Айцішнікі вельмі запатрабаваныя — асабліва ў неайцішных кампаніях
ІТ-індустрыя прыцягвае высокімі заробкамі і смачнымі бонусамі, але апошнім часам супрацоўнікі ўсё менш адчуваюць сябе тут у бяспецы, адзначае Insider: за апошнія паўгода амаль усе буйныя тэхналагічныя кампаніі правялі скарачэнні і зрэзалі бюджэты.
ІТ-індустрыя прыцягвае высокімі заробкамі і смачнымі бонусамі, але апошнім часам супрацоўнікі ўсё менш адчуваюць сябе тут у бяспецы, адзначае Insider: за апошнія паўгода амаль усе буйныя тэхналагічныя кампаніі правялі скарачэнні і зрэзалі бюджэты.
Скарачэнні ідуць поўным ходам у 2023 годзе: паводле даных layoffs.fyi, крыху больш ніж за месяц працу страціла каля 95 тысяч ІТ-спецыялістаў.
Тым не менш іх навыкі высока запатрабаваныя ў іншых сферах, дзе колькасць айцішных вакансій расце, пішуць эксперты кансалтынгавай фірмы Bain & Company. Паводле іх падлікаў, попыт на ІТ-спецыялістаў у нетэхналагічных кампаніях упершыню выявіўся вышэйшым, ніж у тэхналагічных. Асабліва імі цікавяцца ў дзяржсектары і рытэйле, адзначаюць эксперты.
Найбольш запатрабаваныя скілы сярод кампаній не з ІТ — Web3, штучны інтэлект і машыннае навучанне, праца з вялікімі данымі, воблачныя вылічэнні і кібербяспека. Колькасць вакансій для спецыялістаў у Web3 і АІ за перыяд ад 4 квартала 2020 года да 3 квартала 2022-га вырасла на 237% і 108% адпаведна.
Адзіная ІТ-сфера, якой можна не баяцца масавых звальненняў
У Bain адзначаюць, што на рынках ЗША, Еўропы і Індыі попыт на спецыялістаў у гэтых сферах значна перавышае прапанову.
Аднак плаціць настолькі ж высокія заробкі, як у ІТ, гэтыя кампаніі могуць дазволіць сабе не заўсёды і спрабуюць прыцягваць кадры іншымі спосабамі.
Паводле звестак профільнай амерыканскай асацыяцыі CompTIA, у студзені ўзровень беспрацоўя ў амерыканскім ІТ склаў 1,5% — гэта адзін з найніжэйшых паказчыкаў за апошнюю чвэрць стагоддзя.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
что за чушь!
про что именно?