Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«І ў 2035 яшчэ парулю». Чаму таксіст, дальнабойшчык і лагіст не баяцца AI (і вам не раяць)

Памятаеце пра айцішнікаў, якія, не знайшоўшы працы па спецыяльнасці, сыходзілі ў таксісты і дальнабойшчыкі? Развіццё AI у найбліжэйшай будучыні можа закрыць і гэты запасны шлях. Ці не зможа? Спыталі пра гэта ў кіроўцаў і лагіста.

Пакінуць каментарый
«І ў 2035 яшчэ парулю». Чаму таксіст, дальнабойшчык і лагіст не баяцца AI (і вам не раяць)

Памятаеце пра айцішнікаў, якія, не знайшоўшы працы па спецыяльнасці, сыходзілі ў таксісты і дальнабойшчыкі? Развіццё AI у найбліжэйшай будучыні можа закрыць і гэты запасны шлях. Ці не зможа? Спыталі пра гэта ў кіроўцаў і лагіста.

Пагроза для «запаснога аэрадрома»

Праблемы з пошукам працы, якія ў апошнія гады абвастрыла канкурэнцыя з боку LLM, часта прымушаюць айцішнікаў паглядваць у бок «запасных аэрадромаў». Адным з іх традыцыйна лічаць працу кіроўцам — напрыклад, у таксі ці ў грузавых перавозках. Гэтыя цяжкія прафесіі наўрад ці хто-небудзь уяўляе як працу мары. Але з-за адносна нізкага парога ўваходу яны часта ўспрымаюцца як варыянт, які дапаможа звесці канцы з канцамі ў перыяд зацягнутага пошуку добрага офера.

Цалкам магчыма, што гэтым «прытулкам» у найбліжэйшай будучыні карыстацца будзе ўсё складаней. 11 верасня Amazon запусціў у Лас-Вегасе сваю службу беспілотных таксі Zoox. Пакуль што карыстальнікі робатаксі ад Amazon абмежаваны ў выбары месца прызначэння толькі пяццю папулярнымі ў турыстаў лакацыямі, а максімальная адлегласць, якую можна пераадолець з яго дапамогай — усяго 4,8 км. Затое бліжэйшыя некалькі месяцаў гэты сэрвіс будзе бясплатным.

Выпрабаванні сваіх беспілотных таксі ў Лас-Вегасе ў 2025 годзе пачне і даччыная кампанія Google, Waymo. Але калі для Zoox сталіца гульнявога бізнесу ЗША стала другім горадам пасля Сан-Францыска, для Waymo яна стане шостым: яе беспілотныя экіпажы пад кіраваннем AI ужо снуюць па вуліцах Сан-Францыска, Лос-Анджэлеса, Фінікса, Атланты і Осціна. Там жа, у Осціне, зараз тэстуе 30 сваіх робатаксі Tesla.

Беспілотнае таксі Waymo рухаецца па вуліцы Сан-Францыска. Тэставанне ў 2023 годзе. Фота: Dllu, CC BY 4.0, commons.wikimedia.org

Хмары над галовамі дальнабойшчыкаў пачалі згушчацца яшчэ ў мінулым дзесяцігоддзі. Так, у 2014 годзе Mercedes-Benz паказала беспілотную «грузавую машыну будучыні» Future Truck 2025. У 2017 годзе Ілан Маск прэзентаваў электрычны Tesla Semi Truck з сістэмай аўтапілота, якая дазваляе грузавіку самастойна рухацца ў калоне, у якой чалавек-кіроўца патрабуецца толькі для першай машыны. А ў мінулым, 2024 годзе кампанія Daimler Truck («дачка» Mercedes-Benz, якая распрацоўвае беспілотны грузавік eCascadia сумесна з Waymo) заявіла пра планы пачаць у 2027 годзе эксплуатацыю фур без кіроўцаў на паўднёвым захадзе ЗША.

Якія плюсы і мінусы ёсць у выкарыстанні беспілотных аўтамабіляў? Ці ўяўляе развіццё беспілотных транспартных сістэм пагрозу для прафесіі кіроўцы? І ці варта кіроўцам ужо зараз задумвацца над пошукам новых прафесій? Пагаварылі пра гэта з таксістам, дальнабойшчыкам і спецыялістам транспартна-экспедыцыйнай кампаніі.

З каго рабіць «ахвярнага казла»? Меркаванне кіроўцы-міжнародніка

Сяргей, кіроўца-міжнароднік з катэгорыяй CE. Жыве ў Беларусі, але зменамі па некалькі месяцаў працуе на польскую кампанію, якая займаецца перавозкамі па дзяржавах Шэнгенскай зоны. Да міжнародных перавозак працаваў у сельскай і ў лясной гаспадарцы:

— Я гляджу на гэтую праблему даволі аптымістычна. З аднаго боку, машыны, на якіх мы працуем, пастаянна ўдасканальваюцца. Кіраванне аўтамабілем з цягам часу патрабуе ўсё меншага ўдзелу чалавека. У нас з’явіліся аўтаматычныя каробкі перадач, GPS-навігатары, аўтаматычныя сістэмы экстранага тармажэння, якія папярэджваюць кіроўцу аб неабходнасці хутка затармазіць, а калі ён пазяхае — робяць гэта самі. Машыны робяцца ўсё больш надзейнымі, і зараз у кіроўцы ўжо няма неабходнасці быць адначасова дасведчаным механікам, каб даехаць з аднаго канца Еўропы ў другі. Усё гэта палягчае працу кіроўцы. Але попыт на кіроўцаў пры гэтым нікуды не падзеўся.

З другога боку, вялізная юрыдычная база пачынаючы ад правілаў дарожнага руху і страховак і заканчваючы мытным кантролем і парадкам перасячэння дзяржаўных межаў «заточана» на тое, што аўтамабілем павінен кіраваць чалавек. Сітуацыя, калі за стырном машыны знаходзіцца чалавек, з якога ў выпадку чаго можна зрабіць «ахвярнага казла», задавальняе і перавозчыкаў, і ўлады. Хто будзе адказваць за ДТЗ з чалавечымі ахвярамі, у якім вінаватым будзе беспілотны аўтамабіль? Вытворца машыны? Перавозчык? Чыноўнік, які ўхваліў выкарыстанне беспілотных грузавікоў у складаных умовах надвор’я?

Unsplash

Каб такіх выпадкаў не было, трэба пабудаваць нейкую паралельную транспартную сетку, дзе беспілотныя грузавікі амаль не будуць перасякацца з аўтамабілямі, якія вязуць людзей. Зразумела, што гэта вельмі дорага. Але нават калі на гэта знойдуцца грошы… Глядзіце, бо такая асобная сістэма ўжо ёсць — чыгункі. Яна зручная для перавозкі грузаў, і навучыць той жа ШІ кіраваць цягніком, як мне падаецца, значна прасцей, чым весці грузавік па звычайнай дарозе без рэек. Ніякіх абгонаў з выездам на сустрэчную, пастаянныя і прадказальныя дарожныя ўмовы, аднолькавае дарожнае пакрыццё. Але гэтага дагэтуль не адбываецца. Дзесьці паціху з’яўляюцца беспілотныя сістэмы метро. Чытаў, напрыклад, што ў Дубаі і на Гаваях ёсць такія лініі. Але пакуль як бы і ўсё.

Ці вось такая задача. Прыедзе беспілотная машына з грузам на склад, дзе грузчык ці кладаўшчык прыхварэў, не ў час звольніўся ці пайшоў глядзець футбольны матч, як гэта бывае ў Італіі. Было б вельмі цікава паглядзець, як атрымальнік грузу ўгаворвае ШІ у грузавіку дапамагчы разгрузіць некалькі палетаў, прапануючы яму за гэта 50 папяровых еўра. Зразумела, што для ўсёй гэтай гісторыі з беспілотнымі машынамі патрэбны зусім іншыя склады, лагістычныя цэнтры — таксама аўтаматызаваныя, з безадмоўнымі і бясхібнымі робатамі-пагрузчыкамі і гэтак далей. А гэта ў маштабах Еўропы проста велізарныя грошы.

Увогуле, пакуль ШІ не пачаў масава «падседжваць» машыністаў у цягніках — я аб змене прафесіі не задумваюся. У размовах з калегамі гэтая тэма перыядычна ўсплывае, і я сустракаў кіроўцаў, якія проста ўсур’ёз упэўнены, што дальнабойшчыкам засталося гадоў дзесяць максімум. Але я думаю, што і ў 2035 яшчэ змагу паруліць, калі здароўе дазволіць.

«Нават калі ў Нью-Ёрку ці Лос-Анджэлесе ўсіх заменяць робаты, кіроўца-пачатковец у Оршы паспее дапрацаваць да пенсіі»: меркаванне таксіста

Максім*, таксіст з Віцебскай вобласці са стажам больш за восем гадоў:

— Давайце будзем рэалістамі. Размовы аб шырокім укараненні беспілотных таксі вядуцца ўжо даўно. За гэты час нават анекдоты на гэтую тэму з’явіліся. Дзяўчына садзіцца ў беспілотнае таксі і кажа: «Ой, як незвычайна, таксі без чалавека-кіроўцы!» А з дынамікаў ёй у адказ даносіцца: «Ведаеце, наогул я ШІ для складаных бізнес-працэсаў, для гандлю на біржы і праграмавання. А таксі — гэта так, для душы.»

Але пакуль усё гэта абмяжоўваецца некалькімі асобнымі гарадамі ў ЗША. Калі хтосьці зможа распаўсюдзіць такія сэрвісы на ўсю Амерыку — напэўна, можна будзе пачынаць непакоіцца.

Unsplash

Але і тады не асабліва. Не варта забывацца аб тым, дзе мы жывём. Нават калі беспілотныя таксі заменяць калі-небудзь усіх таксістаў у Нью-Ёрку ці Лос-Анджэлесе, упэўнены, што і пасля гэтага кіроўца-пачатковец у Оршы паспее дапрацаваць да пенсіі.

«Перабудова інфраструктуры пад беспілотныя грузавікі будзе вельмі дарагой»: меркаванне лагіста

Андрэй, кіраўнік аддзела продажаў у транспартна-экспедыцыйнай кампаніі:

— Плюсы беспілотных аўтамабіляў у грузаперавозках зразумелыя: іх выкарыстанне павінна паскорыць перавозкі і знізіць выдаткі на дастаўку. Чаму паскорыць? У машыны няма строгага рэжыму працы і адпачынку, якому абавязаны следаваць кіроўца у мэтах бяспекі. Адпаведна, усё будзе дастаўляцца хутчэй. Зніжэнне выдаткаў будзе звязана з адсутнасцю выдаткаў на кіроўцаў, а таксама меншым штатам персаналу, неабходнага для кантролю за аўтамабілямі.

Але адсюль жа вынікаюць і мінусы. Распаўсюджванне беспілотных аўтамабіляў прывядзе да таго, што гульцоў на рынку стане менш. Калі эканоміка не будзе расці, але пры гэтым дастаўка стане хутчэй і танней, для перавозак спатрэбіцца менш кампаній.

Unsplash

Перабудова інфраструктуры пад беспілотныя грузавікі будзе вельмі дарагой. І толькі частка гэтай інфраструктуры патрабуецца непасрэдна для самой перавозкі. Гэта яшчэ і склады, і дакументазварот, і г. д. Асноўная выгода ад беспілотнага аўто — гэта хуткая дастаўка. Бо машына з кіроўцам можа рухацца максімум 9-10 гадзін у суткі, больш яму не дазваляюць працоўныя нормы. А нястомны беспілотны грузавік можа без прыпынку ехаць усе 24 гадзіны. Але калі склад працуе з васьмі да 18, а беспілотная машына з чатырох ночы стаіць і чакае выгрузкі — губляецца частка эканамічнай мэтазгоднасці.

Наўрад ці прафесіі, звязаныя з грузаперавозкамі, знікнуць у бліжэйшы час. Я лічу, што ШІ — гэта інструмент. Ён сам не прыдумае рашэнні, ён выканае тое, што ў яго заклалі. А каб навучыць яго прымаць рашэнні, патрэбен чалавек, які ўмее вырашаць такія пытанні. Для гэтага патрэбен досвед.

Думаю, што ў бліжэйшы час карысна будзе вучыцца старой прафесіі кіроўцы, але з прыцэлам на нейкую новую, якая з’явіцца ў працэсе развіцця беспілотнага транспарту.


* — імя апавядальніка зменена на ягоную просьбу

«Таксіст меў рацыю». Прадпрымальныя маладыя людзі распавялі што тармозіць іх невялікія бізнесы
«Таксіст меў рацыю». Прадпрымальныя маладыя людзі распавялі, што тармозіць іх невялікія бізнесы
Па тэме
«Таксіст меў рацыю». Прадпрымальныя маладыя людзі распавялі, што тармозіць іх невялікія бізнесы
Чытайце таксама
Разработка роботов, дронов и робомобилей: где учат специалистов с зарплатой $100k+
Разработка роботов, дронов и робомобилей: где учат специалистов с зарплатой $100k+
Разработка роботов, дронов и робомобилей: где учат специалистов с зарплатой $100k+
Искусственный интеллект уже стал повседневностью: голосовой помощник включает музыку, робот-пылесос сканирует пространство и убирает квартиру, алгоритм ранжирования настраивает ленту в TikTok, а беспилотные такси уже свободно курсируют по городам. Получить профессию в сфере ИИ с зарплатой от $100k в год тоже стало проще — собрали 5 интересных курсов от Udacity. 
В России создали бесплатного конкурента генератора картинок DALL-E 2
В России создали бесплатного конкурента генератора картинок DALL-E 2
В России создали бесплатного конкурента генератора картинок DALL-E 2
2 каментарыя
Tencent разработала нейросеть для восстановления старых фотографий
Tencent разработала нейросеть для восстановления старых фотографий
Tencent разработала нейросеть для восстановления старых фотографий
DeepMind опубликовала базу данных структур всех известных белков
DeepMind опубликовала базу данных структур всех известных белков
DeepMind опубликовала базу данных структур всех известных белков

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.