Alibaba дадасць свой аналаг ChatGPT у свае сэрвісы
Кампанія Alibaba Cloud паведаміла пра інтэграцыю ўласнай моўнай мадэлі ў галасавога памочніка Tongyi tingwu.
Alibaba Cloud паказала свайго чат-бота Tongyi Qianwen сёлета ў красавіку. У кампаніі заявілі, што дзякуючы інтэграцыі мадэлі памочнік зможа на запыт карыстальніка аналізаваць вялікія аб’ёмы даных і выдаваць тэкставы пераказ аўдыя- і відэакантэнту. Tongyi Tingwu даступны для публічнага тэсціравання карыстальнікамі.
Кампанія плануе ўбудаваць галасавога памочніка ў карпаратыўны месенджар DingTalk. Раней Baidu паказала чат-бот ERNIE. Кітайскія ўлады заявілі, што будуць правяраць бяспеку сістэм генератыўнага штучнага інтэлекту да таго, як кампаніі іх выпусцяць. Чат-бот ChatGPT у Кітаі забаронены.
Юрыст выкарыстаў ChatGPT для падрыхтоўкі дакументаў для суда. Чат-бот давёў яго самога да суда
Юрыст выкарыстаў ChatGPT для падрыхтоўкі дакументаў для суда. Чат-бот давёў яго самога да суда
Microsoft дадала пашукавік Bing у ChatGPT
Microsoft дадала пашукавік Bing у ChatGPT
App Store апанавалі клоны праграмы ChatGPT
App Store апанавалі клоны праграмы ChatGPT
Читать на dev.by