Айцішная кампанія нагадвае супрацоўнікам, што пара ісці дадому, за 10 хвілін да канца працоўнага дня

Індыйская ІТ-кампанія SoftGrid Computers, падобна, сапраўды клапоціцца пра дабрабыт сваіх супрацоўнікаў. Пры канцы працоўнага дня ў іх усплывае папярэджанне, што праз 10 хвілін іх камп’ютары будуць выключаныя.

Пакінуць каментарый

«Увага!!! Вашая змена скончаная. Офісная сістэма будзе выключаная праз 10 хвілін. КАЛІ ЛАСКА, ІДЗІЦЕ ДАДОМУ», — гаворыцца ў паведамленні.

Скрыншотам, які набраў больш за 428 тысяч рэакцый, падзялілася супрацоўніца SoftGrid Computers Танві Кхандэлвал у LinkedIn. Яна патлумачыла, што гэта не жарт і не рэклама працадаўцы.

У кампаніі кажуць, што такім чынам імкнуцца дапамагчы супрацоўнікам захоўваць баланс паміж асабістым жыццём і працай. Па сканчэнні 10 хвілін камп’ютары насампраўдзе блакуюцца.

Кхандэлвал лічыць, што з такой карпаратыўнай культурай людзям не патрэбная ні асаблівая матывацыя ў панядзелкі, ні пятнічныя плюшкі, каб дацягнуць да выходных.

У SoftGrid Computers працуе 40 чалавек. Усплывальнае вакно пачалі паказваць прыкладна паўгода таму пасля таго, як на тле пандэміі сталі працаваць даўжэй.

СЕО кампаніі Швета Шукла адзначае, што такі фармат выбралі таму, што ён лепшы за «банальную напаміналку або імэйл». Некаторыя супрацоўнікі спачатку думалі, што іх узламалі або што гэта нейкі пранк.

У 40% супрацоўнікаў на 4-дзёнцы палепшыўся сон: даследаванне
Па тэме
У 40% супрацоўнікаў на 4-дзёнцы палепшыўся сон: даследаванне
Што рабіць, калі не ладзіш з босам? Тлумачыць экс-віцэ-прэзідэнт па персанале Microsoft
Па тэме
Што рабіць, калі не ладзіш з босам? Тлумачыць экс-віцэ-прэзідэнт па персанале Microsoft

Читать на dev.by