Айцішны стартап завёў «дырэктара па шчасці»

Стартап Harvesting Robotics з індыйскага Хайдарабада ўвёў пасаду «дырэктара па шчасці» (Chief Happiness Officer), які заражае (ці зараджае) супрацоўнікаў пазітывам. Яе заняў залаты рэтрывер па мянушцы Дэнвер.

Пакінуць каментарый

«Ён не піша код. У яго ніякіх клопатаў. Ён проста прыбягае, крадзе сэрцы і падтрымлівае настрой», — распавёў сузаснавальнік стартапа Рахул Арэпака ў LinkedIn. І ён вельмі рады, што вырашыў укараніць культуру pet-friendly. А яшчэ дадаў, што ў сабакі — лепшыя бонусы ў кампаніі.

Harvesting Robotics распрацоўвае рашэнні для сельскай гаспадаркі. Пост быў сустрэты пазітыўна і сабраў больш за 18 тысяч рэакцый. У каментарыях згаджаліся, што калі ў офісе ёсць хатнія жывёлы, людзі сапраўды менш адчуваюць стрэс.

Даследчыкі з Human Animal Bond Research Institute, якія вывучаюць узаемадзеянне людзей і жывёл, сцвярджаюць, што ў кампаній, якія дазваляюць супрацоўнікам браць з сабой гадаванцаў, больш шанцаў утрымаць людзей. Так, 87% супрацоўнікаў pet-friendly кампаній больш схільныя заставацца там надоўга. А 91% супрацоўнікаў такіх кампаній кажуць, што адчуваюць сябе больш уключанымі ў працэс.

Пэт-фрэндлі офісы становяцца ўсё папулярнейшымі. Тэхнагіганты, як Amazon і Google, ужо даўно дазваляюць супрацоўнікам прыходзіць на працу з жывёламі, бо яны дапамагаюць зняць напружанне, спрыяюць узаемадзеянню паміж людзьмі і павышаюць прадуктыўнасць. Гэта зусім не вялікая кампенсацыя за прымусовае вяртанне ў офіс замест працы з дому.

У японскай ІТ-кампаніі ўжо 20 гадоў працуюць каты
Па тэме
У японскай ІТ-кампаніі ўжо 20 гадоў працуюць каты
Дубакоў завёў канал пра васьміногаў. Мэта (жартам ці ўсур’ёз) — каб іх менш елі
Па тэме
Дубакоў завёў канал пра васьміногаў. Мэта (жартам ці ўсур’ёз) — каб іх менш елі

Читать на dev.by