Як айцішнікам-рэлакантам жывецца ў Казахстане. І што яны там ядуць
Казахстан апошнімі тыднямі часта робіцца ньюзмэйкерам: як мінімум дзякуючы вялікай міграцыі ў краіну. Але не толькі расійцамі, што ратуюцца ад мабілізацыі, прырос сёлета Казахстан — нямала рэлакантаў і з Беларусі. Нядаўна прэзідэнт Казахстана Такаеў сустрэўся з кіраўніком ЕРАМ Systems Аркадзем Добкіным — абмеркавалі стварэнне тэхналагічнага хаба. Казахстан прапануе кампаніі пашырыць офіс да 10 000 супрацоўнікаў.
Мы спыталі чытачоў-айцішнікаў, як яны апынуліся ў Казахстане, якія ў іх уражанні і што яны могуць сказаць пра мясцовы ІТ.
Казахстан апошнімі тыднямі часта робіцца ньюзмэйкерам: як мінімум дзякуючы вялікай міграцыі ў краіну. Але не толькі расійцамі, што ратуюцца ад мабілізацыі, прырос сёлета Казахстан — нямала рэлакантаў і з Беларусі. Нядаўна прэзідэнт Казахстана Такаеў сустрэўся з кіраўніком ЕРАМ Systems Аркадзем Добкіным — абмеркавалі стварэнне тэхналагічнага хаба. Казахстан прапануе кампаніі пашырыць офіс да 10 000 супрацоўнікаў.
Мы спыталі чытачоў-айцішнікаў, як яны апынуліся ў Казахстане, якія ў іх уражанні і што яны могуць сказаць пра мясцовы ІТ.
Так выйшла, што амаль усе тыя, хто адгукнуўся, рэлакаваліся ў Алматы. Калі вы асталяваліся ў іншым горадзе, дадавайце свае аповеды ў каментары.
Супрацоўнік EPAM: «Узровень сеньёрыці тут вышэйшы»
— EPAM рэлакаваў супрацоўнікаў у розныя краіны. Я абраў Алматы паводле суадносін клімат/цэны/інтэрнэт. Мяркую, што не пралічыўся. Працую аддалена, але людзей у мясцовым філіяле стала настолькі шмат, што, акрамя офіса, арандавалі яшчэ каворкінг. Можа, я б і працаваў у офісе, але на маім праекце гэта не вельмі практычна: мітынгі ў мяне позна ўвечары, то працую з дому.
Пасля 21 верасня цэны на арэнду істотна ўзняліся. Я меў нядрэнны варыянт за 300 у. е.з тэлевізарам, які выкарыстоўваю як другі манітор, канапай, дзвюма шафамі, пральнай машынай, прасам і пыласосам (доўга выпрошваў), дзвюма талеркамі, двума кубкамі, лыжкамі і відэльцамі. Увесь астатні посуд (рондалі, імбрык, міскі, нажы) прыйшлося купляць самому.
Пры канцы верасня цану паднялі да 400 у. е. Знаю калегаў, у якіх арэнда вырасла нашмат больш, і яны былі вымушаныя шукаць новае арэнднае жытло значна далей ад офіса.
Усё лета ўва двары мянялі трубы цеплатрасы, праз шум і выхлапы рабочай тэхнікі даводзілася працаваць з зачыненымі вокнамі. Алмацінцы тлумачаць, што гэта такая мясцовая забаўка — усё лета мяняць трубы.
Інфляцыя тут высокая, цэны на прадукты растуць увачавідкі. Хлеб, які ў маі каштаваў 130 тэнге (0,27$), цяпер каштуе 190 (0,4$). Літр пітнога ёгурту каштаваў 590 тэнге (1,23$), цяпер 720 (1,5$). Гародніна па сезоне: улетку быў спад, цяпер цэны толькі на бульбу нізкія, усё астатняе падаражэла.
Вакансіямі на мясцовым рынку я пакуль не цікавіўся: афіцыйна ўладкаваны ў алмацінскі офіс. Ён невялікі. Але ёсць усе перадумовы для росту.
У верасні EPAM у Казахстане ўступіў у Astana Hub, аналаг нашага ПВТ. Цяпер працаўнікі кампаніі вызваленыя ад падаходнага падатку і ўнёскаў абавязковага сацыяльнага медыцынскага страхавання. Што праўда, ёсць аплата ў пенсійны фонд — 10%. Гэтыя меры могуць паспрыяць павелічэнню колькасці супрацоўнікаў, але я пакуль знаёмы з адваротным — звальняюць тых, каго ўзялі паўгода таму. Здаецца, адзін з менеджараў казаў, што пераацанілі рынак.
Мяне гэтая сітуацыя прымусіла панервавацца. У тым канкрэтным выпадку закрываўся праект і, паводле маіх назіранняў, звольнілі двух рэлакантаў (джуніяра і мідла), а мясцовага сеньёра пакінулі. Рэлаканты з сем’ямі ўжо з’ехалі назад.
Магу памыляцца, але ў мяне ўзнікла ўражанне, што тут узровень сеньёрыці вышэйшы: то-бок працаўнікоў з узроўнем Senior і вышэйшым значна больш, чым у РБ. Куды ні плюнь, ва ўсіх трэк А3 і вышэйшы.
Дарэчы, у Алматы прынята адзначаць у офісе ўсе дні нараджэння, павышэнні, новыя прызначэнні і г. д. Я ў чаце офіса толькі «смачныя» аб’явы і бачу.
Java Lead: «ІТ у Казахстане — гэта ўнутраныя праекты, часта фінтэх. Гэта мінус»
— Мы з сям’ёй пераехалі ў Казахстан у першых днях сакавіка з усім вядомых прычын. Як візы не было, то Еўропу не разглядалі. Усяго прабылі там пяць месяцаў: месяц у Астане і чатыры — у Алматы. Увесь гэты час працавалі на беларускую юрыдычную асобу.
Астана сустрэла маразамі. Горад выглядае крыху штучным, таму не вельмі спадабаўся. Шмат будоўляў, шмат граніту/мармуру, дарогі шырокія, а зеляніны не так шмат. Казахаў у Астане шмат, усе размаўляюць па-руску — у гэтым плане ніякага дыскамфорту не было.
Нам удалося пабываць у Астана-хабе — мясцовым ПВТ. Айцішнікі-беларусы там не такая ўжо і рэдкасць, і так было яшчэ да 24 лютага. Увесну ў Астана-хабе ўсе былі вельмі адкрытыя і зацікаўленыя ў новых рэзідэнтах. Заўважна, што ІТ-галіне тут надаюць належную ўвагу.
Далей быў пераезд у Алматы. Гэты горад — любоў. Від на горы, шмат зеляніны, усё ўтульна. Больш расійцаў у параўнанні з Астаной. Можа, мне шанцавала — са мной усе людзі былі добразычлівыя. Нават таксісты перапрашалі, калі пару разоў не саступілі дарогі. У ваколіцах ёсць шмат чаго паглядзець. Бралі напракат машыну і ездзілі ў горы. Цэны на ўсё былі больш-менш параўнальныя з РБ. Што праўда, гэта мусульманская краіна, і звыклую нам свініну ва ўсіх стравах замяняе ялавічына або бараніна. Клімат у Алматы нашмат камфортнейшы і цяплейшы, чым у Мінску і тым больш у Астане.
Да паездкі ў нас з калегамі быў стэрэатып, быццам у Казахстане толькі стэп, юрты і нічога больш. Але аказалася, што гэта вельмі нават развітая краіна, якая паводле цыфравізацыі, на мой погляд, наперадзе РБ.
У Алматы нашай сям'і было вельмі камфортна, і мы сур’ёзна разглядалі магчымасць застацца і праз год адправіць дзіця ў першы клас. Нашая кампанія ўступіла ў Астана-хаб. Але на той момант я ўжо пачаў шукаць іншую працу, бо ў маім стартапе пачаліся фінансавыя цяжкасці. Былі спробы шукаць працу ў Казахстане, але праз спецыфіку рынку мне нічога не спадабалася. У ІТ у Казахстане ёсць асаблівасць — у асноўным гэта ўнутраныя праекты, часта фінтэх. Што, на мой погляд, мінус.
Я Java Lead, і ў мяне былі пэўныя патрабаванні да праекта. Хацелася, каб быў міжнародны заказчык і адпаведны заробак (у Казахстане ён трохі ніжэйшы, чым у РБ). Яшчэ адпуджвала перспектыва працаваць выключна з мясцовымі — не хацелася губляць навыкі англійскай. Плюс банкаўскія прадукты заўсёды спалучаныя з залішняй бюракратыяй. Што праўда, сустракаліся і цалкам вядомыя аўтсорсеры, якія проста прапаноўвалі на іх працаваць як ІП.
У цэлым склалася меркаванне, што добрых спецыялістаў на ўнутраным рынку не хапае, думаю, беларускім айцішнікам там знойдзецца месца.
А для мяне прыдатны варыянт знайшоўся ў Беларусі. І я вярнуўся з умовай рэлакацыі да зімы ў Польшчу.
Моўшн-дызайнер: «У Казахстане айці зусім маладзенькае»
Я жыла ў Казахстане з нараджэння, у студзені 2020 года пераехала ў Мінск, а з пачаткам вайны вярнулася дадому, у Алматы. Працую моўшн-дызайнерам на беларускую кампанію, грамадзянка РК. У кампаніі было некалькі прапаноў для супрацоўнікаў — рэлакацыя ў другі офіс на Кіпр альбо «пад’ёмныя» для любой іншай кропкі свету. Маёй бяспецы нічога не пагражала, але з меркаванняў сумлення і здаровага сэнсу прыняла рашэнне скарыстацца прапанаванай кампаніяй дапамогай і з’ехаць дадому.
Пра камфорт і адрозненні
Камфортней мне было ў Мінску: больш паўночны падыход да камунікацыі паміж людзьмі, больш здаровага неўмяшання ў асабістыя справы, больш сацыяльнай дыстанцыі і павагі да асабістай прасторы. У працы (але тут важна разумець, што ІТ ёсць ІТ) — на парадак прыемней у Беларусі. Пры ўсёй бясконцай любові і падзякі да маёй радзімы трэба прызнаць, што першая за 12 гадоў працоўнага стажу афіцыйная праца з белым заробкам і павагай да мяне як да супрацоўніцы з’явілася менавіта ў Беларусі.
Да РБ я працавала ў сферы СМІ — як тэхнічны спецыяліст, як рэжысёр, як тэлерадыёвядучая, але працадаўца заўсёды знаходзіў шляхі для нядобрасумленнага выканання абавязкаў.
У пытанні цыфравізацыі Казахстан на некалькі галоў вышэйшы, што даволі парадаксальна, бо ІТ-цэнтрам лічылася Беларусь. У Казахстане ёсць суперпраграма банка «Каспі», у ёй можна што заўгодна — плаціць падаткі, адкрываць ІП, адпраўляць грошы па нумары тэлефона, заказваць прадукты (наогул што заўгодна). Выпуск карты займае прыкладна 15 хвілін.
У Беларусі мне гэтага сэрвісу вельмі не хапала, хоць па юзабіліці «Альфа» была вельмі падобная да «Каспі», але не функцыяналам, а хутчэй зручнасцю праграмы.
У Казахстане ёсць лічбавы ўрад — гэтага ў Беларусі таксама не хапае. У Алматы ў грамадскім транспарце можна плаціць трыма шляхамі: СМС, гатоўкай кіроўцу (тады праезд даражэйшы ўдвая) або картай сістэмы «Онай».
Але што тычыцца пачуцця бяспекі — яго ўзровень вышэйшы ў Беларусі (так, я ведаю які нервовы смяшок гэта выклікае ў беларусаў). У Мінску я магла ісці, а гадзіне ночы адная па вуліцы і сэрца не сціскалася ад жаху, у Алматы я сабе такога дазволіць не магу — у цэлым у грамадскім полі квітнее вікцімблэймінг і больш «лёгкае» стаўленне да чужой недатыкальнасці (хоць, здаецца, і тут сталі падцягвацца).
Плюс у Казахстане нашмат больш крадзяжоў і рабаванняў. Калі я расказвала калегам, што ў мяне асабіста два разы ўзломлівалі кватэру, а яшчэ некалькі разоў кралі гаманцы і тэлефоны, было відаць, наколькі гэта далёка ад іх рэальнасці.
З пункту гледжання тых самых славутых чыстых вуліц: безумоўна, Мінск чысцейшы, але Алматы ў маім асабістым рэйтынгу ідзе ўпрытык — за гэтае пытанне ўзяліся грунтоўна.
У Беларусі да пэўнага моманту быў вельмі добры выбар прадуктаў (улічваючы еўрапейскі экспарт), у Казахстане ён таксама ёсць, але ў некалькі разоў даражэйшы — хутчэй за ўсё, рэч у лагістыцы. Выбар мастацкіх матэрыялаў (для мяне гэта вельмі актуальна) у Беларусі значна круцейшы.
Па цэнах усё прыкладна суадносна, плюс у Казахстане любяць беларускую малочку, у кожным раёне некалькі крамаў з таварамі з Беларусі, так што рэлаканты змогуць запоўніць настальгічны дэфіцыт, напрыклад, масла «Брэст-Літоўск». У адваротны бок так не працавала: тавараў з Казахстана ў Беларусі амаль няма (быў адзін аддзел на Камароўцы, але ён закрыўся).
Родняць краіны ілюзіі адна пра адну і нязнанне ўнутраных працэсаў. У Беларусі ў мяне ўвесь час пыталіся, чаму я прыехала з Казахстана на заробкі ў Беларусь, бо казахі вельмі багатыя. Пыталіся, чаму я не падобная да казашкі (я — мяшанка ўкраінцаў з рускімі). Казалі: во, гэта ж у вас сталіцу перайменавалі? У Казахстане дзівіліся: дык у іх жа там «бацька», ён жа норм (большая маса перастала дзівіцца пасля 2020-га), га-га, дранікі.
Па сутнасці, я ўвесь час расказваю беларусам пра казахаў і казахам пра беларусаў — пра тонкасці і лакалачкі. Здаецца, нават адчуваецца некаторае збліжэнне паміж краінамі, хай нават на мікраўзроўні. Дарэчы, перавучваю суайчыннікаў з «Беларусіі» на «Беларусь», а беларусаў з «Алма-Аты» на «Алматы».
Узроўні жыцця падобныя, што праўда, беларускія вёскі колькасцю дыхтоўных дамоў дзівяць уяўленне — нашыя аулы знаходзяцца (на мой погляд) у значна горшым стане.
Бясследна такое не праходзіць, але прызвычаіліся да гэтага даволі хутка.
Казахстан — вельмі адаптыўная краіна. Алматы, у прыватнасці, горад фаталістаў: тут як мінімум два спосабы раптоўна памерці — землятрус (дарэчы, беларусаў, пэўна, непрыемна здзівіць, што тут часта падтрасае) і горны сель. Таму да з’яўлення новых спосабаў, на асабістыя адчуванні, алмацінцы ставяцца па-філасофску.
Так, усе моцна спалохаліся, але ўжо ў сакавіку не было прыкметна, каб студзень моцна адбіўся на людзях. Што праўда, на той час ва Украіне ўжо пачалася вайна і асноўнай тэмай была яна. Аднак жа дагэтуль ад улады няма адказаў на важныя пытанні пра студзеньскія падзеі.
Дарэчы, у студзені было не надта, калі беларусы пачалі віншаваць «з пачаткам пратэстаў у Казахстане» — складана было растлумачыць, што ў нас зусім іншае. Але, здаецца, змагла.
Пра міграцыю
У Казахстан у лютым пераехала вельмі шмат украінцаў, крыху менш расійцаў (не параўнаць з вераснем). Беларусаў было мала. Я спрабавала знайсці людзей, але толкам нікога не знайшла. Прынялі іх нармальна. А як яшчэ можна прыняць адэкватных плацежаздольных людзей? Асабліва калі яны наладжаныя на інтэграцыю ў грамадства.
Казахстанцы — вельмі гасцінныя і не менш цярплівыя за беларусаў. Так, цяпер плынь проста неверагодная. І так, казахстанскае грамадства вельмі напятае, бо незразумелыя погляды тых, хто прыехаў. Мы добразычлівыя, дапамагаем ахвотна, але на шыю садзіцца не дамо. Ужо былі выпадкі сутычак паміж расійцамі і казахстанцамі (на поўначы краіны), але «гасцей» дэпартавалі на радзіму. У Казахстане добра працуюць артыкулы за сепаратызм, нам інакш нельга. Краіна, у якой жывуць 125 нацыянальнасцей, зможа выжыць толькі ў міры і добрасуседстве, мы ўсе гэта вельмі добра ведаем.
З пачаткам вайны і тым больш пасля абвяшчэння мабілізацыі людзі, у якіх родная мова руская, у побыце імкнуцца пераходзіць на казахскую, вырасла папулярнасць курсаў казахскай (мне расказвалі, што іх наведвае шмат прыезджых).
Расійцаў лёгка вылічыць: паводзяць сябе ў асноўным ціха, ходзяць групкамі па 3-4 чалавекі, спалоханыя. Наколькі я зразумела, многія збіраюцца тут заставацца. Але грамадзянства Казахстана вельмі цяжка атрымаць, таму ў іх ёсць тры месяцы на тое, каб знайсці афіцыйную працу, інакш прыйдзецца пакінуць краіну яшчэ на тры месяцы.
Ад цэн на жытло, асабліва ў Алматы, можна з глузду з’ехаць. Але гэта класіка капіталізму, хоць такія працэсы далёкія ад сумлення, вядома. Думаю, у выніку ўсё выльецца ў некаторае рэгуляванне цэнніка на нерухомасць і вывад арэнднага жытла з шэрай зоны.
Пра ІТ
ІТ у Казахстане зусім маладзенькае, але людзі вельмі стараюцца. Беларусы нашмат больш дасведчаныя, як мінімум праз узрост ІТ-галіны. Паспелі больш гузоў набіць і працэсы лепш адладзіць.
Супрацоўніца аўтсорс-кампаніі: «Мясцовыя дзяўчаты — з макіяжам, на абцасах»
З чэрвеня — у Алматы. Офер ад аўтсорс-кампаніі прыняла яшчэ ў Мінску, астатняя каманда ўжо была рэлакаваная ў Казахстан. Мне далі 1000$ пад’ёмных для пераезду, акрамя таго, кампанія аплаціла два тыдні пражывання ў гасцініцы.
З мясцовымі праблем не было: вельмі гасцінныя і ветлівыя.
Сам горад, калі шчыра, мяне не радуе: вузкія вуліцы, старыя дамы без аддзелкі, дрэвы навісаюць над вуліцамі і ствараюць адчуванне цеснаты. Архітэктуры значна менш, чым у Мінску. Сумую па родным горадзе, пры першай магчымасці планую вярнуцца дадому хаця б у адпачынак.
З мясцовымі айцішнікамі мы мелі зносіны зусім няшмат. Мяркуючы з іх аповедаў, нейкіх вялікіх адрозненняў у ІТ-галіне я не ўбачыла. Хіба што заўважыла такую асаблівасць: мясцовыя дзяўчаты больш патрабавальныя да свайго выгляду на працы — апранаюцца вельмі афіцыйна, заўжды пры макіяжы, на абцасах. У нас жаночая частка калектыву звычайна апранаецца больш камфортна.
Не зусім айцішнік: «У Алматы ўсё выдатна, не лічачы коштаў на нерухомасць»
Я не зусім айцішнік — працую СЕО ў казахстанскім прадстаўніцтве adtech-кампаніі. З мая быў у Алматы наездамі (месяц тут, месяц у Беларусі), а са жніўня жыву тут бесперапынна.
У Алматы ўсё выдатна, не лічачы коштаў на нерухомасць: развітае грамадскае харчаванне, горы, маса магчымасцей для актыўнага адпачынку, спорту і падарожжаў. Каворкінгаў і мясцовых кам’юніці ў прынцыпе хапае, але, на мой погляд, яны не так развітыя, як у Мінску.
Што тычыцца нерухомасці, яна тут і не была таннай, але апошнімі тыднямі ўсё падаражэла ў 2-3 разы.
Умоўна, здымалі за 150K тэнге, цяпер за 300K. Ну мяне персанальна гэта пакуль не датычыцца, у мяне кантракт на год на кватэру. Але знаёмыя, супрацоўнікі скардзяцца, асабліва тыя, хто арандуе. Знайсці цяпер норм якасці аднапакаёвую кватэру менш чым за 400-450K — па-мойму, нерэальна.
У цэлым, казахстанцы вельмі прыязныя і, на мой асабісты погляд, больш адкрытыя, чым беларусы. У плюс ідзе і надвор’е, якое ў Алматы пастаянна сонечнае. У ліпені, што праўда, горача, да +40.
Жонка айцішніка: «Старэйшае пакаленне здзіўлялася, чаму мы баімся вайны»
У лютым–сакавіку мы не спалі два тыдні, сачылі за навінамі. Многія тады кінуліся купляць квіткі ў Грузію/Арменію. І прапанова неўзабаве скончылася.
Мы паспелі купіць па адэкватнай цане квіткі ў Алматы. І праз некалькі дзён з’ехалі з дзвюма валізамі. Мой муж айцішнік, я таксама дамовілася з працадаўцам, што буду працаваць аддалена.
Больш за ўсё прыгод было з пошукам жытла. Спачатку мы жылі ў кватэры на суткі. І думалі, што ў ёй і застанемся, але там было шмат нюансаў, якія нас не задавальнялі. Гаспадыня першай кватэры адразу нас папярэдзіла, што на рынку арэнды шмат махляроў і і трэба заўсёды правяраць дакументы на кватэру і ID арэндадаўцы.
Алматы — вельмі вялікі горад з нізкапавярховай забудовай. Таму ён распоўзся ў шырыню. Знаёмыя падказалі найлепшы раён для пражывання — Залаты квадрат. Гэта цэнтральная частка, з найлепшай інфраструктурай.
Мы знайшлі ў гэтым раёне не асабліва пабітую аднапакаёўку за 570 долараў. Нам такая цана падалася дзікай, бо ў Мінску мы плацілі ў два разы менш за 2-пакаёвую сталінку ля Камсамольскага возера.
Гаспадыня шукала жыхароў на доўгатэрміновую арэнду. Але мы ёй адразу патлумачылі сітуацыю — што не ведаем, на колькі прыехалі. Але бліжэйшыя пару месяцаў збіраліся быць у Казахстане.
Мы ёй спадабаліся, і яна пагадзілася. Умовы аплаты: дэпазіт + арэнда на месяц наперад.
Па факце мы пражылі паўтара месяца — арэнду за рэшту другога месяца нам не вярнулі, а дэпазіт аддалі. Прэтэнзій да нас не было.
У кавярнях і рэстаранах цэны прыкладна такія ж, як у Мінску. Так што тут мы моцна не здзівіліся. Было цікавей з ежай у крамах. Там вельмі шмат мясцовых прадуктаў, якіх мы раней не спрабавалі: кабылінае малако, вярблюджае малако, далікатэсы з каніны.
З мясам праблем у Казахстане няма. Цэны на яго былі прыкладна на 30-40% ніжэйшыя, чым у РБ. Класічнай малочкі (з каровінага малака) у Казахстане не надта шмат. І яна альбо вельмі дарагая (беларускія прадукты прадаюць у спецыяльных крамах у 2 разы даражэй за мясцовыя, і іх хутка раскупляюць), альбо агіднай якасці. Нам казалі, што малако часцей робяць з парашка, і нармальнае яшчэ пашукай. Таму ёгурты і сыркі — з РФ або Кыргызстана. Астатняе — крупы, бакалея, прадукты доўгага захоўвання — як у нас.
Дарэчы, было цяжка знайсці штосьці без цукру. Напрыклад, проста грэцкі ёгурт, без дабавак. У кавярнях наогул дзівіліся, калі мы прасілі не дадаваць сіропы або цукар у каву.
unsplash.com
Пра адносіны з мясцовымі. У прынцыпе, мы разумелі і адчувалі, што гэта абсалютна іншая краіна паводле парадкаў і стылю жыцця. Старэйшае пакаленне здзіўлялася, чаму мы баімся вайны. Бо Расія ўсё разруліць і паставіць Украіну на месца. То-бок тыя, што заспелі «савок» або глядзелі прапаганду ад суседа, падтрымлівалі вайну і РФ. Маладыя людзі, з якімі мы размаўлялі, больш адэкватныя, актыўныя. Спачувалі і ўкраінцам, і беларусам. Вельмі пераймаліся за сітуацыю. І, што прыемна, пераймаліся і за нас асабіста. Прапаноўвалі дапамогу з працаўладкаваннем, падказвалі, шукалі парад у знаёмых, дапамагалі разабрацца з заканадаўствам. Муж сказаў, што казахі да нас ставяцца лепш, чым беларусы да сваіх.
Прыгледзецца да мясцовага ІТ мы не паспелі і не мелі такой мэты. Мы першапачаткова разумелі, што больш за 90 дзён не зможам знаходзіцца ў Казахстане без легалізацыі. Але і заставацца там надоўга не збіраліся. Усё ж, на наш з мужам погляд, гэта не настолькі перадавая краіна, каб у ёй асталёўвацца.
Праз паўтара месяца мы вярнуліся ў РБ, бо кампанія мужа пачала працэс нашага рэлакейту ў Літву.
Привет. Спасибо за статью. Как поживший в Беларуси и вернувшийся обратно в Казахстан, соглашусь, что айти здесь немного другое. Да, есть тут сильные местные ребята. Есть тут очень хорошие продуктовые компании. Но у многих цель попасть в западные технологические компании (уехать или перейти на удаленку). Причина простая - всем нужны деньги и хотят попробовать себя в мировых компаниях. А в остальном, про молочку и пр - дело вкуса. Лучше брать фермерские продукты, чем заводские -) Хотя есть, конечно, исключения. Астанчане знают -)
Большое спасибо! С тяжелым сердцем приходится признать, что Минск и правда по соотношению цена/качество/сервис стоит на очень неплохой позиции по сравнению с близлежащими столицами.
Сейчас, разумеется, набегут польские уехавшие доказывать, что "да возьмите любой крупный город Польши...", ну это уже кому не лень. Факты от этого абсолютно не поменяются.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 кастрычніка 2022, 01:05
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Привет. Спасибо за статью. Как поживший в Беларуси и вернувшийся обратно в Казахстан, соглашусь, что айти здесь немного другое. Да, есть тут сильные местные ребята. Есть тут очень хорошие продуктовые компании. Но у многих цель попасть в западные технологические компании (уехать или перейти на удаленку). Причина простая - всем нужны деньги и хотят попробовать себя в мировых компаниях. А в остальном, про молочку и пр - дело вкуса. Лучше брать фермерские продукты, чем заводские -) Хотя есть, конечно, исключения. Астанчане знают -)
Большое спасибо! С тяжелым сердцем приходится признать, что Минск и правда по соотношению цена/качество/сервис стоит на очень неплохой позиции по сравнению с близлежащими столицами.
Сейчас, разумеется, набегут польские уехавшие доказывать, что "да возьмите любой крупный город Польши...", ну это уже кому не лень. Факты от этого абсолютно не поменяются.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 кастрычніка 2022, 01:05
так то оно так, только гопников слишком много которые людей избивают, а оружие достать что бы их поотстреливать - непонятно как
Стоял. А так да, как есть