодэры. Але, падкрэсліў Тан, для такой прадуктыўнасці яны павінны сапраўды выдатна валодаць найноўшымі ШІ-інструментамі для праграмістаў.

Аднак у вайб-кодынгу ёсць і недахопы. У прыватнасці, шмат часу і намаганняў цяпер патрабуе адладка згенераванага кода і разуменне таго, што менавіта ён павінен рабіць. Пакуль што брудную працу за ШІ даводзіцца выконваць людзям — LLM пакуль не вельмі добра з гэтым спраўляюцца.

Раней гендырэктар Y Combinator згадваў, што ў апошнім наборы акселератара 81% стартапаў — пра ШІ. Прычым у чвэрці амаль увесь код — згенераваны.

У чвэрці стартапаў новага набору Y Combinator код на 95% напісаны ШІ
Па тэме
У чвэрці стартапаў новага набору Y Combinator код на 95% напісаны ШІ
Вайб-кодынг: праграмісты прыдумалі, як працаваць, амаль нічога не робячы
Па тэме
Вайб-кодынг: праграмісты прыдумалі, як працаваць, амаль нічога не робячы

Читать на dev.by