Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як штучны інтэлект (не) шкодзіць школьнікам — распавядаюць настаўнік і бацькі

Google дадаў у Chrome і амаль адразу выдаліў ШІ-асістэнта для падрыхтоўкі хатніх заданняў. Ці карыстаюцца беларускія школьнікі чат-ботамі і як да гэтага ставяцца настаўнікі і бацькі?

Пакінуць каментарый
Як штучны інтэлект (не) шкодзіць школьнікам — распавядаюць настаўнік і бацькі

Google дадаў у Chrome і амаль адразу выдаліў ШІ-асістэнта для падрыхтоўкі хатніх заданняў. Ці карыстаюцца беларускія школьнікі чат-ботамі і як да гэтага ставяцца настаўнікі і бацькі?

19 верасня 2025 года Google выдаліла з браўзера Chrome інструмент Homework help («дапамога з хатнімі заданнямі»). Гэтая функцыя з’явілася ў браўзеры ў пачатку верасня. Яна пачала аўтаматычна адлюстроўвацца пры адкрыцці адукацыйных сайтаў, якімі карыстаецца большасць амерыканскіх студэнтаў і многія старшакласнікі. Homework help выкарыстоўвала Google Аб’ектыў для сканавання тэстаў і генеравала адказы на іх з дапамогай ШІ.

У тэставым рэжыме чытэрскі спосаб вырашаць тэсты ад Google працаваў яшчэ з лета, і ўжо тады некаторыя карыстальнікі прадказвалі, што вучні будуць выкарыстоўваць яго не толькі для падрыхтоўкі хатняга задання, але і пры рашэнні тэстаў на кантрольных і экзаменах. З’яўленне функцыі ў свабодным доступе выклікала вострую рэакцыю з боку многіх амерыканскіх выкладчыкаў: на іх думку, з дапамогай Homework help браўзер фактычна навязвае студэнтам дапамогу ад ШІ, значна спрашчае спісванне і падрывае акадэмічную сумленнасць.

Журналіст The Washington Post Джэфры Фаўлер запісаў меркаванні выкладчыкаў і звярнуўся ў Google за каментарамі, пасля чаго ў кампаніі яму і паведамілі аб прыпыненні працы новай функцыі. Праўда, адключыць яе назаўсёды журналісту не абяцалі. А прадстаўнік Google Крэйг Эвер заявіў, што тэставанне функцыі праводзілася ў адказ на пажаданні вучняў. Бо яны «цэняць інструменты, якія дапамагаюць ім вучыцца і разумець матэрыял візуальна».

Зрэшты, і без кнопкі Homework help ШІ ужо ўмешваецца ў адукацыйны працэс з удзелам беларускіх школьнікаў і студэнтаў. Як на гэтае ўмяшанне рэагуюць выкладчыкі і бацькі? Спыталі пра гэта у іх.

«Ці карысна гэта для вучня — залежыць ад таго, як той ШІ выкарыстоўваць»: меркаванне настаўніка

Вядомы выкладчык фізікі і астраноміі Віктар Малышчыц прыглядаецца да ШІ ужо некалькі гадоў:

— Не вельмі моцна захапляюся ШІ, бо не так і часта па маёй працы нейрасеткі мне патрэбныя. Калі трэба нешта са сферы ШІ, я карыстаюся толькі Copilot, бо ён проста інтэграваны з Windows і заўсёды пад рукой.

Я — настаўнік, таму, канешне, часцей за ўсё тэсціраваў на ШІ рашэнне розных задач з фізікі і астраноміі. Прагрэс відавочны, цяпер задачы школьнай праграмы ён рашае практычна без памылак, хаця гады два таму яшчэ можна было паплакаць ад ягоных рашэнняў.

Аднак калі хочаш пашукаць пры дапамозе ШІ нешта больш спецыфічнае, ён вельмі часта пачынае з абсалютнай самаўпэўненасцю выдаваць памылкі. Таму часам я карыстаюся гэтым інструментам толькі для таго, каб падштрухнуў у нейкім напрамку, ці прапанаваў яшчэ нейкія ідэі, якія не прыйшлі ў маю галаву. А далей — сам.

Я сутыкаўся з тым, што мае вучні карыстаюцца ШІ для выканання, напрыклад, дамашняга задання. Але ці карысна гэта для вучня — залежыць ад таго, як той ШІ выкарыстоўваць. Напрыклад, калі ты ніяк не можаш рашыць задачу, а потым спытаўся ў ШІ, удакладніў незразумелыя моманты, паўтарыў рашэнне самастойна — такі падыход нашмат больш карысны, чым проста не рашыць задачу. Заадно часам і памылку ў ШІ знойдзеш.

Але бывае і іншы варыянт: проста не хочаш рабіць дамашняе заданне, папрасіў ШІ падрабязна распісаць рашэнне, перапісаў усё сабе і здаў настаўніку. Ад такога падыходу карысці нуль. І калі паспрабаваць хоць крыху пагутарыць па тэме задачы з вучнем, то тут жа адчуваеш, што ў галаве нічога не засталося.

Школьнік, які вырашае экзаменацыйны тэст з дапамогай ШІ, ва ўяўленні Gemini

Некаторыя вучні мне кажуць: прагрэс не спыніць, навошта нешта рашаць, калі гэта можа зрабіць штучны інтэлект? Часам такое чую і ад людзей дарослых. Аднак ніхто ж не спрачаецца наконт карысці прабежак і пешых прагулак, хаця аўтамабілі і грамадскі транспарт даўно ўжо дазваляюць нам не хадзіць шмат і тым больш не бегаць. Так і тут: потым на працы ты, магчыма, будзеш спрашчаць сабе жыццё пры дапамозе ШІ, але пакуль мы зробім гэтае заданне сваімі мазгамі, каб гэтыя самыя мазгі патрэніраваць. А заадно каб разабрацца глыбей у пытанні.

Ці могуць замяніць алгарытмы працу настаўнікаў? Думаю, што адказам будзе і «так», і «не». Часткова заменяць — гэта дакладна. Настаўнік, які заўсёды побач з табой, які на цябе не сварыцца, гатовы дапамагаць ва ўсім — ідэя, якая мае права на жыццё. Аднак так ужо склалася, што людзі самі шукаюць жывога кантакту з такімі ж людзьмі. Мала хто здольны жыць выключна ў сацсетках і ў размовах з чат-ботамі. Таму з цягам часу, хутчэй за ўсё, праца настаўніка стане проста крыху больш элітарнай. Аднак не знікне. Зрэшты, як не зніклі і многія іншыя прафесіі з прыходам розных тэхналогій.

«Калі ў школе задаюць сачыненні па патрыятычных тэмах, не бачу нічога заганнага ў тым, каб школьнік падгледзеў у ШІ»

Сын Наталлі* вучыцца ў беларускай школе. Уражанні ад удзелу ШІ ў адукацыйным працэсе ў яе супярэчлівыя:

— У дзіцяці кульгае матэматыка. Мы з мужам давалі яму заданні для самастойнай работы, каб ён рашаў, і гатовы былі растлумачыць, калі штосьці з імі не атрымаецца. Да нашай радасці ён усё рашаў добра. Але потым высветлілася, што ён проста наводзіў на заданні камеру смартфона, аддаваў іх для рашэння ШІ — і затым спісваў у яго. Раскрылася гэтая схема, калі ён не змог растлумачыць ход рашэння аднаго з заданняў. Гэта, вядома, дрэнна.

Сярэдняя школа № 19 у Мінску. Фота: CC BY-SA 4.0: commons.wikimedia.org

З іншага боку, калі ў школе задаюць сачыненні на дом па патрыятычных тэмах, не бачу нічога заганнага ў тым, каб школьнік падгледзеў у ШІ і не марнаваў на гэта свой час. Можна як мінімум пазычыць у яго ідэі для такога тэксту, і дадаць да іх штосьці сваё. Такое мы з сынам рабілі.

Але ў цэлым, вядома, ШІ стварае моцную спакусу нічога не рабіць. І гэтая спакуса вельмі моцная. Бескантрольна такі інструмент пакідаць у распараджэнні дзіцяці нельга. Таму мы даём згоду на ШІ, але пад наглядам, выбарачна.

«ШІ умешваецца час ад часу ў вывучэнне моў»

Дачка Валерыі* у першы клас пайшла ў Мінску, але ўжо некалькі гадоў вучыцца ў Польшчы (спачатку ў школе, зараз у ліцэі):

— У нас ШІ умешваецца час ад часу ў вывучэнне моў. Справа ў тым, што пасля пераезду нашай школьніцы давялося вучыць адразу дзве новыя мовы: польскую і нямецкую, якую тут мы выбралі як другую замежную. Першую замежную, англійскую, яна вучыла і ў беларускай школе. Але, на мой погляд, у Мінску да яе выкладання было нейкае несур’ёзнае стаўленне. Дадаткова там наша «англічанка» часта хварэла, потым пайшла ў дэкрэт, і нейкі час для яе не маглі знайсці замену. Гэты прабел мы паспрабавалі запоўніць платнымі курсамі англійскай, але гэты досвед таксама не магу назваць удалым. Тут жа, асабліва ў ліцэі, да англійскай ставяцца сур’ёзней. Дачцы прыйшлося даганяць большасць сваіх аднакласнікаў.

Асабліва цяжка ўсё гэта было ў першы год, калі дзіця сутыкнулася з неабходнасцю вучыць англійскую і нямецкую з дапамогай польскамоўных настаўнікаў і польскіх падручнікаў. Бо польскую яна таксама пачала вучыць толькі пасля пераезду. Я вельмі перажывала з гэтай нагоды, для англійскай мы знайшлі ёй добрага рускамоўнага рэпетытара. Але да цяперашняга моманту гэтая праблема вырашылася, польскі моўны бар’ер для дачкі ўжо не існуе.

VIII агульнаадукацыйны ліцэй у Варшаве. Фота: Adrian Grycuk, CC BY-SA 3.0 pl, commons.wikimedia.org

І вось тут нам крышачку дапамагаў ШІ. Школьная праграма па польскай мове ўключае прачытанне вялікай колькасці кніг (тут няма асобнага прадмета «польская літаратура»). Часта гэта буйныя творы польскіх класікаў, часам нават з некалькіх тамоў. І, скажам, у восьмым класе на занятках часта абмяркоўваюць якія-небудзь раманы, прачытаныя ў папярэднія гады — і выконваюць нейкія заданні па іх.

Таму, пакуль дачка не навучылася бегла чытаць па-польску, мы выкарыстоўвалі ШІ для падрыхтоўкі кароткага пераказу гэтых кніг і для «накіду» ідэй па звязаных з імі эсэ. Гэта сапраўды дапамагала. Зрэшты, у ліцэі ад гэтай практыкі мы паступова адмовіліся: дачка вывучыла польскую, вельмі любіць чытаць і пры гэтым увесь час турбуецца, ці не прыдумае ШІ які-небудзь новы сюжэтны паварот у «Пане Тадэвушы» ці ў «Боскай камедыі». Пару разоў лавілі яго на такіх імправізацыях.

Акрамя таго, пакуль з польскай усё было недастаткова добра, мы часам прасілі ШІ растлумачыць якія-небудзь правілы з нямецкай, якія дрэнна ўспрымаліся на польскай.

Для падрыхтоўкі хатняй работы па прадметах накшталт матэматыкі, хіміі ці біялогіі ШІ мы не выкарыстоўвалі. На шчасце, няма такой неабходнасці.


А вы дазваляеце сваім дзецям-школьнікам ШІ?

«І ў 2035 яшчэ парулю». Чаму таксіст дальнабойшчык і лагіст не баяцца AI (і вам не раяць)
«І ў 2035 яшчэ парулю». Чаму таксіст, дальнабойшчык і лагіст не баяцца AI (і вам не раяць)
Па тэме
«І ў 2035 яшчэ парулю». Чаму таксіст, дальнабойшчык і лагіст не баяцца AI (і вам не раяць)
«Пішу былому канструктыўна». Якія AI выкарыстоўваюць у Беларусі (дзе нельга ChatGPT) праграміст капірайтар мастак адзінокая маці і іншыя
«Пішу былому канструктыўна». Якія AI выкарыстоўваюць у Беларусі (дзе нельга ChatGPT) праграміст, капірайтар, мастак, адзінокая маці і іншыя
Па тэме
«Пішу былому канструктыўна». Якія AI выкарыстоўваюць у Беларусі (дзе нельга ChatGPT) праграміст, капірайтар, мастак, адзінокая маці і іншыя
Чытайце таксама
7 отличных курсов по финансам. Уплыть «с галеры» и основать свой стартап
7 отличных курсов по финансам. Уплыть «с галеры» и основать свой стартап
7 отличных курсов по финансам. Уплыть «с галеры» и основать свой стартап
Если вы посмотрели «Волк с Уолл-стрит» и хотите, как Леонардо ди Каприо прогуливаться по яхте с бокалом вина в руках, но не знаете, с чего начать, подборка курсов Digitaldefynd станет для вас отличным стартом. Здесь представлены как платные, так и бесплатные программы, которые помогут вам освоить финансовое моделирование. Они подойдут не только для начинающих слушателей, но и для экспертов.
1 каментарый
Эти курсы программирования на DataCamp — самые популярные у беларусов
Эти курсы программирования на DataCamp — самые популярные у беларусов
Эти курсы программирования на DataCamp — самые популярные у беларусов
Мечтаете создать собственную игру? Собрали классные курсы по геймдеву всего за 9,99$
Мечтаете создать собственную игру? Собрали классные курсы по геймдеву всего за 9,99$
Мечтаете создать собственную игру? Собрали классные курсы по геймдеву всего за 9,99$
Как выбрать преподавателя польского языка? Мы поможем
Как выбрать преподавателя польского языка? Мы поможем
Как выбрать преподавателя польского языка? Мы поможем
На прошлой неделе на devby.io вышел материал про школу обучения польскому языку Preply. Мы догадывались, что беларусам очень нужен польский онлайн и с хорошим преподавателем, но реальность превзошла наши ожидания. Вы хотите учить польский, и мы постараемся вам в этом помогать.
6 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.