Айцішнікі ў Беларусі захоўваюць грошы «пад падушкай», рэлаканты — у замежных банках

Больш за 70% айцішнікаў расказалі ў жніўні, што выдаткоўваюць менш, чым зарабляюць. Пацікавіліся, а дзе спецыялісты з ІТ захоўваюць грошы і ў якіх валютах лічаць за лепшае рабіць ашчаджанні.

3 каментарыя
Паўдзельнічалі 1400 + ІТ-спецыялістаў. Амаль палова — распрацоўшчыкі. 35% — мідлы. Амаль траціна спецыялістаў працуе ў ІТ 10 і больш гадоў.
Падрабязней пра ўдзельнікаў
  • Developer (software engineer) — 47,2%
  • QA Specialist — 8,1%
  • Team Lead/Tech Lead — 7,6%
  • QA Automation Engineer — 5,3%
  • DevOps Engineer — 3,8%
  • Project Manager — 3,1% 
  • Business Analyst — 2,9% 
  • Іншае — 2,5%
  • Architect — 1,1%
  • Head of Department — 2,1%
  • Marketing Specialist — 1,8%
  • Data Scientist — 1,5% 
  • Designer — 1,4% 
  • HR Specialist/Recruiter — 1,3%
  • C-Level — 1,2%
  • System Administrator — 1,2%
  • UI/UX Designer — 1,1% 
  • Product Manager/Product Owner — 1,0% 
  • Delivery Manager — 0,8% 
  • Support Specialist — 0,8% 
  • DataBase/Administrator — 0,8%
  • Resource Manager — 0,7% 
  •  Account Manager — 0,6% 
  • Sales/Business Development Manager — 0,6% 
  • System Analyst — 0,4%
  • Technical Writer — 0,3%
  • Copywriter — 0,1% 
  • PR Specialist/Manager — 0,1%

Прафесійны ўзровень

  • Middle — 40,0%
  • Senior — 32,2%
  • Lead — 12,9% 
  • Junior — 11,9% 
  • С-узровень — 0,2%
  • N/A — 0,6% 
  • Іншы — 0,4%

Дзе айцішнікі захоўваюць грошы

Рэспандэнты маглі выбіраць некалькі варыянтаў адказаў.

Большасць ІТ-спецыялістаў, якія запоўнілі анкету — каля 63% — не давяраюць розным інструментам ашчаджання і лічаць за лепшае захоўваць грошы «пад падушкай».

Другі па папулярнасці адказ — замежныя банкі. Сёлета 31% рэспандэнтаў пазначылі гэты варыянт.

Беларускім банкам свае грошы давярае толькі чвэрць айцішнікаў. 22% трымае сродкі на бягучых рахунках, 6,3% — на дэпазітах.

Доля тых, каму «няма чаго захоўваць» — каля 6%. Гэты паказчык амаль не змяніўся параўнальна з леташняй анкетай.

Лакацыі

Паглядзелі, дзе лічаць за лепшае захоўваць грошы спецыялісты з ІТ, якія працуюць у Беларусі і ў самых папулярных лакацыях для рэлакантаў — у Польшчы, Грузіі і Літве.

Абсалютная большасць айцішнікаў, якія працуюць у Беларусі, трымаюць грошы «пад падушкай» (72,5%). 40% даверылі свае сродкі беларускім банкам (30% трымаюць на бягучых рахунках, 9,5% — на дэпазітах).

Спецыялісты, якія працуюць у Польшчы і Літве, лічаць за лепшае трымаць грошы ў замежных банках (хутчэй за ўсё мясцовых). Варыянт «пад падушкай» — толькі другі паводле папулярнасці. Пры гэтым чвэрць рэспандэнтаў, якія пераехалі ў Літву, пакуль працягваюць трымаць грошы на рахунках у беларускіх банках. Столькі ж давяраюць неабанкам (Wise, Paysera і інш.). Для параўнання, у Польшчы працэнт такіх айцішнікаў у два разы меншы.

Спецыялісты, якія працуюць у Грузіі, у аднолькавай ступені аддаюць перавагу замежным банкам і захоўванню грошай «пад падушкай».

Валюта

Як і летась, самай папулярнай валютай у якасці інструмента ашчаджання з’яўляецца долар. Яго выбралі 91% + рэспандэнтаў. 

Траціна спецыялістаў з ІТ захоўваюць грошы таксама ў еўра. На трэцім месцы — крыптавалюты (12%).

Беларускі рубель, як і летась, прайграў крыптавалютам. Толькі 5% рэспандэнтаў адказалі, што робяць ашчаджанні ў рублях.

Што яшчэ рэспандэнты расказалі з нагоды практыкі ашчаджанняў:

  • «Арэнда кватэры — 250 долараў, крэдыты, камуналка — 250 долараў, сувязь. 274 долары застаецца на ўсе выдаткі, 2 чалавекі + 2 каты. Асабліва не разгуляешся з ашчаджаннямі. А пра падвышэнне хаця б на 100 долараў трэба кленчыць па паўгода і слухаць шаблонны адказ: «Ну вы ж разумееце».
  • «Пасля пачатку вайны ва Украіне своечасова пазбавіўся ад еўра». 
  • «Увесь заробак з ІТ збіраю на выплату мэтавага накіравання (я доктар)».
  • «Трымаю капітал у розных краінах і розных фарматах».
  • «Захоўваю грошы ў акцыях кампаній».

Читать на dev.by