Wizz Air уводзіць безлімітны «праязны» на год. Сёння-заўтра ён каштуе 499 еўра

Венгерскі лаўкостар запускае новую паслугу Wizz All You Can Fly — 12-месячны «праязны», які дазваляе здзяйсняць неабмежаваную колькасць пералётаў яе рэйсамі. Авіяперавозчык заяўляе, што гэта першая ў гісторыі прапанова такога кшталту ў Еўропе.

1 каментарый

Паводле інфармацыі на сайце авіякампаніі, за кожны рэйс пасажырам з Wizz All You Can Fly прыйдзецца даплаціць толькі 9,99 еўра фіксаванай платы за сегмент палёту, якая будзем спаганяцца ў валюце рэзервацыі. Кошт падпіскі, калі аформіць яе 14-15 жніўня, — 499 еўра, ужо 16 жніўня кошт паслугі падымецца да 599 еўра.

Зарэзерваваць рэйс у рамках All You Can Fly можна не менш, чым за тры дні да даты вылету — калі на абраным кірунку яшчэ будуць вольныя месцы. Паслуга будзе распаўсюджвацца на рэйсы, якія будуць выконвацца ад 25 верасня 2024 года. У тарыф уваходзіць толькі адзін прадмет ручной паклажы (40×30×20 см), за астатні багаж прыйдзецца даплаціць.

Пакуль Wizz Air плануе аформіць каля 10 тысяч такіх безлімітных «праязных». У часе рэгістрацыі кліентам трэба пазначыць свой пераважны аэрапорт у сетцы.

«Бородатым и лохматым перед полётом стоит постричься, чтобы не выглядеть подозрительно на контроле». Айтишники о лайфхаках в путешествиях
По теме
«Бородатым и лохматым перед полётом стоит постричься, чтобы не выглядеть подозрительно на контроле». Айтишники о лайфхаках в путешествиях

Читать на dev.by