Акцыянеры Intel падалі на кампанію ў суд праз абвал акцый

Інвестараў не задавальняюць фінансавыя вынікі кампаніі: пасля публікацыі апошняй справаздачы курс акцый Intel апусціўся на 34,6%, а капіталізацыя кампаніі скарацілася больш як на $32 мільярды.

4 каментарыя

Група акцыянераў кампаніі звярнулася з пазовам у Федэральны суд Сан-Францыска. Яны абвінавацілі кіраўнікоў карпарацыі ў асобе генеральнага дырэктара Патрыка Гелсінгера і фінансавага дырэктара Дэвіда Занснера ва ўтойванні інфармацыі пра фінансавы стан кампаніі.

Паводле апошняй квартальнай справаздачы, выручка Intel скарацілася на 1% да $12,83 мільярда. Чыстыя страты кампаніі складаюць $1,61 мільярда. Кіраўніцтва кампаніі абвясціла пра рэжым жорсткай эканоміі, якая мае дазволіць да 2025 года зберагчы да $10 мільярдаў. Аднак кампаніі прыйдзецца скараціць 15 тысяч супрацоўнікаў, або каля 15% штату.

Intel пережила худший день за последние 50 лет — акции обрушили сокращения и финансовый отчёт
По теме
Intel пережила худший день за последние 50 лет — акции обрушили сокращения и финансовый отчёт
Intel скарачае 15 тысяч супрацоўнікаў
Па тэме
Intel скарачае 15 тысяч супрацоўнікаў
Intel плануе скараціць тысячы супрацоўнікаў для эканоміі і інвестыцый
Па тэме
Intel плануе скараціць тысячы супрацоўнікаў для эканоміі і інвестыцый

Читать на dev.by