Акцыі EPAM узляцелі да рэкорднай цаны за апошнія паўгода

За апошнія некалькі дзён акцыі EPAM падаражэлі на 20%+.

17 каментарыяў

Цана акцый пачала расці пасля выхаду фінансавай справаздачнасці кампаніі. Яшчэ 6 лістапада акцыі EPAM таргаваліся на Нью-Ёркскай фондавай біржы па 202 долары. Ужо праз суткі цана акцый вырасла на 18% да 238+ долараў. 

Па выніках апошніх таргоў акцыі EPAM падаражэлі яшчэ на 2,1% да 243,25 долара. Гэта максімальная цана за апошнія паўгода. 

Такім чынам EPAM амаль адыграў падзенне акцый, якое адбылося на пачатку мая гэтага года.

Тады пасля выхаду фінансавай справаздачнасці кампаніі за першы квартал з неспрыяльнымі прагнозамі адносна дынамікі выручкі цана акцый за суткі абвалілася з 246-249 долараў (на таргах 8 мая) да 181,9 долара (мінус 27%). Апошні раз ніжэй за 190 долараў акцыі падалі ў сакавіку 2020 года. 

Цягам мая — пачатку лістапада акцыі пераважна гандляваліся ў дыяпазоне 180-210 долараў. 

У сваёй апошняй фінансавай справаздачы EPAM паведаміў аб атрыманні самай вялікай у гэтым годзе квартальнай выручкі (амаль 1,17 млрд долараў).

Таксама кампанія палепшыла прагноз па даходах за ўвесь 2024 год. EPAM прагназуе рост выручкі да 4,68-4,69 млрд долараў (ранейшы прагноз — 4,59-4,62 млрд). 

Нягледзячы на рэзкі ўзлёт за апошнія некалькі дзён у цэлым за няпоўны 2024 год акцыі EPAM патаннелі больш чым на 15%. На пачатку года акцыі таргаваліся коштам вышэй за 290 долараў. А на піку сёлета акцыі таргаваліся амаль па 315 долараў (у сакавіку).

Глабальны штат EPAM зноў пачаў расці — упершыню за два гады
Па тэме
Глабальны штат EPAM зноў пачаў расці — упершыню за два гады
«Як дзядуля для кожнага супрацоўніка». Аркадзь Добкін у спісе самых любімых CEO ў 2024 годзе
Па тэме
«Як дзядуля для кожнага супрацоўніка». Аркадзь Добкін у спісе самых любімых CEO ў 2024 годзе
EPAM покупает консалтинговую компанию из Северной Ирландии за $300 млн
По теме
EPAM покупает консалтинговую компанию из Северной Ирландии за $300 млн

Читать на dev.by