Айцішніца знайшла працу ў Казахстане: «Гэта Беларусь у 2005-2010 гадах»
Лічбавізацыя дзяржпаслуг, павага да старэйшых, зп тэхнароў vs зп гуманітарыяў, улада «Саке, Маке, Баке» ды іншыя ўражанні ад Казахстана.
Лічбавізацыя дзяржпаслуг, павага да старэйшых, зп тэхнароў vs зп гуманітарыяў, улада «Саке, Маке, Баке» ды іншыя ўражанні ад Казахстана.
Лічбавізацыя дзяржпаслуг, павага да старэйшых, зп тэхнароў vs зп гуманітарыяў, улада «Саке, Маке, Баке» ды іншыя ўражанні ад Казахстана.
Дар’я Атрошчык летась увесну звольнілася з пасады Project Manager у Rozum Robotics і з’ехала ў Казахстан. Працаваць на мясцовую кампанію. За дзевяць месяцаў Дар’я паспела асвоіцца ў Астане, дазнацца асаблівасцей казахстанскай ІТ-сферы, адчуць менталітэт, абрасці новымі знаёмствамі, звольніцца і ўладкавацца ў іншую кампанію. Таксама казахстанскую. dev.by распытаў Дар’ю пра яе ўражанні.
У «Розуме» я адпрацавала тры гады, апошні мой праект — Rozum Café (робат-барыста). Пры канцы 2021 года ў кампаніі адбыліся вялікія кадравыя змены: прыйшоў новы топ-менеджмент, сышоў Віктар Хамянок, і я вырашыла, што мне таксама трэба перамяніць абстаноўку.
Праца, па сутнасці, знайшлася па знаёмстве, праз былых калег. У казахстанскай кампаніі па вытворчасці сеткавых прылад шукалі начальніка R&D аддзела, і калега калегі з хардверу мяне парэкамендаваў.
— Я падумала: краіна без моўнага бар’ера, віза не патрэбная, афармленне па спрошчанай схеме — чаму не?
Да таго ж гэта быў канец лютага — пачатак сакавіка, калі ўсе пабеглі за PBH. Калі я прыбегла ў польскі візавы цэнтр, мне сказалі, што чарга да сярэдзіны красавіка. Чакаць красавіка тады было страшна. Абмеркавалі з мужам і вырашылі: варта паспрабаваць. Ён у аптовых продажах і можа спакойна працаваць аддалена.
Муж спачатку смяяўся: ды не возьмуць цябе ў Казахстан. Але вось ужо другі этап, трэці, урэшце мне сказалі, што разглядаюць мяне і яшчэ аднаго мясцовага хлопца.
Хоць бы не ўзялі! Праз дзве гадзіны тэлефануюць: Дар’я, прыязджайце.
Датуль я нічога не ведала пра Казахстан, акрамя таго што ён у ЕАЭС. А тут пайшоў рэсёрч: «Арол і рэшка», Ілля Варламаў, іншыя блогі. Чаканні, калі шчыра, былі заніжаныя: спрацаваў стэрэатып пра «-стан». Але калі пачала гугліць, выявілася, усё як мае быць.
Кватэру без праблем знайшлі яшчэ з Мінска. За добрую двушку з рамонтам плацім 210 тыс. тэнге ($450). Але мы ўклалі дамову яшчэ да наплыву расійцаў.
На памежным кантролі ў аэрапорце мужа прапусцілі без пытанняў, а мяне пачалі пытаць: хто вы, нашто, чаму ў вас няма пячаткі пра выезд з РБ, як вы тут апынуліся?
— Ну не тэлепартавалася ж я, — кажу.
Пэўна, гэта быў проста чалавечы фактар.
Легалізацыя прайшла хутка і проста. Паводле лічбавізацыі дзяржпаслуг Казахстан моцна абагнаў Беларусь. Я атрымала лічбавы подпіс, з дапамогай якога магу заказаць любую дзяржпаслугу аддалена. У Instagram я маю здымак, дзе стаю з квітком на атрыманне ІІН (індывідуальнага ідэнтыфікацыйнага нумара), а на квітку напісана «Урад для грамадзян». Усе знаёмыя беларусы адзначыліся пад гэтым пастом: а што, так можна было?
Тут не патрэбныя працоўныя кніжкі — база працоўных дамоў аблічбаваная. Так як я зарэгістравала сваю дамову ў egov, плачу падаткі і сацстрах, то маю права на бясплатныя медпаслугі. Ты проста выбіраеш паліклініку (дзяржаўную або прыватную) і прымацоўваешся да яе, а страхавыя грошы ідуць услед за пацыентам.
Акрамя падаткаў, з маёй зп адлічваюць 10% пенсійных, гэтыя грошы трапляюць на мой асабісты рахунак і пры ад’ездзе з Казахстана я змагу іх забраць.
Яшчэ адзін прыклад лічбавай прасунутасці Казахстана — праграма (+карта) Kaspi. На што гэта падобна? Возьмем InSynk, укарэнім туды АРІП, дадамо каталог Onliner і атрымаем Kaspi. Грашовыя пераказы, купля бытавой тэхнікі, квіткоў, аплата праезду — усё робіцца праз Kaspi.
І ўсё ж у Казахстане я зразумела, што Мінск значна бліжэйшы да Еўропы, ніж самі беларусы пра гэта думаюць. Калі я была ў Мінску, то гэтага не ўсведамляла, думала, у нас савок. Але не.
У кампаніі мяне сустрэлі вельмі добра. Спачатку былі складанасці з запамінаннем і вымаўленнем імёнаў: імёны на Е — Ерлан, Ердэн — чамусьці хацелася вымавіць праз Э. А потым зразумела, што чытаем, як у беларускай, і ўсё стала нармальна.
Па-чалавечы калектыў выявіўся класным. Казахі — выдатныя людзі. Гасцінныя, яркія, адкрытыя — цудоўна.
Але калі справа даходзіць да працоўных момантаў, яны не пераключаюцца. У Беларусі сябар можа табе троху патураць на працы, але ўсё роўна мае на ўвазе, што ты мусіш навесці парадак у справах. Калі прыводзіш у кампанію сваяка або знаёмага, то нясеш за яго павышаную адказнасць: раптам ён штосьці не тое зробіць — жах.
А тут — поўны патранаж.
Самі мясцовыя прызнаюць, што ў Казахстане ўсё будуецца на ўзаемаадносінах. «Саке, Маке, Баке» (скарачэнне ад імя, паважлівы і ў той жа час нефармальны зварот да мужчыны, часта надзеленага ўладай; па-іншаму такога чалавека могуць называць агашкам — dev.by) — гэты мем адлюстроўвае рэальнасць. На салодкія месцы спрабуюць пасадзіць перш за ўсё сваякоў. А ці ёсць у іх кваліфікацыя, нікога не хвалюе. Самі казахі смяюцца: а, дык гэта сваяк таго і таго сядзіць. Нават калі ў правілах будзе прапісана, што сваякам няможна працаваць у прамым падначаленні адно ў аднаго, усім на гэта напляваць. Сваіх братоў не чапаюць.
Зразумела, што гэта моцна адбіваецца на бізнэсе: ты не можаш правесці ніводнай трансфармацыі. Можа высветліцца, што адзін аддзел выдатна працуе, а ўсе астатнія цягнуць яго ўніз і ў менеджара няма магчымасці на гэта паўплываць.
У Казахстане развітая вэб-распрацоўка, а хардвернай распрацоўкі, IoT і ведання моў для бэкэнду на рынку амаль няма. Распрацоўшчыка на С++ знайсці амаль немагчыма, гэта аднарог. Можа, калі б я прыйшла ў кампанію па вэб-распрацоўцы, у мяне былі б іншыя ўражанні.
А так склалася ўражанне, што распрацоўка тут слабая. Здаецца, казахстанцы толькі пачынаюць: ужо знаюць модныя слоўцы і хочуць, каб у іх усё працавала як усюды ў свеце, але яшчэ не ведаюць, як гэта зрабіць. ІТ-галіна тут — неаранае поле.
Калі я прыйшла, у маім аддзеле быў адзін распрацоўшчык плюс аддаленая аўтсорс-каманда. Я паспрабавала наняць яшчэ аднаго праграміста — асабіста посціла вакансію і адсочвала рэзюмэ — але гэта выявілася няпроста.
Вось прыходзіць казахстанец, ён прэтэндуе на 3K, у рэзюмэ 8 гадоў досведу, прыгожы стэк, але пачынаеш з ім гутарыць і разумееш, што ўсё гэта хлусня. Гэта джун +.
Як у нас кандыдаты падманваюць рэкруцёраў? Накінуць нерэлевантнага стажу ў рэзюмэ, каб алгарытмы прапусцілі і ты трапіў на скрынінг. Мала што — можа, заўважаць. А тут проста ідзе падмена.
Прыпусцім, выкладваеш вакансію на Senior Embedded Developer або Senior QA, а адгукаецца «генеральны дырэктар завода». На пасаду праграміста — ты гэта сур’ёзна, дзядзя? Або, напрыклад, у рэзюмэ пішуць «дэвелапер, ІТ-спецыяліст, і шавец, і жнец», пры гэтым апошняе месца працы — загадчык склада.
ІТ-спецыялістам яны звычайна называюць сісадміна. Тэхнічным пісьменнікам — бізнэс-аналітыка. А бізнэс-аналітык — гэта пра дата-аналіз. Як так?
У выніку пры найманні міжволі глядзіш у бок Мінска. Мінскі спецыяліст за 2,5-3К — гэта зусім іншы ўзровень. Але калі прапануеш: давайце ноймем, мне адказваюць: не, мы хочам гадаваць свае кадры. Я ўсё разумею, я толькі за. Але хто праект будзе рабіць?
Вядома, у Казахстане ёсць сучасныя кампаніі (напрыклад, Kaspi, Mycar.kz, Krisha.kz, ChocoFamily), дзе ўсё нармальна і з працэсамі, і з распрацоўшчыкамі. А ў астатнім у мяне адчуванне, што Казахстан — гэта Беларусь у 2005–2010 гадах.
Але, між іншым, тут ёсць ІТ-універсітэт. Ён зусім малады, яму 4 гады. Адзін з маіх супрацоўнікаў вучыцца ў гэтай ВНУ, і з яго слоў я магла скласці пра яе ўражанне. Ідэя — клас. Гэта сучасная навучальная ўстанова паводле заходняга стандарту: усё выкладанне на англійскай, на тэрыторыі — свабодная зона, шафы (студэнты нічога не носяць з сабой), каворкінгі, клубная дзейнасць. Яны ўзялі крутыя падыходы сацыяльнага характару, але, наколькі я чую, не адукацыю.
Як кажа мой студэнт, у 2020-м, пакуль была пандэмія, усе вучыліся анлайн і ўсё здавалася файным. А наступнага года палезлі праблемы: мала кабінетаў, выкладчыкаў не хапае, некаторыя дысцыпліны наогул не ідуць. Або ідуць, але не на англійскай, бо не ўсе выкладчыкі знаюць яе добра. А яшчэ там быццам бы ўвялі сацыяльны рэйтынг — наколькі актыўна ты ўдзельнічаеш у жыцці ўніверсітэта — ён уплывае на ацэнкі.
Увогуле, гэтая вучоба не надта пра веды, лічыць мой супрацоўнік. Сам ён, дарэчы, надзвычайны, але ён самавук. А ўніверсітэт яму патрэбны для паперкі.
У той жа час тут ёсць крутыя ўніверсітэты (адзін з іх Назарбаеў Універсітэт), у якіх выкладаюць крутыя міжнародныя выкладчыкі, але з іх выпускнікоў мала хто застаецца ў Казахстане.
Зрэшты, у недахопе крутых ІТ-спецыялістаў і палягаюць плюсы для патэнцыйных рэлакантаў. Для моцных айцішнікаў Казахстан — добрая пляцоўка для развіцця і самарэалізацыі.
Упэўненая, многія нашы распрацоўшчыкі ўзроўню джун+ будуць тут мідламі. Тое, што для нас база, тут — неймаверныя веды.
У Казахстане шмат вольных ніш у бізнэсе, і чалавек з галавой і цвярозым падыходам знойдзе масу магчымасцей.
Што праўда, у плане офіснага камфорту рэлаканту тут будзе цяжкавата. Калі ў Беларусі зоны адпачынку і пячэнькі — гэта штодзённасць (прынамсі, так было раней), то тут — хай-лэвал. У маёй кампаніі з бенефітаў была толькі развозка, абед і ёга (для набліжаных). Калі зрабілі пакой адпачынку і паставілі кавамашыну, у супрацоўнікаў было свята. Словам, людзі не разбэшчаныя — ані працэсамі, ані падыходамі, ані бенефітамі.
Заробкі ў ІТ — асобнае пытанне. У 2020-м у Казахстане быў строгі лакдаўн, які паказаў, што краіна не гатовая да аддаленай працы ні ў плане лічбавізацыі, ні ў плане працоўных працэсаў. Трэба было тэрмінова нарошчваць абароты, і вось тады здарыўся бум росту зп у ІТ.
Дагэтуль мой супрацоўнік, embedded-распрацоўшчык з 10-гадовым досведам, проста шыкоўны спецыяліст, атрымліваў 450 тыс. тэнге (крыху больш за 1К). Цяпер 600-800 тыс. тэнге (1,3-1,7К) лічыцца нармальным заробкам. Пры тым, што трэба хадзіць у офіс.
Яшчэ з зп тут некаторы перакос. Напрыклад, невялікая кампанія, якая займаецца відэаназіраннем, шукае схематэхніка на 350-380 тыс. тэнге ($750-800). У той жа час эйчару, якая гэтую вакансію выкладвае з памылкай (няправільная назва мікракантролера), плацяць на рукі ад 450 тыс. тэнге. Атрымліваецца, гуманітарыю яны гатовыя плаціць больш, ніж тэхнічнаму спецыялісту.
Тонкі момант: у нас звычайна не глядзяць на адукацыю, а тут дыплом важны. Калі ў супрацоўніка ёсць сертыфікат, значыць ён добры. Калі спецыялісту 23-24 гады, значыць, ён «салага». І столькі просіць? Але яму ж яшчэ і 30-і няма!
А яшчэ тут захавалася павага да старэйшых. Гэта добра прыкметна па тым, як ува двары з табой вітаюцца дзеці. Але часам павага празмерная. Уявіце, у хлопцаў на працы год-два розніцы. І вось малодшы ва ўсім згаджаецца: ён жа старэйшы, як я магу з ім спрачацца? У нас ты можаш паважаць чалавека, але гэта не падстава не сказаць яму, што ён не мае рацыі.
Калі восенню ў Казахстан пабеглі расійцы, было страшна.
Раніца 21 верасня, усе прачыталі навіну і чакаюць: ооо, зараз пачнецца. І сапраўды, праз пару дзён пачалося. Каля ЦАНаў (цэнтраў абслугоўвання насельніцтва) выцягнуліся доўгія чэргі. Казахстанцы прыходзілі туды з баўрсакамі, кармілі і паілі, падтрымлівалі. Пачуцці былі вельмі супярэчлівыя. З аднаго боку, жаль да людзей, якія вымушаныя ўсё кінуць і бегчы. З іншага, у казахстанцаў свая няпростая гісторыя адносін з Расіяй: часта там іх прымалі за людзей другога гатунку. Цікава было назіраць, як гэтыя пачуцці змешваюцца.
Ці бачылі мемы, як рускія казахстанцы клеілі сабе на лоб пашпарт — маўляў, я казахстанец? Такое пачуццё нават я злавіла: хоць бы мяне не пераблыталі! Памятаю гэтыя моманты, калі на цябе ўважліва глядзяць на касе: ці дастане карту Kaspi, ці будзе плаціць гатоўкай, як прамаўляе «тэнге».
Цэны тады на ўсё выраслі, я баялася, што гаспадыня кватэры падыме плату, але абышлося.
Тая мабілізацыйная хваля спала, але многія расійцы засталіся і сталі шукаць працу. Ім трэба афіцыйнае працаўладкаванне, каб праз тры месяцы іх не дэпартавалі. У нашую кампанію прыходзілі 3-4 чалавекі. Аднаго Embedded-распрацоўшчыка я наняла.
Яшчэ расказваюць, быццам у некаторых кампаніях пачалі звальняць мясцовых і наймаць расійцаў. У любых галінах. Нібыта звальняюць казахстанца, які працуе за 200 тыс. тэнге, і наймаюць расіяніна за 500 тыс. тэнге.
Так, гэта супярэчыць тэзе пра тое, што імкнуцца наймаць сваіх. Я не ведаю, як гэта растлумачыць. З аднаго боку, бяруць сваякоў. З другога боку, паміж мясцовым хлопцам і мной абралі мяне. З трэцяга боку, мяне ж таксама ўзялі па знаёмстве. Рэкруцёрка потым сказала, што крытэраў адбору не было, проста такую адмашку даў чалавек, які мяне запрасіў.
Магчыма, калі наймаюць экспатаў, спадзяюцца, што здарыцца нейкая магія. Напрыклад, цяпер у нашай кампаніі ўкараняюць ERP-сістэму. І калі прапаноўваеш укараніць новы бізнэс-працэс, калегі адказваюць: нашто, у нас жа Odoo будзе. Дык Odoo ж не чароўная палачка, сістэму ўсё роўна трэба запаўняць, але для іх гэта як магічны інструмент.
Экспатаў наймаюць быццам бы з думкай: вось зараз паклічам варага, і ўсё наладзіцца.
І такіх супярэчнасцей у Казахстане шмат. Шмат робіцца для грамадзян. Напрыклад, іпатэка пад 7% на 20 гадоў, субсідаванне для жанчын-прадпрымальніц, ашаламляльная праграма «Болашак» (ты едзеш вучыцца ў еўрапейскую або амерыканскую ВНУ, і дзяржава цалкам пакрывае твае выдаткі). А з іншага боку, народ вельмі бедны і адбываюцца такія штукі, як страшная аварыя ў Экібастузе (пры канцы лістапада 150-тысячны горад на тыдзень застаўся без цяпла ў 30-градусны мароз. — dev.by). Прычым яшчэ ўлетку нейкі актывіст зняў відэа: спадарства, калі мы зараз не паналаджваем, то ўзімку змерзнем. І вось цяпер людзі грэюць трубы.
І ўвесь Казахстан з гэтага будуецца. Спачатку думаеш: як так? А потым з розных эпізодаў складаецца карціна: проста Саке, Баке, Маке сядзяць і думаюць: знос? Ну і што, на год маёй працы хопіць, і добра.
Я прыйшла ў кампанію з працоўнымі платформамі, працэсамі, мітынгамі, ботам у слаку, які штодня пытаецца, як ты пачуваешся і што зрабіла за дзень.
Атрымалася наладзіць працэсы распрацоўкі ўнутры аддзела, пабудаваць камунікацыю. Што праўда, гэта не той вынік, якога я хацела. Jira і Slack цяпер ёсць, але толькі ў маім аддзеле, усе астатнія імі не карыстаюцца і не хочуць.
Калі я прыйшла, не было наогул ніякай аўтаматызацыі. Не было нават гугл-таблічкі, да якой мелі доступ усе стэйкхолдары. Незразумела, як перадаваліся праекты. Чалавеку, які прыйдзе пасля мяне, дастанецца добрая, сістэматызаваная праца. Я пакіну яму гайд, што і ў якіх сітуацыях рабіць.
Спрабавала яшчэ ўкараніць гнуткія метадалогіі, але ішло вельмі туга.
Так я адпрацавала 9 месяцаў і вырашыла звольніцца. Але з Казахстана не з’язджаем.
Насамрэч, ІТ-вакансій тут дастаткова. Напрыклад, мне тэлефанавалі з нафцянкі ў Атырау, прапаноўвалі пасаду Proxy Product Owner. Мы класна пагутарылі, але потым высветлілася, што гэтая вакансія толькі для грамадзян Казахстана.
Дарэчы, такая мясцовая асаблівасць — многія вакансіі ў лінкедзіне маюць пазнаку «пашпарт РК». Акрамя таго, была адпаведная вакансія прадукт-менеджара на адукацыйнай платформе «Білім», а яшчэ тут купа дзіджытал-агенцтваў.
Я ў выніку знайшла працу ў алмацінскім геймдэў-стартапе. Спачатку думалі пераехаць у Алматы, але калі ўбачыла, што кватэра, за якую ў Астане плачу 200 тыс. тэнге, там каштуе 650 тыс., мой унутраны беларус абурыўся і выйшаў на хатні пратэст. Вырашылі, што пажыву пару тыдняў у Алматы, пазнаёмлюся з камандай і вярнуся ў Астану на аддаленую працу да канца выпрабавальнага тэрміну.
Увогуле, пакуль палёт нармальны. Пераезд — гэта заўжды свежы досвед, і Казахстан стаў адпраўным пунктам для новага этапу майго развіцця.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Мне было интересно почитать. Кой какие выводя для себя сделал. Спасибо.
Спасибо, посмеялся :) Девочка-процесс :)
Казахстан - это страна с таким количеством полезных ископаемых (практически вся таблица Менделеева), что его граждане должны жить не хуже, чем в Дубае.
Не только в Казахстане, но почему-то на всём постсоветском пространстве одни и те же хронические проблемы
Жывуць нават лепей чым у Дубаі. Але не ўсе.
Не время шиковать. Вон у самого с#не-па#ого монитор с Алиэкспресс ;)
Астана и напоминает СНГшные дубаи.
После РБ В Казахстане дышится гораздо свободнее. Для айтишника там жить - более чем комфортно. И даже йогурты есть с сырками.
Чей плов вкуснее - узбекский или казахский?
Вкусно или нет - зависит от того, кто кушает.
Вкусно. И точка.
в казахстане трудиться не зазорно. казахстан входит в союз Белоруссии и единое экономическое пространство. труд идет на пользу, на развитие союза и пространства, а не на польских чиновников
Отличная статья. Спасибо!
Если работодатель русский и при этом ватник, то соответственно они стараются набирать из своего племени. Я работала а компании, где 98% русских. Великорусский шовинизм и ненависть к казахам и Казахстану - вот что объединяло коллектив. Если ненавидите Казахстан, так какого х живёте здесь? Многие из них получили гражданство РФ и остаются здесь жить и работать. Я в шоке от их логики. Умом русских не понять.
Отличная статья. Респект.