Airtable дазваляе супрацоўнікам прапускаць мітынгі і не працаваць, калі замест гэтага яны будуць вывучаць ШІ
Генеральны дырэктар Airtable Хаўі Лю рашуча падтрымлівае тое, каб супрацоўнікі выкарыстоўвалі працоўны час для гульняў. Але з адной умовай: «гуляць» трэба з нейрасеткамі.
«Калі вы вырашыце адмяніць усе запланаваныя нарады на дзень ці на ўвесь тыдзень, каб эксперыментаваць з любымі ШІ-прадуктамі, якія могуць спатрэбіцца ў Airtable, то наперад», — адзначыў ён у нядаўнім выпуску Lenny’s Podcast.
Лю дадаў, што самае важнае — рабіць гэта не для галачкі, а з цікавасці, каб гэта было ў задавальненне. Па яго словах, кампанія можа выдаткаваць на такія эксперыменты сотні даляраў, але гэта нішто ў параўнанні з карысцю, якую патэнцыйна атрымаецца здабыць.
Таксама выкарыстанне ШІ актыўна прасоўваюць у Duolingo. Генеральны дырэктар Луіс Фон Ан у інтэрв’ю New York Times у жніўні распавядаў, што кампанія кожную пятніцу праводзіць так званыя FrAIdays, на якіх супрацоўнікі вучацца карыстацца нейрасеткамі.
Читать на dev.by