Айцішніку з Гродна далі 4 гады калоніі
За каментары і данаты.
Гродзенскі абласны суд прысудзіў 37-гадовага праграміста з Гродна Аляксандра Яшкіна да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.
Яму выставілі абвінавачванне паводле пяці артыкулаў КК, у тым ліку пра паклёп і абразу ў адрас Лукашэнкі, заклікі да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады, фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання і інш. У 2020 годзе айцішнік нібыта двойчы пералічыў грошы ў падтрымку затрыманых.
Яшкіна затрымалі ў маі 2023 года. У снежні яго ўнеслі ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».
Читать на dev.by