Айцішнік часамі прыязджаў з Грузіі. З 2024 года ён знаходзіцца ў зняволенні, прысуд невядомы (да 12 гадоў)

Прад’явілі чатыры артыкулы КК РБ, паведамляюць беларускія медыя.

2 каментарыя

44-гадовы геймдызайнер з Гомеля Андрэй Бераставы быў затрыманы ў канцы 2024-га і асуджаны ў 2025 па чатырох артыкулах КК РБ: «заклікі да прычынення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч.2 арт. 367 КК), «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч.1 і ч.2 арт. 361-2 КК) і «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч.1 арт. 342 КК). Верагодна, падставай сталі каментары ў Telegram і данаты.

Па гэтых артыкулах Бераставому пагражала да 12 гадоў турмы, але на дадзены момант дакладны прысуд невядомы. Мужчына застаецца ў зняволенні.

Бераставы супрацоўнічаў з міжнароднымі ІT-кампаніямі, уключаючы грузінскую Add-in Express/Ablebits.

Апошні яго каментар у тэлеграме быў у жніўні 2024 года — менавіта тады ён планаваў чарговую паездку дадому.

Айцішніцу не выпусцілі з Беларусі. Яна рэгулярна прыязджала з Еўропы, але ў 2025 годзе знайшлося фота з пратэстаў
Па тэме
Айцішніцу не выпусцілі з Беларусі. Яна рэгулярна прыязджала з Еўропы, але ў 2025 годзе знайшлося фота з пратэстаў
«Баялася, ці захаваю розум». Фаўндарка правяла год у няволі — цяпер у яе новы дом і бізнэс, але ўжо ў іншай краіне
Па тэме
«Баялася, ці захаваю розум». Фаўндарка правяла год у няволі — цяпер у яе новы дом і бізнэс, але ўжо ў іншай краіне

Читать на dev.by