Расійскім трымальнікам акцый Meta можа пагражаць крымінальная адказнасць

Банк Расіі дапусціў крымінальныя рызыкі для расійскіх трымальнікаў акцый забароненай і прызнанай у краіне экстрэмісцкай кампаніі.

Пакінуць каментарый

«Крымінальныя рызыкі могуць пагражаць пасля таго, як легальны статус трымальнікаў папер будзе ўдакладнены. Нам спачатку трэба вырашыць, ці будзем мы лічыць акцыі Meta менавіта экстрэмісцкімі ўкладаннямі. Калі гэта будзе прызнана так, то, пэўна, будуць нейкія абмежаванні», — заявіў першы намеснік старшыні ЦБ Уладзімір Чысцюхін. СПБ біржа заявіла, што ад 14 лістапада цалкам спыніць угоды з акцыямі Meta. Расійскія брокеры папрасілі кліентаў прадаць паперы кампаніі да 11 лістапада.

Паводле слоў Чысцюхіна, прычынай спынення біржамі ўгод з акцыямі Meta можа стаць камплаенс-рызыка, то-бок юрыдычных санкцый або санкцый органаў рэгуляцыі. «Камплаенс-рызыка ўзнікае адразу. Аджа, напрыклад, частка замежных дзяржаў абмяжоўвае трансгранічныя разлікі не таму, што ёсць нейкія санкцыі, а таму, што іх compliance на ўсякі выпадак лічыць, што не блага было б абмежаваць зносіны з той ці іншай расійскай кампаніяй», — патлумачыў ён.

Раней Расфінманіторынг унёс у рэестр экстрэмістаў і тэрарыстаў кампанію Meta. У пераліку карпарацыя пазначаная як Meta Platforms Inc. У сакавіку Цвярскі раённы суд Масквы прызнаў дзейнасць Instagram і Facebook экстрэмісцкай і забараніў іх працу ў Расіі.

RuStore уключылі ў абавязковы спіс перадусталёўкі ў Расіі
Па тэме
RuStore уключылі ў абавязковы спіс перадусталёўкі ў Расіі
Расійцы пампуюць пірацкія Windows тэрабайтамі і адмаўляюцца пераходзіць на Linux
Па тэме
Расійцы пампуюць пірацкія Windows тэрабайтамі і адмаўляюцца пераходзіць на Linux
Праўкраінскія хакеры ўзламалі расійскі аналаг TikTok
Па тэме
Праўкраінскія хакеры ўзламалі расійскі аналаг TikTok

Читать на dev.by